По́ле

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. По́ле
Р. По́ля
Д. По́лю
В. По́ле
Т. По́лем
М. По́лі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́ле

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́ле палі́
Р. по́ля палёў
Д. по́лю паля́м
В. по́ле палі́
Т. по́лем паля́мі
М. по́лі паля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́ле, -я, мн. палі́ і (з ліч. 2, 3, 4) по́лі, палёў, н.

1. Бязлесная раўніна.

Гуляць па полі.

2. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі.

Кукурузнае п.

Рыхтаваць п. пад бульбу.

3. Вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-н.

Футбольнае п.

4. Работа, даследчая дзейнасць у прыродных умовах (спец.).

Геолагі летам у полі.

5. Прастора дзеяння якіх-н. сіл (спец.).

Магнітнае п.

Сілавое п.

6. перан., чаго і для чаго. Галіна, сфера дзейнасці, ніва.

Вялікае п. дзейнасці.

7. Асноўны колер, фон пад узорам.

Паркаль у белы гарошак на чырвоным полі.

8. звычайна мн. Чыстая палоса ўздоўж краю ліста ў кнізе, сшытку і пад.

Паметкі на палях сшытка.

9. звычайна мн. Шырокі бераг капелюша.

Капялюш з загнутымі палямі.

Поле бітвы (высок.) — месца, дзе адбываецца бой.

Поле зроку — прастора, якую бачыць вока.

|| прым. палявы́, -а́я, -о́е (да 1—5 знач.).

Палявыя далі.

П. ігрок.

Палявая практыка.

Выплаціць палявыя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ле ср.

1. (пространство земли) по́ле, -ля ср.; (клин) пале́так, -тка м.;

ржано́е по́ле жы́тні пале́так;

ледяно́е по́ле ледзяно́е по́ле;

2. (охота) палява́нне, -ння ср.; (добыча) здабы́ча, -чы ж.;

отъе́зжее по́ле охотн. ад’язно́е палява́нне;

с по́лем! са здабы́чай!;

3. в др. знач. по́ле, -ля ср.;

поля́ кни́ги палі́ кні́гі;

поля́ шля́пы палі́ капелюша́;

силово́е по́ле физ. сілаво́е по́ле;

спорти́вное по́ле спарты́ўнае по́ле;

по́ле щита́ (в геральдике) по́ле шчыта́;

в по́ле зре́ния у по́лі зро́ку;

широ́кое по́ле де́ятельности шыро́кае по́ле дзе́йнасці;

одного́ по́ля я́года з аднаго́ гнязда́ пту́шкі; з аднаго́ бало́та чэ́рці;

ищи́ в по́ле ве́тра даганя́й ве́тру ў по́лі;

по́ле би́твы (бра́ни) по́ле бі́твы;

по́ле сме́рти уст., поэт. по́ле сме́рці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ле ср., в разн. знач. по́ле;

жы́тняе п. — ржано́е по́ле;

палі́ кні́гі — поля́ кни́ги;

палі́ капелюша́ — поля́ шля́пы;

спарты́ўнае п. — спорти́вное по́ле;

п. шчыта́ — (в геральдике) по́ле щита́;

п. дзе́янняпо́ле де́ятельности;

магні́тнае п. — магни́тное по́ле;

сілаво́е п. — силово́е по́ле;

бі́тае п.шахм. би́тое по́ле;

у по́лі зро́ку — в по́ле зре́ния;

п. бо́ю (бі́твы)по́ле бо́я;

у чы́стым по́лі — в чи́стом по́ле;

шука́й ве́тру ў по́лі — ищи́-свищи́; ищи́ ве́тра в по́ле;

аднаго́ по́ля я́гады — одного́ по́ля я́годы;

адна́, як былі́нка ў по́лі — одна́, как были́нка в по́ле;

благу́ю траву́ з по́ля вонпосл. худу́ю траву́ с по́ля вон;

во́льнаму во́ля, шалёнаму п.посл. во́льному во́ля, а шально́му по́ле;

шука́й до́лі ў чы́стым по́ліпосл. ищи́ до́ли в чи́стом по́ле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ле, ‑я, н.

