перемётчик

1. (перебежчик) уст., разг. перабе́жчык, -ка м.; (изменник) здра́днік, -ка м.;

2. (оборотень) обл. пярэ́варацень, -ратня м.; (колдун) чараўні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шапту́н, ‑а, м.

1. Той, хто шэпча (у 1 знач.) або шэпчацца з кім‑н. Аднак Кірыла не ўсіх пераканаў, чуліся галасы шаптуноў: Калі ты такі порсткі, дык ідзі сабе, а нам і дня хопіць, не гарыць. Гурскі. [Гудкевіч:] — Гэй, шаптуны! Годзе спрачацца. Языкі за зубы — пад’язджаем да вёскі. М. Ткачоў.

2. Той, хто займаецца даносамі, тайна паклёпнічае, распаўсюджвае якія‑н. чуткі. [Харытон:] — Ды хіба ж аб гэтым варта каму хваліцца? І сярод парабкаў шаптуны ёсць. Бажко.

3. Знахар, чараўнік. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́гань, ‑і, ж.

Разм. пагард. Пра тое, што выклікае агіду; нешта паганае, непрыемнае. Вера злуе на сябе і спехам мяркуе, ці яшчэ не позна выгнаць яе, гэтую кулацкую погань. Зарэцкі. — Кажуць, — дадавалі другія, — што гэта не павадыр яго быў, а паўстанец, які ішоў пана нашага забіць — шкада, што не забіў гэту погань... Чарот. Ведаеш чалавека, здаецца, як не трэба лепш, і раптам ён такім зробіцца, што ніколі не падумаў бы. Усё роўна, як у тых страшных казках, дзе злы чараўнік ператварае чалавека ў жабу ці яшчэ якую погань... Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праспява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

1. Утварыць голасам музычныя гукі, выканаць голасам музычны твор. Людміла Сяргееўна паглядзела на неба і ціхенька праспявала: «Колькі ў небе зор...» Радкевіч. // Вымавіць нараспеў. — Гэта вы, таварыш галоўны архітэктар? — з насмешлівым какецтвам праспяваў жаночы голас. Карпаў. — А гэты чараўнік, Полечка, якраз у мяне і сядзіць, — праспявала Вікторыя Аркадзеўна. Паслядовіч. // Утварыць пявучыя гукі. Трэція пеўні праспявалі, калі яны леглі спаць. Гурскі. Прыгожа праспяваў ражок стрэлачніка. Васілёнак.

2. Спяваць некаторы час. Ноч перад тым, як пакінуць Дзяляцічы, амаль усю праспявалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варажы́ць ’гадаць, чараваць’ (БРС, Інстр. II, Гарэц., Яруш.). Рус. ворожить ’гадаць’, укр. ворожити, польск. wróżyć, чэш. vražiti ’тс’, балг. вража́ ’варажу’, серб.-харв. вра̀жати ’лячыць, працаваць урачом’, славен. vražiti ’шкодзіць шляхам варажэння’. Прасл. *vorẑiti. Варажыць лічыцца вытворным ад ворагчараўнік, д’ябал’ (Праабражэнскі, 1, 96–97; Фасмер, 1, 353; БЕР, 1, 179–180; Абаеў, Осет. язык, 1, 581). Вайян (RÉS, 35, 1958, 93 і наст.), спасылаючыся на Брукнера (632), дзе wróżyć супастаўляецца з wierzgać, лічыць, што варажыць першапачаткова мела значэнне ’кіданне жэрабя’ (параўн. рус. ворожа, ст.-польск. wróża ’жэрабя’). Гл. таксама Шанскі, 1, В, 165–166; Рудніцкі, 1, 478–479; Скок, 3, 616–617; Коген, Запіскі, 191.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́бка1 — ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, да любімага чалавека, лю́бачка ’мілачка’ (Нас., Бес., Яруш., Шат., ТСБМ, Нар. Гом.). Укр., рус. лю́бка, польск., луж. lubka, чэш. lǐbka, славен. ljȗbka. Прасл. lʼubъka (Трубачоў, Эт. сл., 15, 183). Да лю́бы (гл.) — ж. род лю́ба (адсюль імя Люба, якое пасля набыло афіцыйную форму Любоў). Сюды ж лю́бачка ’мілая, любімая’, ’дзіцятка’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат.), любчы́на ’мілая, дарагая’ (Нар. Гом.) — пад уплывам лексемы дзяўчы́на.

