чу́йны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Здольны востра чуць, тонка адчуваць (органамі пачуццяў або пра органы пачуццяў, звычайна слыху). [Тарасюк:] — Хто сёння пільнуе? [Адам:] — Марынчук. — Ну, то спакойна кладзіся спаць. У старога вока добрае і вуха чуйнае... С. Александровіч. Чуйныя ноздры [доза] раздражн[яе] церпкі пах конскага поту. Самуйлёнак. Самы нязначны рух можа спалохаць чуйных самак, якія ідуць з аленем. В. Вольскі. // Які хутка адказвае на ўздзеянне, лёгка адгукаецца. Не варухнуць зялёным пер’ем пад чуйнай вудай трыснягі. Вялюгін. Вось барада моцна прыцялася да верхняе дэкі, левае вуха насцярожана стаілася ля чуйнага задняга грыфа, галоўка скрыпкі апусцілася на калена, і смычок пачынае паволі паўзці па струнах. Карамазаў.

2. да чаго і без дап. Які асабліва востра адчувае, перажывае, рэагуе. У каравулцы па-ранейшаму было цёмна, але, чуйны да часу, старшына згадваў, што хутка ранак. Быкаў. За ўсе разы гора сваё выплакала тады Стэфа. Пасля ўжо не плакала так, не кідалася — маўклівага дакору Язэпавага баялася. Чуйная яна ў яго, уважная надта... Хадановіч. Я ледзь не чырванеў ад .. [Сушкевічавых] слоў — гэтак яны ўзрушылі маё чуйнае да пахвалы сэрца. Радкевіч. // Насцярожаны, асабліва ўважлівы. [Ганна] бразнула клямкаю, выскачыла на двор і, чуйная, пільная, з такім адчуваннем, быццам за ёй сочаць, пайшла на вуліцу. Мележ.

3. Які лёгка перарываецца; неглыбокі. Нарэшце мяне ахапіла дрымота, але я не заснуў, а ўпаў у нейкае чуйнае забыццё. Гаўрылкін. Люблю цыбатых возікаў чародкі, Бабулек па-над імі чуйны сон. Лойка. // Які лёгка нарушаецца самымі нязначнымі гукамі, шорахамі (пра цішыню). А паслухайце, якая чуйная, поўная цудоўнай гаючай сілы цішыня пануе гэтай парой у полі. Краўчанка.

4. Які чуецца, адчуваецца. Ледзь чуйны ветрык прагульваўся па вершалінах дрэў і зноў сціхаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́дры, ‑ая, ‑ае.

1. Які ахвотна дзеліцца з другімі грашыма, маёмасцю; не скупы. Вера адразу прыкінула ў галаве, што яе пакупніца шчодрая жанчына і, выпіўшы, папрасіла яшчэ шклянку. Пальчэўскі. Мне гэты цуд без слоў гаворыць: Які ён шчодры, мой народ, Калі сябрам ад сэрца дорыць Не толькі дом — і сонца ўсход! Лось. // перан.; на што. Які лёгка, з ахвотай аддае, раздае што‑н., надзяляе чым‑н. Напэўна, па гэтай прычыне.. [К. Чорны] быў шчодры на пахвалу. Мележ. — Наш старшыня шчодры на пачастункі, госця так не выпусціць з хаты... Хадкевіч. Праўда, .. [Таня] і дагэтуль не вельмі шчодрая была на пісьмы. Гроднеў. // перан. Добры на натуры, па характару. Шчодрая душа. Шчодрае сэрца.

2. Вялікі па памерах, вялікі, значны па каштоўнасці. Закрасуе ў нашым полі Ураджай багаты І парадуе калгас наш Шчодраю аплатай. Журба. А ён [грыбнік] збірае, хітры чараўнік, З лясной аблогі шчодрую даніну. Грачанікаў. — Шырэй вароты, добры гаспадар! Упершыню натруджаныя рукі За мазалі свае — Прымаюць шчодры дар. А. Александровіч. Гэты шчодры слоўнікавы матэрыял дасканала выкарыстоўваецца пісьменнікам для стварэння адпаведных вобразаў. Шакун.

