пачарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чорным, чарнейшым. Пачарнеў лес, скінуўшы на дол апошняе сваё залатое ўбранне, асірацелі голыя палеткі. Краўчанка. Грачанё за гэтыя дні падрасло і яшчэ больш пачарнела. Якімовіч. Твар .. [Любы Лук’янскай] пачарнеў ад болю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́чварны, ‑ая, ‑ае.

1. Мудрагелісты, напышлівы. Вычварны ўбор. □ І гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў. Колас.

2. Тое, што і пачварны. Вычварныя прывіды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднато́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Нязменлівы, аднастайны паводле тону, гучання; манатонны. Аднатонныя песні спявала восень, жалобна шумеў аголены лес. Колас. Ноч звініць за акном аднатоннымі кроплямі. Скрыган.

2. Аднаколерны. Аднатонны стэп. Афарбоўка лесу ніколі не бывае аднатоннай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Агаліцца, апусцець. Лес згалеў.

2. перан. Крайне збяднець. Казалі, быццам і сам .. [Дракула] быў некалі невялікім панам. Потым згалеў, прадаў свой фальварак і пайшоў у цівуны да пана Ясінскага. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́брысці, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; зак.

Ідучы паціху, з цяжкасцю, выйсці адкуль‑н., куды‑н. Выбрысці з вады. / у перан. ужыв. Аснежаны лес таксама маўчаў, не мог падказаць гэтым двум людзям, як выбрысці з зачараванага кола. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сырае́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Ядомы грыб з пласціністай крохкай яркаафарбаванай шапкай. Лес вялікі, грыбоў — хоць касой касі: на імшарынах — махавікі, як жоўтыя сонцы, у ельніку-асінніку — акуратныя ваўнянкі і сыраежкі. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́мбер ‘чатырохметровая часаная хваёвая калода’ (ТС), ты́мбры ‘фляксоны, дубовыя бярвенні рознай даўжыні і таўшчыні, якія ідуць на пабудову мастоў’ (навагр., Нар. лекс.), зборн. ты́нбра ‘тоўстае бярвенне, абчэсанае з чатырох бакоў’, ты́нбрына ‘адно бервяно’ (ТС). Запазычана праз польск. tymbry ‘кароткія брусы (пры гандлі драўнінай)’, параўн. timbersy ‘рэбры каркасу ў лодцы’, з англ. timber ‘будаўнічы матэрыял’, ‘бервяно, бэлька’, якое са ст.-англ. timber ‘збудаванне’, ‘будаўнічы матэрыял’, ‘лес, драўніна’, што ўзыходзіць да прагерм. *temran (параўн, ст.-фрыз. timberлес, драўніна’, ст.-в.-ням. zimbar ‘жыллё, хаціна’, ням. Zimmer ‘пакой’). Стараанглійскі дзеяслоў timbran, timbrian быў асноўным для значэння ‘будаваць’ (Online Etymology Dictionary. Рэжым доступу: http://www.etymonline.com./index.php; 01.06.2010 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баруўка ’ягаднік брусніцы, Vaccinium vitis-idaea L.’ (Кіс.). Зыходзячы з геаграфіі і формы слова, бясспрэчна, запазычанне з польск. borówka ’тс’ (ад bórлес, бор’). Параўн. і ўкр. борівка ’тс’. Да геаграфіі польскіх назваў тыпу borówka гл. Бельчарова, JP, 40 (4), 1960, 284 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вудо́ба ’месца, дзе побач з населеным пунктам знаходзіцца поле, лес, луг, папас і рэчка’ (Яшк., слаўг., рэч.). Рус. дыял. удобье ’ўгоддзі’. Ст.-рус., ст.-слав. оудобь ’лёгкі, магчымы’. Ад у і доба (гл.) (Фасмер, 4, 149). Параўн. неўдобіца, неудобка (Выгонная, Лекс. Палесся, 40 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́руб ’участак, дзе высечаны лес’ (Мат. Гом., Інстр. II); ’зруб’ (Мат. Гом.); ’вышыня зруба ад падлогі да столі’ (Інстр. II). Рус. дыял. вы́руб ’паляна з карчамі і кустамі; від плоту; дзеянне па дзеяслову вырубіць’, польск. wyrąb, в.-луж. wurub. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырубіць < рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)