Трушчо́ба ‘бедны, густа населены брудны квартал горада’, ‘брудны, цёмны, разбураны дом’ (ТСБМ). З рус. трущо́ба ‘тс’, якое зафіксавана ў такім значэнні ў слоўніках з першай паловы XIX ст., утворана пры дапамозе суф. ‑об‑a (як утроба) ад дзеяслова з асновай труск і суф. Параўн. ст.-рус. трускъ (з XV ст.), што з’яўляецца глухім варыянтам да друзгъ ‘сухое галлё, вецце’; у такім выпадку трущоба — гэта ‘лес, завалены галлём’ (КЭСРЯ, 453; Цыганенка, 491). Менавіта гэта значэнне пераважае ў трушчо́ба: ‘глухія мясціны’ (слаўг., Яшк.), ‘глуш’, ‘цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам’ (ТСБМ); трушчо́ба, трушчо́біна ‘непраходнае месца ў лесе’, ‘прорва, бездань’ (Нас.), трошчо́ба ‘гушчар, нетра’ (ТС), укр. дыял. трущоба ‘густы непраходны лес у забалочанай нізіне’ (Фасмер, 4, 112; ЕСУМ, 5, 662), што дае падставы для запазычвання толькі ў вузкім значэнні ‘густанаселены бедны квартал’. Да трушчыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запіса́ць сов.

1. в разн. знач. записа́ть; (вписать куда-л. — ещё) внести́, занести́;

з. ле́кцыю — записа́ть ле́кцию;

з. свае́ ду́мкі — записа́ть свои́ мы́сли;

з. у спіс — записа́ть (внести́) в спи́сок;

з. у пратако́л — внести́ (занести́) в протоко́л;

з. канцэ́рт на плёнку — записа́ть конце́рт на плёнку;

з. сы́на ў шко́лу — записа́ть сы́на в шко́лу;

2. (на каго) разг. (передать в наследство) завеща́ть (кому), записа́ть (кому, на кого);

з. дом на ўну́ка — завеща́ть (записа́ть) дом вну́ку;

з. на лбе — записа́ть на лбу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бля́ха, ‑і, ДМ блясе, ж.

1. Тонкае ліставое жалеза; ліст такога жалеза. Дом пад бляхай. Ацынкаваная бляха.

2. Знак у выглядзе металічнай пласцінкі з надпісам або нумарам, які сведчыць аб службовых абавязках таго, хто яго носіць. Погляд Валодзі слізгануў уніз і ўпёрся ў вялікую бляху, якая блішчала на грудзях чалавека, што трымаў яго. Пятніцкі.

3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што‑н. Разам з.. [Саламонам] жылі накаленыя печы, мяшкі з мукою, груды цеста і рознага гатунку печыва на бляхах. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.

1. Нагаварыць аб сабе многа добрага; пахваліцца ўволю. Узялі абавязацельствы, расшумеліся, нахваліліся. А як было, так і ёсць. Вось сёння, напрыклад. Нечага недагледзеў.. [Косця], не прадумаў — і сарвалі графік. Шыцік.

2. (звычайна з адмоўем «не» і дзеясловам «магчы»). Пахваліць каго‑, што‑н. удосталь, многа. Добрая рэч гэты Дом селяніна.. Пахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. Уцехай і радасцю ўдавы была адзіная дачка, Раіса, якой маці не магла пахваліцца перад людзьмі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхі́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто прытрымліваецца якіх‑н. поглядаў, ідэй; прыхільна адносіцца да каго‑, чаго‑н.; паслядоўнік. Кангрэс прыхільнікаў міру. Прыхільнікі рамантызму ў мастацтве. □ Іван Дамінікавіч спакваля, ціха адказаў: — Я лепш пераеду вось у гэты дом, — і ён паказаў на прыгожы ансамбль сяміпавярховых будынкаў. — Тут і ванна будзе, і ліфт, і гарачая вада. Адным словам, я не прыхільнік індывідуальнай хутарской гаспадаркі. Хведаровіч.

2. Той, хто выказвае сімпатыі, прыхільнасць да каго‑н.; паклоннік. Насустрач Мечык. Вася Мечык — Яе [Аксаны] прыхільнік, лепшы друг. Гатовы да любых паслуг. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

састарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся, стаў стары. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. Састарэлы твар [Блажэвіча] праразалі глыбокія маршчыны. Шыцік. // Разм. Які стаў непрыгодным для чаго‑н. (аб прадметах). Састарэлая страха.

