Гі́ліць ’біць мяч гілкай’, гілка ’палка, якой падкідваюць мяч у час гульні’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) вельмі непераканаўча аб’яднаў пад праформай *gyliti далёкія па семантыцы словы: серб.-харв. ги̏лити ’шчыкатаць’, ги́льати ’хадзіць па гразі, вадзе, снегу’, рус. дыял. ги̏лить ’смяшыць, балакаць’ і рус. дыял. паўд. ги́лить, гыли́ть ’падкідваць мяч’, укр. гили́ти ’падбіваць мяч гилкою’. Лепш меркаваць, што ў бел. мове і паўд.-рус. гаворках гэта проста запазычанне з укр. Параўн. укр. ги́лка, гі́лка ’галінка; палка для падбівання мяча; гульня ў мяч’. Непераканаўча таксама (аб укр. словах) Рудніцкі, 1, 614.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́рка (гы́рка) ’ніжняя шырокая частка збанка’ (Шатал.), ґі́рка ’збанок з адбітым горлам’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. ги́рявий ’нізка астрыжаны’, ’сапсаваны, дрэнны’ (Грынч.), ги́рявий го́рщик ’збанок з адбітай верхняй часткай’. Паходжанне ўсх.-слав. *гыря няяснае (гл. Фасмер, і, 408; Рудніцкі, 619; там агляд розных версій). Прынамсі, адносна значэнняў ’нізка астрыжаны і да т. п.’ і ’збанок з адбітай верхняй часткай’ можна меркаваць, семантыка ’збанок з адбітай верхняй часткай’ (→ ’ніжняя шырокая частка збанка’) выводзіцца з ’нізка астрыжаны’. Тут нейкая метафара, назва па падобнасці. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 222.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дар ’дар’. Прасл. слова. Параўн. рус. дар, укр. дар, польск. dar, чэш. dar, серб.-харв. да̑р, балг. дар, ст.-слав. даръ. Параўн. далей і. е. *dōro‑ ’дар’ (грэч. δῶρον ’дар’) < do‑ — ’даць’ (слав. *da‑ti: бел. даць, рус. дать, укр. дати, польск. dać, чэш. dáti, балг. дам, серб.-харв. да̏ти, ст.-слав. дати). Сюды адносяцца (< darъ) і дзеясловы дарава́ць, дары́ць, якія Трубачоў (Эт. сл., 4, 190–191) адносіць да прасл. фармацый (*darovati, *dariti), а не да ўтварэнняў у паасобных мовах. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 484; Бернекер, 1, 179; Слаўскі, 1, 138.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзі́ва ’дзіва’. Параўн. рус. ди́во, укр. ди́во, польск. dziwo, серб.-харв. ди̑во, ст.-слав. диво. Прасл. *divo ’тс’. Сувязі са слав. *divati, *diviti, *divъ. Гл. Фасмер, 1, 513; Бернекер, 1, 202–203; Трубачоў, Эт. сл., 5, 33–34. Параўн. мн. л. у рус. дыял. дивеса́. Магчыма, бел. дзіво́сны паходзіць ад дзіво́сы (мн. л.), што нагадвае форму мн. л. у старых асноў на ‑es‑. Ад *divo ўтворан прыметнік на ‑ьnъ *divьnъ (бел. дзі́ўны і інш.). Агляд у Трубачова, Эт. сл., 5, 36–37. Таксама дзеяслоў *diviti, *diviti sę, паводле Трубачова (там жа, 33), утворан ад *divo.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камсі́ць ’біць таўхлямі’ (мсцісл., З нар. сл.), камсаць ’моцна біць, лупцаваць’ (мсцісл., Мат. Маг.), комшаць ’жаваць’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). камишніца ’цёртая салома’ (Сцяшк. Сл.), комшыцца, камшоліцца ’капацца, марудзіць’ (слаўг., Нар. словатв.), камшыць, комкаць ’ляпіць снег у камок’, ’змяць адзежыну’ (КЭС, лаг.), камшыць ’камячыць’ (ТСБМ) і комшъць, комкъць ’прагна есці’ (міёр., Нар. сл.), комчаць ’комкаць’, комшаны ’мяты, цёрты’ (ТС). Шматлікія прыклады-адпаведнікі з іншых слав. моў гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180. Прасл. konibsati ’рваць, глытаць вялікімі кавалкамі’, дзеяслоў з ‑s‑ нарашчэннем кораня, да копгъ > ком. камяк (гл.). Параўн. таксама Слаўскі, 2, 393.