3. Багаты (пра прыроду, жыццё і пад.). Дружны, ураджайны, Проста небывала Шчодры выпаў год! Корбан. Непаўторная гэта пара Песню самую шчырую просіць, Ураджай па калгасных дварах Наша шчодрая восень развозіць. І. Калеснік. У сонечны дзянёк харошы Плады зняў з яблынь гаспадар, Прынёс у хату поўны кошык — Ад шчодрых яблынь першы дар. Непачаловіч. // Бурны, моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні. Трэба было б ганіць яшчэ пана, але не пашэнціла яму на гэтую ўцеху: сканаў заўчасна ад шчодрага бою дужых рамеснікаў. Шынклер. Гарачай парай дыхала зямля, нядаўна напоеная шчодрым дажджом. Шамякін.

•••

Шчодрай рукой — не шкадуючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

якра́з,

1. прысл. У гэты час, у гэты момант. Тут якраз увайшоў у хату дзядзька Антось. С. Александровіч.

2. прысл. У поўнай адпаведнасці, дакладна, у самы раз. Кузня стаяла якраз насупраць бацькавай хаты. Каваленка. Порткі яго [Алега] прыйшліся палоннаму амаль якраз. Брыль. Уля памерала тады — лодачкі былі якраз па назе. Паўлаў.

3. прысл. Іменна, менавіта. Новыя доследы якраз больш цікавяць юных натуралістаў, заахвочваюць іх да працы. Дубоўка. [Багушэвіч] не проста малюе карціны сялянскага жыцця, а выбірае якраз тыя, дзе можна найлепей выявіць трагізм існавання сялянскага класа. Навуменка.

4. прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю. Сын — якраз як бацька. □ Зрабілася ад ліўняў і ад сонца [вушанка] Якраз як сівагракава крыло... Барадулін. Якраз як і ў аўтобусе Гуд зыбкі ў галаве. Смагаровіч.

5. у знач. вык. Як па мерцы, як на мяне (на яго, на яе). Аднойчы прымераў [світар]. Якраз на мае плечы. І ўзор наш, мой. Янкоўскі.

6. у знач. часціцы. Ужываецца для большай канкрэтызацыі, удакладнення асобы ці прадмета, для ўзмацнення якасці каго‑, чаго‑н. [Макар Белкін:] — Вось... Начальніка цэха Мышкоўскага можна крытыкнуць. Працуюць у яго там дрэнна, без аганьку. Якраз кандыдатура ў сатырычную газету. Шымук. Шмат год назад сказаў выдатна Маркс: Жыццё для чалавека — барацьба. Відаць, праблема першая якраз Перамагчы ў самім сабе раба. Семашкевіч. А Грышка тым часам бегаў каля ракі. Якраз па тым баку ішоў з вудамі рыбак. Колас. // Ужываецца для падкрэслівання і азначэння таго, што маецца на ўвазе; сапраўды, так, праўда. Анежка, якраз як дзіця, сарамліва апусціла вочы. Броўка. А Рыгор якраз падыходзіць да мясцовых умоў: селянін і гэткі верны сацыялізму. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поI предлог;

1. с дат. (на поверхности, вдоль поверхности — переводится конструкциями с предл.) па (кім, чым);

плыть по́ морю плыць па мо́ры;

идти́ по доро́ге ісці́ па даро́зе;

ла́зить по гора́м ла́зіць па гара́х;

кни́ги разло́жены по всему́ столу́ кні́гі раскла́дзены па ўсім стале́;

по гла́дкому дну па гла́дкім дне;

по го́лому те́лу па го́лым це́ле;

уда́рить по спине́ уда́рыць па спі́не; наряду с этим иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (в знач.: вдоль, около чего-л.) уздо́ўж (чаго), каля́ (чаго);

