Весялун ’вясёлы, жыццярадасны чалавек, жартаўнік’ (глус., Янк. Мат.; КТС, БРС, Шат., Сцяшк. МГ), укр. веселу́н, рус. алан. веселу́н ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне з суф. ‑унъ, якое з’яўляецца інавацыяй: на паўднёваславянскай тэрыторыі суфіксацыя іншая; параўн. славен. veselják, серб.-харв. весѐљач, vesèljak, макед. веселко, веселник, балг. веселяк, а таксама рус. весельча́к, веселко́, укр. веселю́х. Сюды ж дэмінутыўн. перан. весялунчык ’жаўрук’ (КТС, А. Кулакоўскі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)