Любка2чараўнік, Platanthera bifolia (L.) L. C. Rich.’ (паўн.-усх., Кіс.). Укр. любки́ ’ятрашнік шлеманосны’, лю́бка ’ятрашнік шыракалісты’, рус. кур. лю́бка ’ятрашнік шлеманосны’. Усх.-слав. Бел. лексема прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі. Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымаўля́ць, прымоўля́ць ’прыгаворваць; угаворваць; папракаць; прыгаворваць пры варажбе; прыварожваць’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), ’ужываць прымаўкі, прыказкі’, ’галасіць’, ’наймаць’ (шчуч., віл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж вытворныя: пры́маўка, прымо́ўка ’ўстойлівы выраз; прыгаворка; папрокі; лаянка; словы, якія выкарыстоўваюцца пры чараванні, варажбе’ (Шпіл., Гарб., Нас., Байк. і Некр., Касп., Растарг., Яруш., ТСБМ; глыб., ганц., Сл. ПЗБ; ТС), ’нагавор; заклінанне’ (Ян.), ’урокі’ (кіраў., ЛА, 3), прымо́ўны ’хвароба, якая лечыцца замовамі, прымаўленнем’ (Нар. Гом.), ст.-бел. примолвяти ’заклінаць’, примолвение ’замова, заклінанне’ (Сл. Скарыны). Ад мо́віць (гл.). Падобна на тое, што значэнне ’прыгаворваць пры варажбе; замаўляць’ было першасным, параўн. стараж.-рус. примълвление, примолвление ’замова, заклінанне’, примълва, примолва ’прыгавор’, рус. дыял. прима́вливать, примо́влить ’запрашаць (у госці)’, укр. примовля́ти ’прыгаворваць, прымаўляць; гаварыць, казаць, умешвацца ў размову’, при́мівка, при́мовка, примо́вля ’прыказка, прымаўка’, примо́ва ’замова’, примовля́ння ’прыгаворка; замова’, примі́вникчараўнік, які лечыць замовамі, шаптун’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 491–492.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кавыра́ць ’падплятаць’ (Касп.). Рус. ковырять ’тс’ утворана прэфармантам ко‑ ад вирати ’плесці лапці, сеці і да т. п.’, параўн. рус. дыял. вирать ’плясці лапці, кашолкі, сеці; падплятаць лапці; сшываць і інш.’. Такія значэнні дазваляюць тлумачыць кывіряць ’крывіць, перадражніваць’ (Бяльк.), параўн. бел. каверыць (гл.) і рус. дыял. коверить ’крывіць, перадражніваць каго-н.’, як структурную і семантычную паралель параўн. рус. дыял. шевырять ’капацца, варушыць’, шевырялка ’балбатуха’. Адносна фанетыкі (кавырацькывіраць) параўн. рус. дыял. вирать ’плесці’ і вирать ’хлусіць, маніць’, вырить ’хітраваць, мудрагеліць’, магчыма і рус. вырейчараўнік’. Магчыма, як прыклад суаднесенасці ы/і, можна прывесці і рус. вир ’вір’ і выр, вырь, вырік ’тс’, нягледзячы на заўвагу Фасмера, 1, 370, што паводле фанетыкі гэтыя словы нельга аб’ядноўваць. Адносна ы/і гл. яшчэ Шанскі, ЭИРЯ, 1972, VII, 206–207. Засведчаныя ў рус. гаворках значэнні вирать ’кідаць і пад.’, структурна і семантычна падобныя смал. каверзать ’блытаць; біць, калаціць’, кубан. ’ісці, спатыкаючыся’ дазваляюць зразумець мсцісл. кавырь ’пра парушэнне прывычнага, звычайнага ладу’ (Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абярну́ць сов.

1. опроки́нуть, повали́ть, переверну́ть;

а. стол — опроки́нуть (повали́ть, переверну́ть) стол;

2. преврати́ть, обрати́ть;

а. дабро́ ў зло — преврати́ть (обрати́ть) добро́ в зло;

а. ра́дасць у сму́так — преврати́ть (обрати́ть) ра́дость в грусть;

3. (у каго, што) фольк. оберну́ть, обороти́ть (кем, чем, в кого, что);

чараўні́ку́ў яго́ ў во́ўка — колду́н оберну́л его во́лком (в во́лка);

4. (склонить к чему-л.) обрати́ть;

а. у сваю́ ве́ру — обрати́ть в свою́ ве́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак.

1. што. Зрабіць з аднаго што‑н. другое, перавесці ў другі стан, надаць зусім іншы выгляд, змяніць якім‑н. чынам. Ператварыць край у квітнеючы сад. □ У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчах палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы. Крапіва. Немцы ператварылі Мінск у руіны. Шкраба. // Змяніць змест, характар чаго‑н., надаць чаму‑н. іншы сэнс. Ператварыць справу ў забаўку. □ Бязрукія паказвалі сваё голае калецтва і енчылі, вымушаныя ператварыць свае няшчасці ў прафесію. Чорны. — А мы не ператворым чужы сакрэт у набытак для плеткароў? — парушыла маўчанне Таня. Машара.

2. што. Ажыццявіць на справе што‑н., увасобіць у чым‑н. пэўным, канкрэтным. Цяпер трэба рыхтавацца да паўстання, каб скінуць уладу буржуазіі і сілай зброі ўстанавіць Савецкую ўладу. Усё гэта зрабіць нялёгка, але магчыма. Трэба гэтую магчымасць ператварыць у сапраўднасць. Гурскі. Казкі ўсе ператварылі на сапраўднасць мы, на былі. Дубоўка.

3. у каго-што. У казках, паданнях — прымусіць змяніць свой твар, выгляд, перавярнуць у каго‑, што‑н. з дапамогай чараў. Чараўнік ператварыў чалавека ў дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)