идти́ по са́мому бе́регу ісці́ ўздо́ўж (каля́) са́мага бе́рага; б) (для обозначения направления действия, пути следования — часто без предлога);

идти́ по у́лице ісці́ ву́ліцай (па ву́ліцы);

доро́га пролега́ла по боло́ту даро́га ішла́ бало́там (па бало́це);

2. с дат. (в пределах чего-л., в чём-л. — переводится конструкциями с предл.) па (чым);

по Се́верному Кавка́зу па Паўно́чным Каўка́зе;

ходи́ть по ко́мнате хадзі́ць па пако́і;

лета́ть по во́здуху лята́ць па паве́тры;

прика́з по второ́му полку́ зага́д па другі́м палку́;

тепло́ расхо́дится по всему́ органи́зму цяпло́ разыхо́дзіцца па ўсім аргані́зме;

рассади́ть всех по места́м рассадзі́ць усі́х па ме́сцах;

3. с дат. (в направлении, следуя направлению чего-л. — переводится конструкциями с предл.) па (чым) идти́ по сле́ду зве́ря ісці́ па сле́дзе зве́ра;

плыть по тече́нию плыць па цячэ́нні;

идти́ по со́лнцу ісці́ па со́нцы;

по следа́м проти́вника па сляда́х праці́ўніка; кроме того, иногда переводится также предлогами: з (чым), у, ва (чым);

кора́бль шёл по ве́тру карабе́ль ішо́ў з ве́трам;

по направле́нию к го́роду у кі́рунку (напра́мку) да го́рада;

по всем направле́ниям ва ўсіх кіру́нках (напра́мках);

4. с дат. (в области чего-л., в сфере какой-л. деятельности — переводится конструкциями с предл.) па (чым);

рабо́тать по профсою́зной ли́нии працава́ць па прафсаю́знай лі́ніі;

деба́ты по законопрое́кту дэба́ты па законапрае́кце;

коми́ссия по составле́нию резолю́ции камі́сія па склада́нні рэзалю́цыі;

он врач по профе́ссии ён до́ктар па прафе́сіі;

соревнова́ния по футбо́лу, по лы́жам, по ша́хматам спабо́рніцтвы па футбо́ле, па лы́жах, па ша́хматах;

5. с дат. (согласно, следуя чему-л., в соответствии, соразмерно — переводится конструкциями с предл.) па (чым);

по расписа́нию па раскла́дзе;

по прика́зу команди́ра па зага́дзе камандзі́ра;

рабо́тать по пла́ну працава́ць па пла́не;

начина́ть рабо́ту по гудку́ пачына́ць пра́цу па гудку́;

э́то нам принадлежи́т по пра́ву гэ́та нам нале́жыць па пра́ве;

по вы́бору па вы́бары;

по жела́нию па жада́нні;

узна́ть по го́лосу, по глаза́м пазна́ць па го́ласе, па вача́х;

вызыва́ть по фами́лии выкліка́ць па про́звішчы;

по пра́вилам игры́ па пра́вілах гульні́; кроме того, иногда переводится также иными предлогами и конструкциями без предлогов, в частности: а) (в знач. согласно с чьим-л. мнением, взглядами, какими-л. положениями) паво́дле (каго, чаго); на ду́мку, па ду́мцы (каго);

по сообще́ниям газе́т паво́дле паведамле́нняў газе́т;

по моему́ мне́нию на маю ду́мку, на мой по́гляд; б) (при словах, означающих «взять», «вызывать», «зов» и т. п.) па (чым), на (што);

по его́ зо́ву все яви́лись па яго́ за́кліку (на яго́ за́клік) усе́ з’яві́ліся;

6. с дат. (посредством чего-л.) па (чым); а также переводится конструкциями без предлога;

е́хать парохо́дом и по желе́зной доро́ге е́хаць парахо́дам і па чыгу́нцы (і чыгу́нкай);

посла́ть по по́чте пасла́ць па по́шце (по́штай);

сообщи́ть по телегра́фу паве́даміць па тэлегра́фе (тэлегра́фам);