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Камылга́, комылга́ ’нарасць на дрэве: на хвоі, на бярозе’ (малар., Нар. лекс.). Утворана ад прыметніка komolъ(jь) ’круглы’, ’выступ, нараст на месцы рагоў’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 174–175) і суф. ‑г‑а (Сцяц., Афікс. наз., 134), як сіньга́ ’рыба сінец, Abramis ballerus’ ад сіні. Галосны ‑ы‑ на месцы ‑e‑, г. зн. [э] у малар. гаворцы, якое знаходзіцца ў чаргаванні з ‑о‑, параўн. укр. весна, зах.-палес. выспа ’вясна’. Роднасным да комылга́ з’яўляецца ўсх.-маг. кыміня́ ’куля (шар), зробленая з альховага нарасту’ (Бяльк.), якое пад уплывам каняня́ ’палка для абапірання пры хадзе’ змяніла л > н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капа́ч ’прылада, якой капаюць зямлю, выкопваюць караняплоды’ (ТСБМ, Гарэц., Мал.; КЭС, лаг.; брасл., барыс., Сл. паўн.-зах.), капа́чык ’тс’ (Сцяшк.), ’прылада, якой гной скідаецца з воза’ (Касп., Гарэц., Нік. Очерки), кыпа́ч ’тс’ (Бяльк.), капа́ч, капа́чка ’прылада, якой вымаюць з печы патэльню’ (Сцяшк.; лід. Сл. паўн.-зах.); ваўк. капа́ч ’маруда’ (Сл. паўн.-зах.), ’землякоп’ (КЭС, лаг.; брасл., глыб., Сл. паўн.-зах., Кл., Янк. БП, ТСБМ), ’чалавек, які выбірае бульбу’ (Сцяшк.; маст. Сл. паўн.-зах.). Да капа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31–32. Прасл. kopačь (Трубачоў, Эт. сл., 11, 12–13).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кара́чкі ’кукішкі, карачкі’ (Шат., Нас., Гарэц., Др.-Падб.), карачы ’тс’ (Сцяц. Нар.), укр. карачки ’тс’, рус. корячка ’тс’ да korakъ (параўн. серб.-харв. ко̏рак, славен. korák ’крок’), якое ў сваю чаргу да korkъ ’нага’ (гл. крок, якое запазычана з польск. мовы) (Трубачоў, Эт. сл., 2, 50, 77–80). Прасл. korakъ паводле Трубачова адлюстроўвае фальшывае поўнагалоссе, якое спарадычна ўзнікала яшчэ ў праславянскі перыяд. Калі гэта так, то лексема карачкі з’яўляецца рэліктам усходнеславянскіх паралеляў да серб.-харв. ко̀рак і іншых паўднёва-славянскіх лексем: карачка < koračьka < korakъ. Форма карачы хутчэй за ўсё другаснае ўтварэнне па аналогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кастры́ва ’крапіва’ (Касп.). Дакладная адпаведнасць (фармальная і па семантыцы) гэтай лексеме ў рус. дыял. кострива ’крапіва’ (цвяр.). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 161, слова *kostriva мае прасл. характар (параўн. яшчэ палаб. рэканструяваную форму *kostriva ’пустазелле’); адносна праформы слова мяркуецца, што яна з’яўляецца вытворным ад слова *kostra (шмат значэнняў; зыходным з’яўляецца *kostь з яго разгалінаванай семантыкай; гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 168–173. Звяртае на сябе увагу, што форма *kosiriva з яе значэннем ’крапіва’ сустракаецца толькі ў некаторых месцах славянскай тэрыторыі, што можа сведчыць аб даўніх сувязях праславянскіх дыялектаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касці́ць ’смяціць на падлогу’ (Касп.), касьціць ’псаваць без патрэбы’ (З нар. сл., 125), касьціцца ’мучыцца, перабівацца’ (Нар. сл., 114). Парсун. ст.-рус. кастити ’вывяргаць’, рус. кашу ’спаражняюся’ (дыял.), кастить ’лаяць, пэцкаць, брудзіць’, ’лаяць, знеслаўляць, ганьбіць’, ’смяціць’. У Дабр. кастить ’псаваць’. Прасл. *kastiti (sę). Лічыцца дзеясловам, утвораным ад назоўніка *kastь. Апошні засведчаны толькі ў рус. гаворках і з’яўляецца прасл. дыялектызмам. Адносна яго паходжання можна выказаць толькі здагадку: магчыма, гэта вытворнае, з падаўжэннем каранёвага галоснага о → ō (> а), ад слова *kostь («касцявы»«тленны, нячысты»). Параўн. Фасмер, 2, 208; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 9, 156–157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)