Размязжу́ліць ’раструшчыць’ (Нас.), размяжджу́рываць ’груба расціскаць’ (Юрч. СНЛ), мяжджу́рыць ’расціскаць’, ’біць, таўчы’, ’прагна есці’ (там жа), размяжжурыць ’разбіць на дробныя часткі’ (Шымк. Собр.), ’раздушыць’ (Касп.). Ад мязга́ 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)