говори́ть по телефо́ну гавары́ць па тэлефо́не;

7. с дат. (вследствие чего-л. — переводится конструкциями с предл.) па (чым), з прычы́ны (чаго);

сде́лать что́-л. по оши́бке зрабі́ць што-не́будзь па памы́лцы;

по знако́мству па знаёмстве;

не яви́ться на рабо́ту по боле́зни не з’яві́цца на пра́цу па хваро́бе (з прычы́ны хваро́бы);

по ра́зным причи́нам па ро́зных прычы́нах;

8. с дат. (на основании каких-л. признаков — переводится конструкциями с предл.) па (чым; переводится также конструкциями без предлогов);

ста́рший по во́зрасту старэ́йшы па ўзро́сце;

ра́нний по вре́мени ра́нні па ча́се;

до́брый по хара́ктеру до́бры па хара́ктары (хара́ктарам);

узна́ть по глаза́м пазна́ць па вача́х;

9. с дат. (при указании близости, родства — переводится конструкциями с предл.) па (кім, чым);

това́рищ по университе́ту тава́рыш па ўніверсітэ́це;

брат по отцу́ брат па ба́цьку;

ро́дственники по жёнам сваякі́ па жо́нках;

10. с дат. (для обозначения времени) па (чаму, чым, т.е. в ед. с дат., а во мн. с предл.);

занима́ться по ча́су в день займа́цца па гадзі́не на дзень;

по го́ду не писа́л пи́сем па го́ду не піса́ў лісто́ў; с дат. мн., а также в знач.: в такую-то пору, в такое-то время, возрастом в столько-то лет — чаще переводится предлогами у, ва (што) или конструкциями без предлогов;

по выходны́м дням у выхадны́я (выхо́дныя) дні (выхадны́мі, выхо́днымі дня́мі);

по пра́здникам у свя́ты (свя́тамі);

по утра́м ра́ніцамі;

я не ви́дел его́ по це́лым неде́лям я не ба́чыў яго́ цэ́лымі ты́днямі;

собира́ться по четверга́м збіра́цца па чацвярга́х (чацвярга́мі);

по весне́ вясно́й, уве́сну;

по о́сени уво́сень, во́сенню;

11. с дат. (в разделительном значении) па (кім, чым);

по рублю́ шту́ка па рублі́ шту́ка;

дать де́тям по я́блоку даць дзе́цям па я́блыку;

по ра́зу па ра́зе;

12. с дат. (для обозначения действия, направленного на какой-л. объект) (по кому, чему) па (кім, чым); (в кого, что) у (каго, што); (на кого, что) на (каго, што);

стреля́ть по проти́внику страля́ць па праці́ўніку (у праці́ўніка);

стреля́ть по око́пу, по блиндажа́м страля́ць па ако́пе, па бліндажа́х;

стуча́ть по столу́ сту́каць па стале́;

13. с дат. (со словами «скучать», «тосковать», «тоска» и т. п. — в ед. переводится конструкциями с дат., а во мн. с предл.) па (кім, чым), аб (кім, чым);

пла́кать по му́жу пла́каць па му́жу;

