магі́льшчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які капае магілу.

2. перан. Той, хто нясе пагібель каму‑, чаму‑н. Пралетарыят — магільшчык капіталізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае кваліфікацыі. Некваліфікаваны рабочы.

2. Які не патрабуе кваліфікацыі, спецыяльных ведаў, падрыхтоўкі. Некваліфікаваная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сезо́ннік, ‑а, м.

Рабочы, які працуе на сезонных работах. Вярталіся дамоў сезоннікі з Латвіі, Літвы і нават з Эстоніі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сушы́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца сушкай чаго‑н. Пасля дзевятага класа [Коля] кінуў усё і пайшоў на льнозавод сушыльшчыкам. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствалавы́, -а́я, -о́е і ствало́вы, -ая, -ае.

1. гл. ствол.

2. у знач. наз. Рабочы, які кіруе механізмамі ствала шахты.

Ствалавыя клеткі — іерархія асобых клетак жывых арганізмаў, кожная з якіх здольна ў далейшым змяняцца адмысловым чынам (атрымліваць спецыялізацыю і развівацца далей як звычайная клетка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́езд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. выехаць.

2. Месца, праз якое выязджаюць.

В. на шашу.

3. Коні з экіпажам і вупражжу (уст.).

|| прым. выязны́, -а́я, -о́е.

Выязная сесія суда (па-за месцам работы). Выязныя вароты.

В. конь (не рабочы; уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ламе́ц1 ’чалавек, які ламае, трэ лён на церніцы’ (Інстр. 1, Мат. Гом.), укр. ломёць ’ламота (у целе)’, чэш. Іотесрабочы ў каменяломні’. Да ламаць (гл.). Суф. ‑ёцепрасл. ‑ьcь.

Ламе́ц2, ломёц ’доўгая лазіна, дубец’ (паўдн.-жытом., ЛАПП). У выніку кантамінацыі лом і дубец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабо́тнікрабочы, працаўнік’ (Гарэц., Шат., Стан.). Вытворнае ад работа (гл.), параўн. робо́тны ’працавіты, старанны’ (ТС). Не выключана запазычанне праз польск. robotnik ’наёмны працаўнік’ (Віткоўскі, Зб. Русэку, 247) з чэш. robotník ’тс’ (параўн. Басай, Сяткоўскі, SFPS, 14, 5). Гл. таксама Станкевіч, Зб. тв., 1, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падка́тчык, ‑а, м.

Рабочы, які заняты на падкатцы чаго‑н. Бацька служыць пуцявым абходчыкам, а сам .. [Тамаш] працуе падкатчыкам на лесапільні. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буса́чнік, ‑а, м.

Суднавы рабочы, які карыстаецца бусаком; вясляр, што кіруе бусаком, калі лодка адплывае або прычальвае да прыстані, берага; багоршчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)