Пажа́рышча ’месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасля пажару’. Рус., укр.пожа́рище, серб.-харв.по̏жа̄риште, славен.požárišče, балг.пожа́риште ’тс’. Дэрыват ад пажар з суф. ‑iště; старажытная ўсх.-паўдн. словаўваральная мадэль лакальных назваў. Сюды ж дыял. ’поле на месцы выгаралага лесу’ (Выг. дыс.), а таксама палес.пожа́рішʼчʼе, пуже́рішчʼе ’выгаралы кавалак лесу’ (Талстой, Георг. терм., 198).