скуча́ть по де́тям сумава́ць па дзе́цях (аб дзе́цях).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Апрача́, апро́ч ’акрамя’, апро́ч ’асобна’ (Янк. Мат., Янк. I, Яруш.), апры́ч ’апрача’ (Касп.), апрі́ч ’апрача, асобна’ (Бяльк., Яруш.), опричёнки (Мядзв.), апрічо́ннік, апрічо́ння ’асобніна, прыгатаванае асобна’ (Бяльк.). Ст.-рус. опрочь, опроче ’апрача; асобна’, опричь ’апрача’, адкуль у старабеларускую мову ўжо ў XV ст. (Карскі, 1, 69). Рус. опри́чь ’апрача’, дыял. опричи́, опро́чь, опрочи́, укр. опрі́ч, опрі́че, дыял. опро́че ’апрача’, ’асобна’. Польск. oprócz, prócz ’апрача’, памор. proč ’тс’, ст.-польск. opróczбез’, ’акрамя’. Магчыма, славен. opríčen, ’сучасны’, pròč ’прэч’. Формы з карэнным о/а і і/ы маюць, напэўна, рознае паходжанне, прычым першасна апроч, апрача азначала ’акрамя, апрача’, апрыч і пад. ’асобна’; пазней адбылася кантамінацыя значэнняў, у выніку чаго цяпер абодва гэтыя значэнні ёсць у абедзвюх формах. Апроч, апрача — роднасныя з рус. прочий ’іншы’, прочь ’прэч’ і пад., якія Фасмер (3, 386) слушна выводзіць з кораня *prok‑ услед за Міклашычам, Младэнавым, Брукнерам, Праабражэнскім. Ст.-слав. прокъ азначала ’астатак’, а прочей тлумачылася як параўнальная форма да прыметніка прокъ, прокыи ’лішні’, а‑ трэба лічыць хутчэй за ўсё пратэзай. Заходнеславянскія формы з ‑е‑ (польск. precz > бел. прэч) тлумачаць як рэфлекс форм з ‑ъ‑ (адкуль і ‑о‑ ў рус. прочь) (Голуб-Копечны, 298). Формы апрыч і пад., магчыма, роднасныя з чэш. pryč ’прэч’; тлумачэнне вакалізму як звязанага з ъ, o, а тут сустракаецца з пэўнымі цяжкасцямі (гл. Праабражэнскі, 1, 654; Брукнер, 437). Старажытнарускія формы опришь, опрись, оприсьнъ (побач з опричьнъ), укр. опришок ’разбойнік’ (< ’чужы’, ’асобны’?) указваюць на магчымасць трактаваць ч як замену былога ш ці c, якія ў сваю чаргу звязаны з х; і.-е. коранем слова магло б быць *preu̯s (Покарны, 809–810, 845), параўн. прыскаць, прышч (тое, што выскачыла з-пад скуры’); для значэння ’разбойнік’ параўн. выскачка той, хто выскаквае з агульнай групы’, для значэння ’асобна’ — ’тое, што выскаквае з адзінай групы’. Гэта гіпотэза паходжання нявытлумачанага слова патрабуе, аднак, пэўных удакладненняў у сувязі з ст.-бел. опришный (XV ст., Карскі, Труды, 313), опршине (XV ст., Карскі, 1, 389), опричьный ’асобны, спецыяльны, уласны’ (1562, Карскі, Труды, 206). Параўн. Хрэст. гіст., 1, 483; Гіст. мовы, 1, 107, 196. Булахаў (Працы IM, 7, 142) няўпэўнена сцвярджае, што ў такіх прыкладах шн на месцы чьн фанетычна. Але Карскі (1, 389) адзначаў, што ў старажытных помніках такая з’ява вельмі рэдкая, а прыклады даў толькі са словам опришный, опришне; Гіст. лекс., 92, адносіць опришный да паланізмаў, запазычаных у XV ст., аднак у польскай мове таго часу такое слова не адзначаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́та1, ла́тка ’лапік’ (Нас., Гарэц., Яруш., ДАБМ, к. 324, Касп., Сцяшк., Зн., Мал., ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Ян., КЭС, лаг.), ла́ціна, латачка, латочка (ДАБМ, Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), ’старая адзежына’, ’недарэзкі, акраўкі’, ’бялізна’, ’пляма іншай афарбоўкі ў жывёліны’ (Сл. паўн.-зах.), ’пустое, голае месца, на якім нічога не расце’ (Жд. 1, Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’прагаліна’ (Мат. Гом.), ’невялікі зямельны надзел’ (Выг.), ’кішэня’ (Ян.). Укр. лата, латка, харк. лат, рус. бран., смал., кур., арл., тамб. лата, ст.-польск. łata, польск. łatka, чэш., славац. lata ’лапік’, серб.-харв. ла̀тица, ла̏тица, latȉca ’трохкутны кавалак тканіны, цвікля’, макед. алтица ’латка, клін з сукна’, алтица ’цвікля’, балг. латица, рум. altită ’падшыўка’, ’вышываная ўстаўка ў кашулі’. Прасл. ȍlta ’кавалак тканіны, скуры’ з суф. ‑ta (Слаўскі, 5, 34–37; Слаўскі, SP, 2, 41) генетычна звязана з і.-е *ēlē ’шыла’: *elh‑ ’шыць, прашываць, прышываць’, параўн. ст.-в.-ням. ála, ст.-інд. ā́ra ’шыла’ (Ваян, BSL, 44, 2, с. 143–144). Іншыя версіі малаімаверныя (гл. Фасмер, 2, 464; Скок, 2, 274 і інш.).

