Макатоўша (груб.) ’галава’ (петрык. Мат. Гом.), маз. макото́ўша (З нар. сл.) — пераноснае з макацёр(т) (гл.) ’вялікая пасудзіна, у якой церлі (таўклі) мак’. Да мак (гл.) і таўчы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́пша ’прымесь (у просе)Насееў проса, змалаціўадна непша (Ян.). Відаць, цікавы архаізм (прасл. *ne‑pbx‑ja?); да *pьxatiтаўчы’, г. зн. ’тое, што не таўчэцца’, параўн. пшано, пшаніца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўку́н1 ’ятрышнік’ (Расл. св.). Гл. таўкан.

Таўку́н2 ’цыбуля (тоўчаная)’ (Мат. Гом.), тоўку́н ’страва з пер’я цыбулі’ (ПСл). Да таўкці, таўчы ’мяць, расціраць’ (гл.), аналагічна таўку́н ’пюрэ з бульбы’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратаўчы́ ’заскварыць’ (воран., Сл. ПЗБ). Прэфіксны дэрыват ад таўчы́ з нявызначанай прыстаўкай пра-, звычайна за‑, параўн. затаўчы́ ’заправіць’; гл. яшчэ затаўка. У аснове слоў, відаць, літ. taukãi ’тлушч, сала’, параўн. тук (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўча ’гатаваная мятая бульба, камы’ (драг., Ск. нар. мовы). Да таўчы (гл.). Утворана (як і папярэдняе слова) ад асновы *tolk‑ і суф. *‑ja. Сюды ж: тоўке́ня ’тс’ (бяроз., Вешт.) з другасным выраўноўваннем асновы *tolk‑, як і тоўка́нка ’камы’ (ТС), параўн. таўкці́таўчы’ (там жа), товчэ́ня ’тс’ (драг., ЛА, 4), якія ўтвораны пры дапамозе суф. ‑еня, роднаснага балтыйскаму ‑enė, параўн. літ. brazdiẽnė ’каша’. Усх.-бел. то́ўчанка (ЛА, 4) і тоўчэ́нік ’тс’ (Вешт.) былі ўтвораны ў выніку семантычнай кандэнсацыі: то́ўчанка < тоўчаная каша/бульба і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўка́н ’ятрышнік, Orchis latipolia L.’ (гродз., Кіс.), таўку́н ’тс’ (Расл. св.). Няясна; магчыма, ад таўчы (гл.), бо клубеньчыкі расліны нярэдка выкарыстоўвалі з магічнымі і лекавымі мэтамі ў стоўчаным выглядзе, параўн. Пастусяк, Pogranicze, 303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сту́па, ‑ы, ж.

Драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што‑н. таўкачом. Першае, што ўбачыла .. [Аўгеня] там, была ступа і дзве маладзіцы, нявесткі дзеда Стукача: маладзіцы стаялі адна насупраць другой з таўкачамі і заложна таўклі куццю. Колас. Каля прыпечка стаяла маці і, аберуч трымаючы таўкач, таўкла нешта ў ступе. Кулакоўскі.

•••

Таўчы ваду ў ступе гл. таўчы.

ступа́, ы́, ж.

Тэмп руху пры хадзьбе, яздзе на кані; крок. Магчыма, мяккая трава прыглушыла конскую ступу, магчыма, хлопцы, заслухаўшыся, проста не звярнулі ўвагі і палічылі ступу варанога за тупат сваіх коней... Караткевіч. [Коля] раптам ірвануўся наперад па ўсю сваю шырокую ступу. Прысадзісты, каратканогі Міша ледзь паспяваў за ім. Якімовіч. // звычайна ў Т з азначэннем. Поступ, паходка. Нялёгка часам ладзіць нам з табою, І ў праваце сваёй — нібы нямы. Лепш падыдзі нячутнаю ступою І абнімі. Пысін. // Самы павольны алюр. Не прызвычаеная да ціхай хады Мяцеліца парывалася час ад часу перайсці з руплівай, дробнай ступы на рысь. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́тка ’бульбяная каша’ (лід., Сцяшк. Сл.), малар. мнеткы (Сл. Брэс.), рус. разан. мятка ’тс’. Да мяць (гл.). Параўн. драг. тоуча ’тс’ < таўчы́ (Лучыц-Федарэц), а таксама камы < прасл. komiti ’ціснуць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гнэ́мбіць ’біць, таўчы, караць’ (зэльв., Сцяц.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gnębić ’тс’ (ст.-польск. gnąbić; аб паходжанні польск. слова падрабязна Слаўскі, 1, 300–301). Параўн. ст.-бел. гнембити ’прыгнятаць’ (< польск.; Булыка, Запазыч., 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талачы́ць ’выконваць талакою працу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.)’, ’святкаваць заканчэнне працы’, ’таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву)’ (ТСБМ), ’таптаць пасевы, траву’ (Некр. і Байк., Шат., Растарг.), ’збіваць, таптаць, мяць, ламаць нагамі (пасевы хлеба, гародніну, сенакос)’ (Нас.), талачы́ць, тало́чыць ’удзельнічаць у супольнай працы’ (Сл. ПЗБ), талачы́цца ’важдацца’ (Жд. 2); сюды ж талачня́ ’цісканіна, таўкатня’ (Ласт.), тало́ча ’тс’ (Сцяшк. Сл.), талачэ́ча ’таўкатня, бязладдзе’ (Адм.). Параўн. укр. толо́чити ’мяць, таптаць (пасевы, расліны); цягнуць, валачы’, рус. толочи́ть ’вытоптваць траву, пасевы’, польск. tłoczyć ’ціснуць; прыгнятаць, гнясці; таптаць’, ’пакідаць адлогам (поле)’, славац. tlačiť ’набіваць, напіхваць’, чэш. tlačiti ’ціснуць, піхаць, прыгнятаць’, в.-луж. tłóčič ’ціснуць, гнясці’, н.-луж. tłocyś ’таптаць, ціснуць’, серб.-харв. тла̏чити ’ціснуць; таптаць; прыціскаць, гнясці’, славен. tlačiti ’тс’, ст.-слав. тлачити ’біць, таўчы, прыгнятаць’. Прасл. *tolčiti ’ціснуць, гнясці, прыціскаць’ — шматкратны дзеяслоў ад прасл. *telkti ’біць, таўчы, гнясці’ або ўтварэнне ад назоўніка *tolkъ (гл. толак), гл. Борысь, 634; паводак Шустара–Шэўца (1509), каўзатыў ад *telkti (гл. таўчы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)