2. перан. Які перастаў быць сучасным, актуальным; устарэлы. [Старшыня] Занадта давяраўся, Дэвізам састарэлым кіраваўся: «Падпісана — і з плеч далоў!» І наламаў аднойчы дроў. Валасевіч. // Які перастаў быць модным. Састарэлы фасон сукенкі.

3. у знач. наз. састарэ́лы, ‑ага, м.; састарэ́лая, ‑ай, ж. Які дажыў да глыбокай старасці; вельмі стары. Дом для састарэлых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі́; зак.

1. у каго-што. Трапіць у цэль, дасягнуць каго-, чаго-н. чым-н. кінутым, накіраваным.

П. ў цэль.

Бомба папала ў дом.

2. Апынуцца ў якім-н. месцы, становішчы, абставінах (звычайна выпадкова, нечакана).

П. пад суд.

Сена папала пад дождж.

3. безас., каму. Пра спагнанні, непрыемнасці, якія атрымае або можа атрымаць хто-н. (разм.).

Пападзе табе, хлопча, ад бацькі за такое!

4. прош. папа́ла. У выразах (разм.): дзе папала (усё роўна дзе, абы-дзе), куды папала (абы-куды), чым папала (абы-чым), што папала (усё роўна што, абы-што), як папала (усё роўна як, у беспарадку, абы-як).

|| незак. папада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.); наз. папада́нне, -я, н. (у 1 знач.).

Прамое п. снарада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ве́сніцы ’плот з варотамі ў канцы вёскі’ (БРС, КТС), петрык. весніца ’тс’ (Мат. Гом.), маг., бабр., саліг. ве́сніцы//ве́шніцы (Бір., Шат.), усх.-палес. вешніца, вешніцы ’тс’ (Нар. сл.), весьніцы, весʼнʼіцы ’вароты ў двор’ (БРС, Арх. Бяльк., Сцяц. Нар., КТС, Сцяшк. МГ); ’вароты з перакладзін’ (Шат.); ’варотцы, фортка’ (Сцяшк. МГ), зэльв. ’вароты ў загарадзе, хляве’; ’рэдкія зубы’ (Сцяц.). Рус. пск. вешница ’вясковая вуліца, зарослая травой’; ’агароджаны ўчастак сялянскай сядзібы, дзе пасуць коней’, польск. wieśnice ’вароты, якія вядуць у вёску, весніцы’, wieśnica ’вуліца з двара ў вёску’, чэш. vesnice ’вёска’. Лексема ўтворана ад прыналежнага прыметніка vьsь‑nь і суф. ‑ica (< vьsьдом роду’) і абазначала спачатку ’(агароджанае) месца, дзе знаходзіліся ўсе будынкі роду’. З’яўленне ‑ш‑ замест ‑с‑ ва ўсх.-бел. формах абумоўлена наступным палатальным нʼ, а не тым, што лексема паходзіць ад вешаць (параўн. П. Сцяцко, Нар. лекс., 14). Гл. веснікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запрато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Пакласці, падзець невядома куды. — У вас, гаспадыні, заўсёды так: як дзе што запраторыце, дык са свечкай не знойдзеш. Сабаленка. // Схаваць, прыбраць куды‑н. так, каб цяжка было знайсці. — Пашанцавала мне тады ў аднаго чалавека выменяць на сала аж чатыры пуды солі. Схаваў я яе, як сцямнела, — два пуды ў дровах, а два пад сена запраторыў. Паслядовіч. // перан. Заслаць, выслаць, пасадзіць куды‑н., адкуль цяжка выбрацца. Абуджаў калісь местачковых абывацеляў саматужны рэдактар Бухберг, але яго запраторылі ў вар’яцкі дом, хоць ён вар’ятам, можа, і не быў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́ча 1, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. даць (у 8 знач.). Дача паказанняў. □ Густы траскучы залп з тылу, а потым з правага фланга перарваў дачу гэтых загадаў. Колас.

2. Порцыя, якая даецца на адзін прыём ці на пэўны перыяд. Дзве дачы аўса. Сутачная дача сена.

да́ча 2, ‑ы, ж.

Загарадны дом для летняга адпачынку гараджан. Пабудаваць дачу. Зняць дачу. □ Мадам Гамрэкелі ад пачатку лета выехала з Гіо некуды ў горы, на дачу, дзе не было малярыі. Самуйлёнак.

да́ча 3, ‑ы, ж.

Частка лясніцтва, вылучаная ў самастойную гаспадарку; участак зямлі пад лесам. Лясная дача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)