Ла́та2, ла́ты, ла́тэ ’паплеціна, жэрдкі, на якія насцілаецца страха’ (Нас., ТСБМ, Янк. I, Мядзв., Шн. 3, Мат. Гродз., Яруш., Шушк., Бес., Касп., Бяльк., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), паст. ’жэрдка, якою прымацоўваюць салому зверху на страсе’, пін. ла́тіна ’тс’, віл. ’бервяно, якім змацоўваюць плыт’ (Сл. паўн.-зах.), паўд.-усх. ’прыклад стрэльбы’ (КЭС), ст.-бел. лата, латва ’лата’ (XVI ст.), ла́ціна ’жэрдка’ (Нас., Касп., Шат.; беш., Нар. сл.). Запазычана са ст.-польск. łata, якое з с.-в.-ням. latte, late ’доўгая вуглаватая лацвіна’ (Кюнэ, Poln., 73; Слаўскі, 5, 38; Фасмер, 2, 464 і інш.). Сюды ж ла́ціць (гл.).

Ла́та3 ’сярэдняя перасоўная аднасценная сетка з заходам’ (Крыв.), ’невад без матні’ (Помн. этнагр., 66), ’сеткавае палатно невада, якое ў час руху прымае выгляд жолаба’ (брэсц., гродз., Браім), лельч. ’круглы сак з дубовых дубцоў’ (ЛАПП). Ст.-польск. łatnica ’сетка для лоўлі рыбы’, в.-луж. łata ’вялікая сетка, невад’. Да прасл. lat‑(iti) ’схапіць’ (Брукнер, 307). Параўн. серб.-харв. ла̏тити ’тс’. Гл. таксама ла́тацца.

