пры́вязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго‑н. Прывязка цэпа. □ Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. Крапіва.

прывя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прывязваць — прывязаць (у 1, 4 знач.) і прывязвацца — прывязацца (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забарсні ’вяровачныя петлі, якімі лапаць прымацоўваюць да нагі’ (ТСБМ). Параўн. рус. бранск., смал. за́борстень ’верхні край лапця’, прыбалт. заборскашнурок для абутку’, заборсать ’завязваць, зацягваць абору’, в.-луж. zabornicować ’завязваць шнуркі’. Утворана з суфіксам ‑ень як назва прадмета дзеяння забарсаць ’завязваць, працягнуць абору ў лапці’. Гл. барсаць, барскі, абора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́ркашнурок з драўлянай палачкай на адным канцы і драцяным стрыжнем на другім для нанізвання рыбы’ (міёр., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, роднаснае да рус. паўн. мотырь, мотырь ’палка ў рыбалоўнай сеці’, ’кол, пахіла ўбіты ў зямлю над агнём (замест сошак), на якім вешаюць чайнік’ і да кіраў. мотылка ’прыстасаванне для намоткі нітак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́ца, стры́чшка ‘калёсіка ў калаўроце з выемкай, на якую накладваецца шнур’ (Скарбы; свісл., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, да польск. stryk ‘шнур’ < ням. Strick ‘тс’, звязанага з Strang ‘шнур’ (Брукнер, 522), што ўяўляе семантычны перанос па сумежнасці. Параўн. польск. stryczekшнурок, вяроўка’, ад якога ст.-бел. стричокъ ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачапі́ць I сов. (цепляя, прикрепить) зацепи́ть;

з. шнуро́к за цвік — зацепи́ть шнуро́к за гвоздь

зачапі́ць II сов. (задеть, поддеть) зацепи́ть; (багром) заба́грить;

з. бервяно́ кру́кам — зацепи́ть бревно́ крю́ком;

з. плыт бусако́м — заба́грить плот;

2. (коснуться чего-л. при движении) заде́ть;

з. наго́й про́вад — заде́ть ного́й про́вод;

3. перен. тро́нуть, заде́ть;

ты то́лькі ~пі́ яго́ — ты то́лько тронь (заде́нь) его́;

4. перен. косну́ться, затро́нуть;

з. пыта́нне — косну́ться вопро́са, затро́нуть вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрубе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго‑н.). Агрубелая скура. □ Туга сцягнуты шнурок не паддаваўся агрубелым пальцам. Лынькоў. // Які стаў больш грубым, нізкім (пра голас). // перан. Які страціў вастрыню, сілу. Агрубелы слых. Агрубелы нюх.

2. Які стаў вонкава нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). Праз люстэрка мне добра відзён яго [Сцяпана Рыгоравіча] твар — са складкамі маршчын, крыху агрубелы, напэўна, ад марозу. Кірэйчык. // Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым. Агрубелая натура. Агрубелы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ни́тка ж.

1. (пряжа) ні́тка, -кі ж.;

2. (бусы) шнуро́к, -рка́ м.;

3. перен. (то, что расположено, вытянулось в виде длинной линии) ні́тка, -кі ж.;

ни́тка нефтепрово́да ні́тка нафтаправо́да;

куда́ иго́лка, туда́ и ни́тка посл. куды́ іго́лка, туды́ і ні́тка;

вы́тянуть в ни́тку вы́цягнуць у шнур (у шнуро́к, у ні́тку);

вы́тянуться в ни́тку а) вы́цягнуць у шнур (у шнуро́к, у ні́тку); б) (исхудать) вы́цягнуцца ў ні́тку; в) (проявить усердие) вы́цягнуцца ў ні́тку;

на живу́ю ни́тку на жыву́ю ні́тку;

промо́кнуть до ни́тки прамо́кнуць да ні́ткі (да рубі́нкі, да ру́бчыка);

обобра́ть кого́-л. до ни́тки абабра́ць каго́е́будзь да ні́ткі (да рубца́, да рубі́нкі);

ши́то бе́лыми ни́тками шы́та бе́лымі ні́ткамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ружа́нец ’у некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічэння прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы’ (ТСБМ). З польск. różaniec ’ружанец’, якое, паводле Фасмера (3, 493), з’яўляецца калькай з с.-лац. rosārium ’тс’ < rosa ’ружа’. Паводле Брукнера (466), польск. różaniec утворана ад прыметніка różany (у спалучэнні różany wianek < ням. Rosenkranz ’вянок з ружаў; ружанец’). Польск. różaniec першапачаткова называлі ’малітоўнік дзевы Марыі са 150 малітвамі, які быў пераплецены пацеркамі для падліку малітваў’, а потым — і самі пацеркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шнуро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шнураваць.

2. Р мн. ‑ровак. Шнур або шнурок на якім‑н. адзенні і пад., пэўным чынам размешчаны, працягнуты, а таксама прашнураванае месца. Скрозь слой бруду на блясе цьмяна віднеўся малюнак: бліскучы бот, а побач — чаравік без шнуровак. Карпюк. Шнуроўка колеру зары, Пагляд, што бляск рубінавы, І сарафан агнём гарыць, Каралі — арабініны. Ляпёшкін. // Уст. Частка жаночай сукенкі, якая сцягваецца шнурком; гарсэт. Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сту́жка ‘палоска матэрыі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Сцяшк., Мядзв.), ‘абрэзак тканіны’ (Ян.), сту́жкі ‘завязкі фартуха’ (Жд. 1), ‘вузкая палоска лазы, лыка’ (навагр., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. сту́жка ‘істужка, тасёмка’, стараж.-рус. сътуга ‘звязка, скрэпа’, польск. wstęga, wstąžka, чэш. stužka, славац. stuha, stužka, славен. stoglaшнурок для чаравікаў’. Прасл. *vъs‑tǫga ‘падвязка для абуўкі’, да *tegnǫti ‘цягнуць’ (Брукнер, 635). Карскі (Белорусы, 146) меркаваў, што слова занеслі ў Беларусь славакі (т. зв. каробачнікі), якіх называлі венграмі, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)