праплы́сці і праплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві; зак.

1. што. Плывучы (гл. плысці, плыць у 1—4 знач.), пераадолець якую-н. адлегласць або мінуць.

П. пяцьсот метраў. П. востраў.

У паветры праплыў дырыжабль.

2. перан. Прайсці важнай, плаўнай паходкай (разм., жарт).

Жанчына праплыла па пакоі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прайсці, перанесціся, ідучы адно за другім.

Перад вачамі праплылі малюнкі дзяцінства.

|| незак. праплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)