год, -а, М -дзе, мн. гады́, гадо́ў, м.

1. Прамежак часу, за які Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца.

Мінула два гады.

Засушлівы г.

Чатыры пары года: зіма, вясна, лета, восень.

2. Адрэзак часу, які ўключае ў сябе 12 каляндарных месяцаў.

Новы г. (наступаючы год, а таксама дзень 1 студзеня). Два гады ад нараджэння.

Г. ад году (з кожным годам). Круглы г.

Гадамі не сустракаемся.

3. Прамежак часу, у які праводзіцца цыкл якіх-н. работ, заняткаў.

Навучальны г.

Фінансавы г.

4. мн. Доўгі перыяд, у які нешта адбываецца, якому што-н. уласціва.

Пасляваенныя гады.

Гады маладосці.

5. мн. У спалучэнні з парадк. ліч.: адрэзак часу ў межах дзесяцігоддзя.

Васьмідзясятыя гады дваццатага стагоддзя.

6. мн. Узрост.

Ён ужо ў гадах (пажылы, стары). Не тыя гады.

Не па гадах.

7. Прамежак часу, на працягу якога адбываецца абарот якой-н. планеты вакол Сонца.

Г.

Марса.

Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён.

Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за адзін трапічны год.

Трапічны год — прамежак часу, за які Сонца завяршае адзін цыкл змен пор года (напр.: ад аднаго вясенняга раўнадзенства да наступнага і пад.).

Гады ў рады (разм.) — вельмі рэдка (сустракацца, бачыцца).

З году ў год (разм.) — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.

|| ласк. го́дзік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.) і гадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.).

|| прым. гадавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Гадавая справаздача.

Г. план.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. го́д гады́
Р. го́да
го́ду
гадо́ў
Д. го́ду гада́м
В. го́д гады́
Т. го́дам гада́мі
М. го́дзе гада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

год год, род. го́да м., мн. гады́, род. гадо́ў и год;

времена́ го́да по́ры го́да;

в э́том году́ сёлета, у гэ́тым го́дзе;

в про́шлом году́ ле́тась, у міну́лым го́дзе;

в позапро́шлом году́ пазале́тась, у пазаміну́лым го́дзе;

с года́ми з гада́мі, з ча́сам, з ця́гам ча́су;

кру́глый год кру́глы годэ́лы год);

год от го́ду год ад го́ду;

бе́з году неде́ля без го́да ты́дзень;

из го́да в год з го́ду ў год;

не по года́м не па гада́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

год (мн. гады́) м., в разн. знач. год;

гады́ жыцця́ — го́ды жи́зни;

у гэ́тым го́дзе — в э́том году́;

паслявае́нныя гады́ — послевое́нные го́ды;

по́ры го́да — времена́ го́да;

Но́вы г. — Но́вый год;

навуча́льны г. — уче́бный год;

высако́сны г. — високо́сный год;

светлавы́ г.астр. светово́й год;

зо́рны г. — звёздный год;

трапі́чны г. — тропи́ческий год;

кру́глы г. — кру́глый год;

з го́ду ў г. — из го́да в год;

выйсці́ з гадо́ў — вы́йти из лет;

г. у г. — ежего́дно;

з гада́мі — с года́ми;

у гада́х — в лета́х;

без го́да ты́дзень — бе́з году неде́ля;

не па гада́х — не по года́м;

на схі́ле гадо́ў — на скло́не лет;

па маладо́сці гадо́ў — по мо́лодости лет;

з малы́х гадо́ў — с ма́лых лет, с малоле́тства;

у адны́х гада́х — в одно́м во́зрасте, в одни́х лета́х;

гады́ ў рады́ — в ко́и-то ве́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

год, ‑а, М ‑дзе; мн. гады, ‑оў і год; м.