Лата́ ’жулік’ (Бяльк.), польск., каш. łata ’абадранец, нягоднік, хуліган, гультай’, ляш. łata, чэш. lataпольск.). Слаўскі (5, 37) суадносіць польск. лексему з łata ’лапік’ (гл. ла́та1) > ’палапленае адзенне’, якое перайшло на асобу ў такім адзенні. Націск на канцы слова пад уплывам лексем ⁺латай (параўн. латайстваваць), ⁺латуй (лацу́й).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасе́сць, про́сесць, просясць, прасніц, прыссаць, просяць, просість, про́сець, просеет, просіест, пранізаць, прошву ст, протает (Сл. ПЗБ, Бяльк., Шатал., Улада., ТС, З нар. сл., Ян., Мат. Маг., Нар. сл.). Асноўныя значэнні: ’адлегласць на ткацкім станку ад пярэдняга навоя да бёрдаў (нітоў) і кавалак палатна, вытканы на гэтым участку асновы’; ’частка намотанай на станок асновы, якая адпускаецца ддя ткання на адзін раз’; ’верхняя ці ніжняя частка асновы (або прамежак паміж імі), праз якія праходзіць чаўнок’; ’палатно, сатканае за I прыём; кавалак саматканага палатна каля 30 см’; ’вытканае, але яшчэ не адрэзанае ад кроснаў палатно’. Рус. прошесть ’палатно ў станку ад калоды або прышвы да бёрда’ (Даль), просесть, просесть, прошесъ ’мера даўжыні палатна або асновы ў працэсе ткання, роўная адлегласці паміж навоем і бёрдамі’, укр. палес. просэсць ’даўжыня палатна, роўная аднаму абароту нітак асновы вакол навоя’. Чумакова (ЭИРЯ, 1968, 181 і наст.) прыводзіць яшчэ польск. абл. (без дакладнай фіксацыі) proszejść ’палатно, якое знаходзіцца ў рабоце на ткацкім станку’, але яго фанетычная форма ўказвае, хутчэй, на запазычанне з усходнеславянскіх моў. У спецыялізаваным слоўніку Фаліньскай (Słown., 1) яно не адзначана. Складанае слова, у якім цяжка вызначыць як галосную, так і першую зычную кораня. Чумакова (там жа) на рускай тэрыторыі асноўнай лічыць форму прошесть і ўзводзіць яе да кораня *xod‑ у ступені рэдукцыі: *pro‑xbd‑tь, г. зн. першапачаткова назва дзеяння ’ход чаўнака’, якое потым перайшло ў сферу канкрэтных назваў. На беларускай тэрыторыі форма з шыпячым адзначана толькі ў магілёўскіх гаворках. На нашу думку, суаднесенасць гэтых формаў у рускай мове аналагічна пары насесть, насест / нашесть, нашест ’седала’. Адсутнасць Ъ ў Даля ў формах з шыпячымі, магчыма, тлумачыцца тым, што ён супастаўляе іх з шест. Мена с/ш можа быць абумоўлена як вядомым чаргаваннем у рускіх говарках свісцячых і шыпячых (гл. Філін, Происх., 267), так і проста дысіміляцыяй свісцячых у гэтым слове; на аснове беларускіх формаў галосную ў корані можна ўзнавіць як ь. Тады зыходная форма — *pro‑sed‑tь, г. зн. месца, дзе атпушчаная аснова прасядае, каб утварыўся зеў і можна было б прасоўваць чаўнок. Параўн.: Лтпусьце прасееш, бо малыя зявэ (Шатал., 139). Словаўтварэнне аналагічна, як у слоў прапасі^ і інш. З пункту погляду вызначэння галоснага ў корані выклікае сумненні ўкраінскі прыклад. Але параўн. укр. палес. ссдат ’сядаць’, ссдушка ’лавачка’, дзе галосны ў корані, несумненна, з 1 > . Улічваючы старажытнасць словаўтварэння, можна рэканструяваць прасл. *prosestь. Паводле Смулковай (Балто-слав. иссл.–1980, 208), дыял. prasʼėsʼc’ — балтызм, што выводзіцца з prasiskėti ’рассунуцца, рассоўвацца, раскрыцца’; Смачынскі (там жа) адносіць да sieti ’вязаць’, на думку Смулковай — сумніўна

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закруці́ць сов.

1. (крутя, завинтить, ввернуть внутрь) завинти́ть, заверну́ть;

з. га́йку — завинти́ть (заверну́ть) га́йку;

2. (поворачивая) закры́ть, заверну́ть;

з. кран — закры́ть (заверну́ть) кран;

3. (крутя, завить) закрути́ть;

з. ву́сы — закрути́ть усы́;

4. (обвивая кругом, намотать) закрути́ть, замота́ть;

з. ша́лік вако́л шы́і — закрути́ть (замота́ть) шарф вокру́г ше́и;

5. (заставить кругообразно двигаться) закружи́ть;

ён узя́ў яе́ за ру́кі і ~ці́ў па ха́це — он взял её за́ руки и закружи́л по ко́мнате;

6. (начать вертеть; поднять вихрем что-л.) закрути́ть, заверте́ть, взви́хри́ть;

ве́цер ~ці́ў лі́сце — ве́тер закрути́л (заверте́л, взви́хри́л) ли́стья;

7. (придать вращательное движение) закрути́ть;

з. ко́ла — закрути́ть колесо́;

8. (упаковать, обернуть) заверну́ть;

