Скале́цкі ‘моцны, пякучы (пра мароз)’ (Сцяшк. Сл.). Ад скале́ць ‘змерзнуць, скачанець’ (гл. калець) па тыпу кі́даць > кі́дкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлумата́ ’шум, беспарадак у галаве’ (Мат. Гом.). Да тлум 1 (гл.) па тыпу глухата, цесната і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., каго-што і без дап.
1. Біць, хвастаць. Не звяртаючы ўвагі на мой крык, Язэп усё цягаў мяне за вуха і ўвесь час лупцаваў дубцом па спіне. Лупсякоў. Павозкі спяшаліся абагнаць адна адну, салдаты з усіх сіл лупцавалі коней, крычалі, лаяліся. Мележ. // Стукаць, удараць па чым‑н. Крычаў і Федзя: «Дахаты». І таксама лупцаваў лыжкай па стале, тупаў нагамі. Хомчанка.
2. Тое, што і лупіць 1 (у 4 знач.). Да даху і сценах лупцаваў парывісты дождж, абсыпаў шыбы безліччу дробных кропель. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да ляскаць.
2. каго і па чым. Нанесці ўдар рукой па твары, целе. Ступіўшы крок наперад, Лена раптам штосілы ляснула Віктара па шчацэ. Ваданосаў.
3. перан. Разм. Прапасці марна; загінуць, згінуць. [Рахункавод:] — Дарэмная праца — усё пойдзе ў кастрыцу.. Столькі дабра і працы ляснула! Столькі надзей! Васілевіч. Дарма немцы спраўлялі ўрачыстасць.. Чыгуначны мост .. зноў узляцеў у паветра. Ды так, што ляснуў цэлы эшалон з жывой сілай і ўзбраеннем. Сабаленка. — Скора [зімняя] дарога зусім лясне, калі мароз не падхопіцца, — зазначыў Андрэй. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрасці́ся, ‑расцецца; пр. разросся, ‑раслася, ‑лося; зак.
1. У выніку росту стаць большым, гусцейшым, захапіць больш месца. Цяпер ліпы разрасліся так густа, што здалёку здаваліся адным суцэльным гаем. Якімовіч. [Макрына:] — А надвячоркам пасадзім капусту. Пара садзіць — разраслася расада, пачынае старэць. Баранавых.
2. Стаць большым па велічыні, па колькасці. Увесь пасёлак разросся, абзеляніўся і нагадвае далекаваты прыгарад. Кулакоўскі. За апошнія гады горад разросся, і былая ўскраіна ўпрыгожылася вялізнымі шматпавярховымі дамамі. Пальчэўскі. // Стаць мацнейшым па праяўленню. Гучаў недзе і голас сумнення, але Мікалай не даваў яму разрасціся. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ўха ’ўдар па шчацэ’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’аплявуха’ (Бяльк., Шат., Касп.), по́ўшына ’ўдар па вуху’ (Бяльк.), по́ўшыць ’біць у вуха’ (Шат.). Хутчэй за ўсё, назоўнік абстрагаваны са спалучэння даць по (в)уху (гл. па, вуха). Малаімаверна адносіць да ўтварэнняў ад апляву́ха (гл.) шляхам народнаэтымалагічнага суаднясення са словам ву́ха (ЭСБМ, 1, 127–128), больш верагодна бачыць у ім кальку на базе літ. añtausis ’аплявуха’, ’частка шчакі насупраць вуха’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 153), параўн. таксама дзеяслоўнае ўтварэнне antausiúoti ’даваць аплявуху’, аднак несупадзенне прыставачнай семантыкі (літ. ant ’на’) ставіць пад сумненне магчымасць калькавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спі́на ж. спина́;
вы́прастаць ~ну — распрями́ть спи́ну;
◊ гнуць ~ну — гнуть спи́ну;
паказа́ць ~ну — показа́ть спи́ну;
нож у ~ну — нож в спи́ну;
удар у ~ну — уда́р в спи́ну;
на ўла́снай ~не (пазна́ць, адчу́ць што) — на со́бственной спине́ (испыта́ть, узна́ть что);
выязджа́ць (е́здзіць) на чужо́й ~не — выезжа́ть (е́здить) на чужо́й спине́;
мура́шкі бе́гаюць па ~не — мура́шки бе́гают по спине́;
хава́цца (за чыю) ~ну — пря́таться (за чью) спи́ну;
не разгіна́ючы ~ны — не разгиба́я спины́;
маро́з па ~не (па ску́ры) прабе́г — моро́з по спине́ (по ко́же) пробежа́л;
недасо́л на стале́, перасо́л на ~не́ — посл. недосо́л на столе́, пересо́л на спине́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ша́пка ж.
1. в разн. знач. ша́пка; (головной убор — ещё) карту́з м.; фура́жка;
зняць ~ку — снять ша́пку;
сне́жная ш. — сне́жная ша́пка;
надрукава́ць арты́кулы пад агу́льнай ~кай — напеча́тать статьи́ под о́бщей ша́пкой;
2. (гриба) шля́пка;
◊ даста́ць па ша́пцы — получи́ть по ша́пке;
даць па ша́пцы — дать по ша́пке;
спаць у ~ку — воро́н счита́ть;
па Се́ньку (і) ш. — по Се́ньке и ша́пка;
ш. расце́ на галаве́ — во́лосы ды́бом встаю́т (стано́вятся);
ш.-невідзі́мка — фольк. ша́пка-невиди́мка;
лама́ць ~ку — лома́ть ша́пку;
залама́ць ~ку — заломи́ть ша́пку;
аршы́н з ~каю — от горшка́ два вершка́;
~камі закі́даць — ша́пками закида́ть;
на зло́дзеі ш. гары́ць — погов. на во́ре ша́пка гори́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Весялуня (фальк.) ’весялуха’ (КТС, Казкі і лег.) утворана ад адпаведнага назоўніка мужчынскага роду весялу́н па аналогіі да прыгажуня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)