Кле́панка: гуляць у клепанкі ’гуляць у хованкі’ (ТС). Калі клепанка ’хованка’, то можна рэканструяваць *клепаць ’хаваць’. Надзейных славянскіх паралелей няма. Але карысна звярнуцца да балтыйскай лексічнай групы, якая прадстаўлена ст.-прус. auklipts ’схаваны’, лат. pieklept ’замыкаць, зачыняць’, літ. slė̄pti ’хаваць’ (< * skiepti), лат. slèpt ’тс’. Таму не выключана балтыйскае паходжанне слова (параўн. Тапароў, Прус., А — , 149–150). Параўн., аднак, шлёпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапша́к 1 ’падбярозавік’ (Інстр. 2; уздз., Нар. словатв.), швянч. лапшук ’тс’. Балтызм, параўн. літ. lepšiukas, lepšė, lepšis ’грыб падбярозавік або любы іншы стары грыб’, ’вялы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2, 623; Лаўчутэ, Балтызмы, 118).
Лапша́к 2 ’буйны і пляскаты боб’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Грынавецкене (там жа) выводзіць гэту лексему з літ. lapas ’ліст’, аднак не растлумачвае суфікс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абія́к, абіякі ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сцяшк., Жд.), відаць, да а‑бій‑ак, гл. біць. Параўн., аднак, Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 151–152, які бачыць тут кальку з літ. apmuštìniai, apmuštìnes ’клумпы, драўляны абутак, абабіты скурай’. Даслоўны пераклад літоўскага слова ’абабітыя’. Гэта версія, відаць, больш верагодная. У яе карысць сведчыць лінгвагеаграфія. Польскі адпаведнік obijaki, obijańce толькі на Аўгустоўшчыне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акалі́чнасць (БРС, Нас.), рус. околичность ’аколіца’ (1520) (Нас. гіст.) < польск. okoliczność (Рыхардт, Poln., 84), якое ў сваю чаргу ад okolica, okoliczny. Аднак няма фармальных крытэрыяў, каб давесці іменна гэты шлях запазычання. Бел. акалічнасць магло таксама паходзіць ад акалічны, аколіца. Семантычны зрух акалічнасць ’тое, што навокал’ > акалічнасць мог адбыцца і на беларускай глебе: параўн. ням. Angelegenheit. Брукнер, 249.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́хва ’прыстасаванне для прымацавання лодкі падчас рыбалкі (калы, убітыя на глыбокім месцы ракі)’ (Касп.). З суфіксам ‑ва ўтвараюцца некаторыя назвы меса, прылад: пратва ’месца для прання’, брытва, кочва ’выкачанае месца’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Аднак элемент зах‑ не тлумачыцца. Магчыма, тут сувязь з захватваць (як пошва ’навалачка’ з пашыць, пашываць), менш верагодна сувязь з захаваў. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кайло ’ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адкопвання кускоў горных парод; кірка’ (БРС, ТСБМ). Рус. кайла і кайло, без геаграфіі (Даль). Дабравольскі адзначае слова ў смаленых гаворках паводле СРНГ Урал. і інш. Бел. з рус., а тое з ням. Keil ’клін’, аднак Фасмер (2, 161) выказваў сумненне ў правільнасці гэтай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каланты́рыцца ’валаводзіцца’ (міёр., Нар. сл.). Добра вядомае ў розных значэннях у паўн. і ўсх. гаворках. Рус. варонеж., валаг. колотырить ’займацца нязначнай пустой справай’, арханг. ’бадзяцца без справы’ і мн. інш. Утворана ад колотить з экспрэсіўнай суфіксацыяй. Відавочна, сумесная бел.-рус. інавацыя, аднак геаграфія слова не выключае магчымасці рэалізацыі старой слав. тэндэнцыі; серб.-харв. клата́рити се ’вандраваць, бадзяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongres ’з’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус. конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац. congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradī ’крочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ. congress ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руба́шка ’кашуля’, ’верхні слой чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’менструацыя’ (ТС), руба́ха ’сарочка, кашуля’ (ТС), рубашно́ ’пагард. да рубашка’ (Клім.). Рус. руба́шка ’кашуля, сарочка’, руба́ха ’тс’. Лічыцца запазычаннем з рус. рубашка < рубаха < ст.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны; дрэннае адзенне’ < прасл. *rǫbъ/*rǫba ’кавалак, адрэз тканіны’ (гл. руб). Параўн. аднак рубацёнка ’кашуліна’ (Юрч.), славен. дыял. robača ’сарочка’ (Зб. Логару, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіце́цца, свіці́цца ‘прасвечвацца’, ‘быць чуць бачным’ (Гарэц., Касп., Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС): голэ це́ла сьвіці́цца (Сл. нар. фраз.). Магчыма, з свяці́цца ‘тс’ (гл. свяці́ць): страха свяці́лася (Сл. ПЗБ) у выніку прыпадабнення да наступнага складу, аднак не выключаны ўплыў літ. svitéti ‘ззяць, свяціць’, параўн. світы́й ‘шчаслівы, радасны’, якое выводзяць з літ. дыял. šviñtas ‘святы’ (Сл. ПЗБ, 4, 399).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)