1. Прамежак часу з 1 студзеня, за які Зямля робіць адзін паварот вакол Сонца (уключае ў сябе 365 ці 366 сутак, або 12 каляндарных месяцаў). Адыходзілі вёсны і зімы, І гады за гадамі плылі. Колас.

2. Адрэзак часу ў 12 месяцаў, які адлічваецца з якога‑н. дня. Аб усім утрая Клапаціцца гатоў, Быццам думаю я Жыць яшчэ сто гадоў. Гілевіч.

3. толькі мн. Ужываецца ў спалучэнні з парадкавым лічэбнікам для абазначэння дзесяцігоддзя. Саракавыя гады дваццатага стагоддзя. Камсамольцы дваццатых гадоў.

4. толькі мн. Адрэзак часу ў некалькі год. Пасляваенныя гады. Гады росквіту культуры і народнай гаспадаркі.

5. толькі мн. Узрост; перыяд, пара ў жыцці чалавека. Спадарожны Пятра быў Захар Палянскі, чалавек сярэдніх гадоў, досыць заможны гаспадар. Колас.

6. Адрэзак часу, на працягу якога планета робіць абарот вакол Сонца. Год Марса.

•••

Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён.

Зорны год — прамежак часу, за які Сонца робіць свой бачны шлях па нябеснай сферы адносна зорак.

Навучальны год — час вучэбных заняткаў ад канца адных і да пачатку наступных летніх канікул.

Новы год — дзень 1 студзеня.

Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за трапічны год.

Трапічны год — прамежак часу паміж двума праходжаннямі Сонца цераз пункт веснавога раўнадзенства.

Адны гады; у адных гадах — аднолькавы ўзрост; аднагодкі, равеснікі.

Без году тыдзень гл. тыдзень.

Гады падышлі — настаў ўзрост, калі патрэбна зрабіць што‑н.

Гады ў рады — вельмі рэдка (бываць дзе‑н., сустракаць з кім‑н. і інш.).

Год ад году — з кожным годам.

З году ў год — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.

З малых гадоў (год) — з дзяцінства.

На схіле гадоў (год) гл. схіл.

Не па гадах — неадпаведна ўзросту, не падыходзіць па ўзросту.

Па маладосці гадоў гл. маладосць.

У гадах — пажылога ўзросту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Годгод’ (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус. год, укр. дыял. год ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 6. 192), першапачатковае значэнне падыходзячы час’ і сувязь з дзеясловам прасл. *goditi (тут даецца агляд і семантыкі дзеяслова). Вытворным з’яўляецца *godina, якое з рознай семантыкай (’час’, ’гадзіна’, ’надвор’е’, ’дождж’ і г. д.) сустракаецца ва ўсіх слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 187–188; гл. яшчэ Талстой, ВЯ, 1963, 1, 33 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́д-два́

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
го́д-два́ - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́дна-год

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. су́дна-год су́дна-гады́
Р. су́дна-го́да су́дна-гадо́ў
Д. су́дна-го́ду су́дна-гада́м
В. су́дна-год су́дна-гады́
Т. су́дна-го́дам су́дна-гада́мі
М. су́дна-го́дзе су́дна-гада́х

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чалаве́ка-го́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чалаве́ка-го́д чалаве́ка-гады́
Р. чалаве́ка-го́да чалаве́ка-гадо́ў
Д. чалаве́ка-го́ду чалаве́ка-гада́м
В. чалаве́ка-го́д чалаве́ка-гады́
Т. чалаве́ка-го́дам чалаве́ка-гада́мі
М. чалаве́ка-го́дзе чалаве́ка-гада́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чалаве́ка-год

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чалаве́ка-год чалаве́ка-гады́
Р. чалаве́ка-го́да чалаве́ка-гадо́ў
Д. чалаве́ка-го́ду чалаве́ка-гада́м
В. чалаве́ка-год чалаве́ка-гады́
Т. чалаве́ка-го́дам чалаве́ка-гада́мі
М. чалаве́ка-го́дзе чалаве́ка-гада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)