1. Абшар зямлі, прызначаны, прыгодны для ворыва. Балеслаў стаяў у самым лесе, на мяжы з полем. Чорны. Па той бок Нёмана лугі ідуць, а за лугамі — лес і поле. Колас. // Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі. За садам разгортвалася вялікае поле канюшыны. Бядуля. Малашонак доўга не здаваўся, але ўсё ж штучнае ўгнаенне зааралі ў глебу разам з гноем, рыхтуючы поле пад кукурузу. Ермаловіч. // чаго або якое. Вялікі абшар, прастора, накрытая чым‑н. [Маечка] потым доўга расказвала бацьку, як яны хутка імчаліся па дарозе, як з-пад капытоў каня ляцеў іскрысты снег, як прыгожа блішчыць за вёскай снежнае поле. Краўчанка. // чаго або якое. Прастора, прызначаная для чаго‑н.; пляцоўка. Лётнае поле. Футбольнае поле.

2. Спец. Прастора дзеяння якіх‑н. сіл. Электрычнае поле. Магнітнае поле.

3. перан.; чаго або якое. Галіна, сфера (якой‑н. дзейнасці, заняткаў і пад.). З гадамі ж увогуле поле дзейнасці для будаўніка ў вёсцы стане неабмежаваным. Хадкевіч. «Вось дзе багатае поле для гераічных учынкаў», — думаў ён. Шамякін.

4. Фон, на якім нанесены ўзоры. Тканіна з узорам на атласным полі. Паркаль у белыя гарохі на чырвоным полі.

5. звычайна мн. (палі́, ‑ёў). Вузкія чыстыя палоскі па краях аркуша, кнігі, сшытка, рукапісу і пад. Потым сеў і стаў чытаць кнігу.., робячы на палях нейкія паметкі. Гурскі. На вялікіх палях з нядбайна абарванымі краямі.. [Валя] піша папраўкі мікраскапічнымі літарамі. Асіпенка.

6. толькі мн. (палі́, ‑ёў). Шырокі бераг капелюша. [Мінгрэл] быў невялікага росту, і першае, што кідалася ў вочы, — гэта яго шырокі чорны капялюш з абвіслымі палямі. Самуйлёнак.

•••

Аперацыйнае поле — участак цела, на якім робіцца аперацыя. Коўбец прыняў з рук другой памочніцы вузкі нож і, нахіліўшыся над аперацыйным полем, спакойным рухам зрабіў разрэз. М. Ткачоў.

Аднаго поля ягады гл. ягада.

Поле зроку — а) прастора, якую бачыць вока; б) перан. круг інтарэсаў, кругагляд.

Шукаць ветру (лавіць вецер) у полі гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ле абшар зямлі, прызначаны для ворыва’, ’вялікая роўная прастора’ (ТСБМ). Укр. по́ле, рус. по́ле, н.-луж. pólo, в.-луж. polo, польск., чэш., славац. pole, славен. polje, серб.-харв. по̏ље, балг. поле́ ’тс’. Прасл. *polje суадносіцца з по́лы (гл.) ’пусты, адкрыты, незапоўнены’, роднаснае ст.-швед. fala ’раўніна’, лац. palam прысл. ’адкрыта’, хец. palhi ’шырокі і плоскі’ (Фасмер, 3, 307; Сной, 467; Чарных, 2, 51). Можа суадносіцца са значэннем ’выпаленая (у лесе) дзеля пасеву прастора’ ад і.-е. *pel‑ ’паліць’, г. зн. ’лес, выпалены для сяўбы’, аналагічна лац. area ’адкрытая прастора’ і arēre ’паліць’ (Макоўскі, Мир сл. и знач., 151), магчыма, другаснае збліжэнне пры першасным і.-е. *pel‑ ’светлы, шэры’, параўн. пялясы ’з белымі палосамі’, літ. laũkasполе’, літаральна — ’белае’, г. зн. ’палоска засеянай зямлі сярод лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 307; Куркіна, Зб. Слаўскаму, 155). Гл. таксама пу́львына ’бязлесная раўніна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поле, палетак; лан (абл.); ніва; гоні (паэт., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

засцялі́-по́ле

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. засцялі́-по́ле
Р. засцялі́-по́ля
Д. засцялі́-по́лю
В. засцялі́-по́ле
Т. засцялі́-по́лем
М. засцялі́-по́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перакаці́-по́ле

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. перакаці́-по́ле
Р. перакаці́-по́ля
Д. перакаці́-по́лю
В. перакаці́-по́ле
Т. перакаці́-по́лем
М. перакаці́-по́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)