цытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Прыводзіць адкуль‑н. цытату. Ні адзін артыкул, ні адно даследаванне, прысвечаныя Купалу, не абыходзяцца без таго, каб іх аўтары не цытавалі пісьма Горкага. Бярозкін. [Люда:] — Некаторы час ён [Тульба] дужа любіў цытаваць старажытных грэкаў. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Замгнуць ’задрамаць на адно імгненне, сплюшчыць вочы, засынаючы’ (ТСБМ). Рус. варонеж. замгну́ть ’тс’, укр. замгну́ти ’задрамаць ненадоўга’ (Грынч.), славен. zamígniti ’злёгку задрамаць’. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць *за‑мьг‑ну‑ти, дзе корань мьг‑ з чаргаваннем галоснага; гл. міг. Славен. форма з іншай ступенню чаргавання, як і чэш. zamihnouti se ’рынуцца, з’явіцца на імгненне’, утварылася аўтаномна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес. попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераплу́таць ’пераблытаць, памыліцца’ (Др.-Падб.), рус. прыбалт. переплу́тать ’бязладна сплесці, пераблытаць; змяшаць адно з адным’, укр. переплу́тати, переплутувати(ся) ’пераблытваць; змешваць’. Вытворнае ад плу́таць (гл.), магчыма, пад уплывам польск. przeplątać ’тс’. Стараж.-рус., ц.-слав. Переплут ’міфалагічны персанаж, бог-ахоўнік мараходаў’ суадносіцца з *pluti ’плысці’ (Фасмер, 3, 239) і, відаць, не звязаны з разгледжанымі дзеясловамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́халь ’пухліна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пухліна, характэрны для поўначы Беларусі прадуктыўны суфікс ‑іна ўспрымаецца як паказчык адзінкавасці (параўн. топаль > топьлінаадно дрэва таполі’), экспрэсіўнасці (параўн. горла > гьрляціна, асудж.) ці адцягненага дзеяння (параўн. ругань > руганіна), (гл. Крыўко, Нар. словатв., 152–165) і можа быць адкінуты. Гл. таксама пухло, пухнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праплы́сці і праплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві; зак.

1. што. Плывучы (гл. плысці, плыць у 1—4 знач.), пераадолець якую-н. адлегласць або мінуць.

П. пяцьсот метраў. П. востраў.

У паветры праплыў дырыжабль.

2. перан. Прайсці важнай, плаўнай паходкай (разм., жарт).

Жанчына праплыла па пакоі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прайсці, перанесціся, ідучы адно за другім.

Перад вачамі праплылі малюнкі дзяцінства.

|| незак. праплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Ціскам зменшыць аб’ём чаго-н., шчыльна злучыць што-н.

С. пружыну.

2. каго-што. Моцна ахапіць каго-, што-н.; здушыць.

С. у абдымках.

С. у чарзе.

3. Здушыць, сцясніць (горла, грудзі).

Спазмы сціснулі горла.

4. перан. Выклікаць адчуванне болю, цяжару (на душы, у сэрцы).

Боль сціснуў сэрца.

5. што. Шчыльна злучыўшы, прыціснуць адно да аднаго.

С. зубы.

|| незак. сціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціска́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Квайня́адно дрэва хвоі’, ’хваёвы лес’ (Сл. паўн.-зах.). Адваротнае запазычанне з літ. kvajä ’сасна’ (< бел. хвая). Спрадвечна роднасным з бел. хвая з’яўляецца літ. skujaяловая або сасновая іголка’. Форма хвайня узнікла па аналогіі з назвамі зараснікаў (параўн. беразня, ліпня) (Сцяцко, Афікс. наз., 205). На карысць літоўскага ўплыву сведчыць (апрача пачатковага к‑) геаграфія слова (брасл.), параўн. квайнёвы (таксама брасл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наза́рак ’на наступны год’ (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння на (прыназоўнік) і зарак (прыслоўе), аналагічна да назиўтра *на наступны дзень’; другая частка ў сваю чаргу са спалучэння прыназоўніка за і назоўніка рок ’год’, якое ў выніку зліцця аформілася ў адно фанетычнае слова з пераносам націску на першую частку. Падобным чынам утворана і назатакрок ’пазалетась’ (Сцяшк. Сл.), гл. такрок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́йсах ’яўрэйскае свята Праснакоў’ (Нас.), ’рэлігійнае свята ў яўрэяў (Вялікдзень)’ (Скарбы), пэйсахо́ўка ’спецыяльны гатунак гарэлкі, якую яўрэі пілі ў час сваіх святаў’ (Нас., Скарбы), пэйсахо́вы ’звязаны са святам’ (Нас.); укр. пе́йсах ’яўрэйскае свята’. Ад ст.-яўр. pasáh < арам. pasah ’праходжанне’, адно са старажытнаяўрэйскіх святаў у памяць аб зыходзе яўрэяў з Егіпту (Праабражэнскі, 2, 26; БЕР, 5, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)