зброд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.

Разм., пагард. Бязладнае зборышча выпадковых людзей. Усякі зброд. □ Вам імпануе гэты зброд? — спытаў [Альшэўскі] у Марысі, паказваючы на дзядзькоў, што сядзелі непадалёк. Бажко. // Пра шкодных, небяспечных для грамадства людзей. Панскі зброд. Фашысцкі зброд. □ І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак.

1. што і чаго. Мясіць (у 1, 2 знач.) некаторы час. Памясіць цеста. □ Выязджаў [Русіновіч] раніцай, яшчэ поначы, і дадому дабраўся — таксама ўжо была ноч. Памясіць снегу давялося нямала. Дамашэвіч.

2. перан.; каго. Разм. Пабіць, аддубасіць. — [Віраўцы] ж цераз год залавілі Гарашуна аднаго і так памясілі, што той і памёр незадоўга. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дае плён (у 1 знач.). І там, дзе пелі пушчы баравыя, Корч смаляны хаціны асвятляў, Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля. Звонак.

2. перан. Які дае добрыя вынікі, прадукцыйны. Дні працы ў лесе былі для прафесара вельмі плённымі. Кавалёў. Плённымі справамі адзначылі мінулы год працоўныя Савецкай Беларусі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывіле́я, ‑і, ж.

Выключнае права, якім карыстаецца хто‑н. у адрозненне ад іншых. Дэлегацкія прывілеі. Саслоўныя прывілеі. □ Раз у год Лукаш меў адну прывілею: у дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ён мог рабіць усё, што захоча. Колас. Зусь расказаў мне, што тады, калі ў Рагазіне арганізаваўся калгас, Леўка, каб мець прывілеі, прыкінуўся інвалідам. Сабаленка.

[Лац. privilegium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і ставіць (у 1–4, 8, 9, 12 і 14 знач.). [Жанчына] то сілком саджала малога на калені, то станавіла яго на ногі і бязлітасна выцірала яму носік. Пестрак. [Даніла:] — А я ўжо, мабыць, з год не бачыў нашых старшыняў. Без нас становяць, без нас здымаюць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарфя́нік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Залежы торфу, тарфяное балота. Колькі пахадзіў Шаманскі па гэтых балотах... Усё меркаваў, каб як асушыць гектараў з паўтысячы тарфянікаў, дабрацца да іх залатога дна. Дуброўскі.

2. ‑у. Асушанае тарфяное балота. Праз пару год на асушаных тарфяніках .. зашугала збажына. «Беларусь».

3. ‑а. Спецыяліст па торфу або рабочы торфараспрацовак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магары́ч, магары́ш ’пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел. могоричъ ’магарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус. могоры́ч, магары́ч, арэнб. магара́ ’падарунак’, укр. могори́ч, могри́ч ’пачастунак’, ст.-рус. могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб. maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ. magariczy ’выпіўка пасля торгу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́йны ’?’ у песні, запісанай у Сакольскім павеце на Беласточчыне: Oj, wydu ja za worota / ne bere mene ochwota, / a mojemu mileńkomu / ne nahaj na robota (Кольб. 498). Укр. нага́йний разглядаецца як фанетычны варыянт прыметніка нагильний ’спешны, тэрміновы’ (Грынч.), гл. нагильны; аднак няяснасць семантыкі дапускае і іншыя версіі, напрыклад, сувязь са славен. nagajati ’раздражняць, надакучваць, назаляць, задзяваць’, якое Бязлай (2, 212) звязвае з *goditi, гл. год, згода. Паводле Мартынава (вусна), звязана з укр. негайний, негайно падкладны, неадкладна’, што ад гияти ’марудна рабіць’ (*gajati). Гл. гиітыся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перале́таваць (пірале́таваць) ’прабыць перажыць лета’ (Варл.), бяроз. пырылі́туваты ’тс’ (ЖНС), перале́так, перале́тка, ’пералетавалы бычок ці жарабя; свойская жывёла, якая перажыла адно лета’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.; докш., Янк. Мат.; докш., паст., Сл. ПЗБ; усх.-бел., зах.-палес., ЛА, 1); укр. перелі́тувати ’правесці лета’, перелі́тка ’карова, якая целіцца праз год’, рус. переле́това́ть ’пражыць, правесці, праляжаць лета’, переле́ток ’гадавалы воўк’, ’гадавалая цялушка, жарабя’, польск. przelatek ’воўк, які нарадзіўся ў мінулым годзе’, славен. prelętováti ’правесці лета’, серб.-харв. прѐлетити ’тс’. Прасл. *per‑lětovati. Да пера і ле́та, ле́таваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералог ’луг сярод поля ці сярод лесу’ (Шат.), ’аблога’ (Нар. Гом.), ’ялавіна’ (не сеіць год ці два) (стаўб., Сл. ПЗБ). Укр. перелі́г ’некалькі гадоў неапрацоўваемая зямля’, рус. перело́г ’парослая травой ці лесам зямля’, ’незаараная палоска раллі’, польск. przełóg, чэш. příloh, славац. prieloh, славен. prélog, prẹ́log, серб.-харв. prijȅlog, макед. прелог, балг. пре́лог. Прасл. *per‑logъ; да пера- і ляжа́ць (гл.), бо зямля “пералежвае” (Лекс. Палесся, 42); Банькоўскі (2, 861) мяркуе, што зыходнае значэнне ў польск. przełożyć ’пераўтварыць пашу ў раллю’; параўн. адло́г ’пакінутая (“адложаная”) зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)