Разм. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу. Пакацілася ўжо за лес сонца, даўно прапылілі, прамычалі па вёсцы статкі.Сачанка.У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)