з. паку́пку ў папе́ру — заверну́ть поку́пку в бума́гу;

з. но́гі ў ко́ўдру — заверну́ть но́ги в одея́ло;

9. (начать качать из стороны в сторону) замота́ть;

з. галаво́й — замота́ть голово́й;

10. прост. (сказать) заверну́ть, закрути́ть;

ну і ~ці́ў! — ну и заверну́л (закрути́л)!;

11. без доп. (о метели) заверну́ть, подня́ться;

завіру́ха ~ці́ла — мете́ль заверну́ла (подняла́сь);

у мазга́х ~ці́лабезл. дурь в го́лову пришла́;

з. галаву́ — вскружи́ть го́лову

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блі́зка

1. нареч. (в пространстве) бли́зко; (на малом расстоянии — ещё) вблизи́, невдалеке́, неподалёку; (совсем близко — ещё) ря́дом;

яны́ сядзе́лі ве́льмі б. адзі́н ад аднаго́ — они́ сиде́ли о́чень бли́зко друг от дру́га;

б. ад го́рада — вблизи́ (невдалеке́, неподалёку) от го́рода;

2. в знач. сказ. (во времени) ско́ро, бли́зко; (в сочетании с сущ. — ещё) бли́зок, близка́;

б. во́сень — ско́ро (бли́зко) о́сень;

б. дзень — бли́зок день;

3. нареч. (хорошо) бли́зко;

б. пазнаёміцца — бли́зко познако́миться;

4. предлог с род. разг. (в пространственном знач.) во́зле, о́коло; близ;

б. рэ́чкі — во́зле (о́коло, близ) ре́чки;

5. предлог с род. разг. (приблизительно) о́коло;

б. го́дао́коло го́да;

б. ты́сячыо́коло ты́сячи;

6. в знач. безл. сказ. бли́зко;

дзе́цям б. хадзі́ць у шко́лу — ребя́там бли́зко ходи́ть в шко́лу;

б. штобез ма́лого, почти́; о́коло (чего);

і ні б.! — ни в каку́ю! ни за что!;

б. віда́ць, ды далёка дыба́цьпосл. глаза́м ви́дно, да нога́м оби́дно;

б. ло́каць, ды не ўку́сішпосл. бли́зок ло́коть, да не уку́сишь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапа́сці сов.

1. (без пользы) пропа́сть;

зада́так мой ~па́ў — зада́ток мой пропа́л;

час ~па́ў дарэ́мна — вре́мя прошло́ да́ром;

2. (затеряться) пропа́сть, исче́знуть; запропасти́ться;

дакуме́нты ~па́лі — докуме́нты пропа́ли (исче́зли, запропасти́лись);

куды́ ты ~па́ў? — куда́ ты пропа́л (исче́з, запропасти́лся)?;

3. (утратиться) пропа́сть;

го́лас ~па́ў — го́лос пропа́л;

апеты́т ~па́ў — аппети́т пропа́л;

4. (перестать быть видимым, слышимым) пропа́сть, исче́знуть;

по́стаць яго́ ~па́ла ў цемнаце́ — фигу́ра его́ пропа́ла (исче́зла) в темноте́;

5. поги́бнуть, пропа́сть;

кве́ткі ад маро́зу ~па́лі — цветы́ от моро́за поги́бли (пропа́ли);

з ім не ~падзе́ш — с ним не пропадёшь;

6. (о скоте) пасть, подо́хнуть, издо́хнуть; околе́ть;

~падзі́ ты про́падам! — пропади́ ты про́падом;

каб ты ~па́ў! — чтоб ты пропа́л!;

пішы́ ~па́ла! — пиши́ пропа́ло!;

(і) след ~па́ў — (и) след пропа́л;

каб не твой ро́зум ды не на́ша хі́трасць, ~па́лі б усе́ на све́цепогов. е́сли бы не твой ум да не на́ша хи́трость, пропа́ли бы все на све́те;

ці пан, ці ~па́ўпогов. ли́бо пан, ли́бо пропа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)