Жа́гіль ’вочап у студні’ (смаляв., ДАБМ, каментарыі, 809). З літ. дыял. žãgilas (Урбуціс, Baltistica, V (1), 59; Лаўчутэ, Сл. балт., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жуві́кшч ’шнуры для замацавання ніта’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žuvýkštis ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 154; Лаўчутэ, Сл. балт., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ты ’пена’ (іўеў.), польск. дыял. puty ’тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 49) са спасылкай на Вяржбоўскага выводзіць з літ. putà, мн. л. pùtos пена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясня́ ’яжджаль, асака, Carex L.’ (баран., ЛА, 1). Гл. плюшнік. плюшня, у аснове якіх, верагодна, балтызм. Параўн. літ. plūšė ’асака, Carex gracilis’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэнтаць ’пераварочваць, разглядаць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. mentyti ’мяшаць, перамешваць’, якое з польск. męcić ’круціць, выкручваць’, ’ашукваць’. Гл. ментаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міту́к ’злодзей, які можа прыхапіць усё, што ляжыць навідавоку’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mit‑r‑ùs ’хуткі, спрытны, лоўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наке́рзаць ’зрабіць абы-як’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ке́рзаць ’плесці няўмела’, згодна з Лаўчутэ (Балтызмы, 67), з літ. kerzinti, kerzėnti ’марудна рухацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ло́гаці, ’стукаць’ (Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. klegė́ti ’грукаць, стукаць, моцна гаварыць, шумець’. Менш верагодна германізм — са шлёгаць ’біць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лымасыва́ць ’біць’ (Бяльк.). Відавочна, з пачатковага *гламасаваць, якое можна было б лічыць балтызмам — параўн. літ. lámžyti, glámžyti ’мяць, прыціскаць’. Гл. яшчэ гламазда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́пушкі ’лісічкі’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. lẽpšė, lẽpšis, lepeškà ’абабак, Boletus scaber’. Суфікс ‑ушкі (балтыйскага паходжання) параўн. у авярушкі, гаварушкі і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)