◎ Пульвына́ ’мясцовасць на ўсход ад Камянца і Брэста ў бок Пінска, дзе мала лесу і балот, многа палёў’ (кам., ЖНС). З фанетычна змененага *полевина ад поле (гл.), параўн. назву людзей з гэтых мясцовасцей — полюхи ’палевікі’ (Клімчук, там жа). Аднак польск. pólwy (pulwy) ’затопленыя нізіны’, гідронім Пульва (назва рэчкі, што ўпадае ў Буг), нямецкія (з Прусіі) і балтыйскія паралелі дазваляюць бачыць тут заходнебалтыйскі ўплыў, параўн. Непакупны (Связи, 142–144): суадносіць з прус. Palwe ’пустка, зарослая нізкарослым хмызняком’, збліжэнне з поле лічыць другасным. Лаўчутэ (Балтизмы, 126) звязвае з літ. palves ’марошка; ягада, якая расце ў забалочаных мясцінах’, palios ’вялікія балоты’, лат. pali ’забалочаны бераг возера’, што малаверагодна. Бяднарчук (ABSl, 9, 51) адносіць балтыйскія формы да уграфінізмаў, параўн. карэл. palvi ’населеная мясцовасць’, эст. palu ’паляна, лес на пясчанай глебе; зарослая кустамі раўніна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пусто́та ’пусты, легкадумны чалавек’ (ТС), параўн. укр. пустота ’свавольства’; збор. ’гарэзнікі’, польск. pustota ’пустата ў галаве, легкадумнасць, свавольства’. Арэальнае семантычнае ўтварэнне ад пусты ’несур’ёзны, легкадумны’, цэнтр якога з акцэнталагічнага пункту погляду, магчыма, знаходзіўся на польскай тэрыторыі, параўн., аднак, у польскай падольскай гаворцы “swawola w znaczeniu tak obszemem і niewłasciwem, że і wybicie okna і ukradzenie koni lub opalenie domu zarówno pustotą nazywają” (Крэмер, Słowniczek, 311), што сведчыла б пра ўсходнеславянскі цэнтр інавацыі; паралельнае да пустата ’пустая, парожняя прастора’ (ТСБМ, Нар. словатв.), ’неўрадлівае поле’ (шкл., Мат. Гом.), укр. пустота ’тс’, рус. пустота ’тс’, польск. pustota ’тс’, в.-луж. pustota ’тс’, чэш. pustota ’тс’, славен. pustota ’неапрацаванае, закінутае поле’ (з 1286 г., гл. Бязлай, 3, 138), балг. пустота ’пустая, незанятая прастора’, макед. nycmomuja ’тс’. Усё да *pustь, ад якога, магчыма, прасл. *pustota. Параўн. пустэча (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бягу́чы теку́щий; (о воде) бы́стро теку́щий;
○ б. мо́мант — теку́щий моме́нт;
б. раху́нак — бухг. теку́щий счёт;
~чыя спра́вы — теку́щие дела́;
б. радо́к — бегу́щая строка́;
◊ (шука́й) ~чага во́ўка след — погов. ищи́ ве́тра в по́ле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пажа́рышча ’месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасля пажару’. Рус., укр. пожа́рище, серб.-харв. по̏жа̄риште, славен. požárišče, балг. пожа́риште ’тс’. Дэрыват ад пажар з суф. ‑iště; старажытная ўсх.-паўдн. словаўваральная мадэль лакальных назваў. Сюды ж дыял. ’поле на месцы выгаралага лесу’ (Выг. дыс.), а таксама палес. пожа́рішʼчʼе, пуже́рішчʼе ’выгаралы кавалак лесу’ (Талстой, Георг. терм., 198).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасо́ля, пасоль, пасолі, басоля ’фасоля, Phaseolus vulgaris L.’ (Шат., Янк. 2, Сцяшк.; КЭС, лаг.; івац., Сл. Брэс.; мін., Кіс.; докш., карэліц., Янк. Мат.). Да фасоля (гл.). Аб мене ф > п, б, кв, хв, X гл. Карскі, 1, 342–344. Сюды ж пасаленя, пасалявеня ’сцяблы і лісце фасолі’, пасолішча, пасолішчо, пасольнік, пасольніска ’поле з фасоляй’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́лы ’пусты ўнутры, нічым не запоўнены’ (ТСБМ). Рус. полый ’тс’, ’адчынены; раскрыты насцеж’, по́ло ’свабодна, нічым не занята’, стараж.-рус. полъ ’пусты, адкрыты’, ст.-чэш. polo ’полае, пустое месца’. Прасл. *polъ, *polъjь ’адкрыты’, суадносіцца з прасл. *polje (гл. поле), корань і.-е. *pel‑ ’шырокі, адкрыты’ (Чарных, 2, 54). Беларускае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пуло́нь ’непакрытая лесам прастора (на сухім месцы)’ (малар., Сіг.). Фанетычны варыянт зафіксаванага на Палессі полонь, полоня (гл. палоня) 9 што працягваюць польск. płonią ’лужок у лесе’, н.-луж. płoń ’гала, раўніна’, укр. полонь, полонина ’адкрытая прастора, альпійскі луг’ і пад., адносна іх гл. Банькоўскі 2, 626; Ніканчук, Этимология–1984, 168; ЕСУМ, 4, 486 (да поле, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́карыстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Скарыстаць што‑н., ужыць у сваіх мэтах. Выкарыстаць адпачынак. Выкарыстаць зручны момант. □ Якаў радаваўся свайму вольнаму вечару, было жаданне як мага лепш выкарыстаць яго. Кулакоўскі. Свет для моладзі цяпер адкрыты, шырокі — чаму ж не выкарыстаць гэтую магчымасць?.. Хадкевіч. // Знайсці прымяненне. Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. падсох, ‑ла; зак.
Злёгку высахнуць, стаць больш сухім. Як толькі падсохла сырая зямля, Брыгада лён сеяць У поле пайшла. Танк. / у безас. ужыв. Дзень быў ясны, цёплы. Нават на цельшынскай вуліцы падсохла. Колас. // Засохнуць часткова. Мы ў горадзе — пара сасонак, апавітых дымком пры мурах... Нам расці б... Ды над шапкай зялёнай верхавінка падсохла, як шпіль. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пайсці павольна, стомленай хадою, хістаючыся, кульгаючы. Як бы там ні было, я, хоць і неахвотна, але ўзяў са стала .. гладышку, поўную да беражкоў малака, і, у чым стаяў, паволі паклыпаў разораю цераз поле на сцежку. Сачанка. Ступаючы на здаровую нагу і абапіраючыся па сукаватую палку, як на мыліцу, я павольна паклыпаў па паляне. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)