пяру́н, перуна, м.

1. Аглушальны ўдар грому. Часцей забегала па хмары бліскавіца, мацней, дзесьці зусім блізка ўжо, стукаў пярун. Галавач. Заляскацелі перуны. Воддаль задымілася сасна, апаленая маланкай. Чарнышэвіч.

2. Бог грому і маланкі ва ўсходніх славян.

•••

Пярун яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (груб.) — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сасо́нка, со́сонка ’хвошч палявы, Equisetum arwense L.’ (Бейл.). Укр. со́сонка ’тс’. Вытворнае ад сасна (гл.), расліна названа па знешняму падабенству. Параўн. рус. со́сенник ’Equisetum pratense Ehrh.’ (Аненкаў, 58), а таксама назвы для Hippuris vulgaris L.: рус. со́сенка, польск. sosnoweczka (гл. Махэк, Jména rostl., 151 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руне́ць ’узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы)’ (ТСБМ), ’цвісці (пра дрэва)’ (ст.-дар., Нар. сл.), руні́цца ’усходзіць, зелянець’ (ТС). Адсубстантыўны дзеяслоў ад рунь (гл.). Сюды ж, відаць, руно́ ’хвароба жывёлы’, параўн.: “калі вясной рунела елка і сасна, дабытак западаў на асаблівую хваробу, “руно”, ад якой не было ратунку” (беласт., Ніва, 1975, 19 касір.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асе́лішча, ‑а, н.

Месца, занятае пабудовамі, гародамі, садамі; сядзіба. Рабіла.. [Галена] яшчэ ў бацькі, але жыць перайшла ўжо на новае сваё з Костусем хатняе аселішча. Чорны. Адсюль, з дзедавага двара, добра відаць ранейшае Міцева аселішча — палявы пераезд, будка, сасна. Навуменка. // Прытулак, месца жыхарства. Ішоў гэты чалавек [Санкоўскі] праз жыццё з клункам за плячамі, не маючы сталага аселішча. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цані́цца, цанюся, цэнішся, цэніцца; незак.

1. Мець пэўную цану; валодаць каштоўнасцю. Цвёрдыя сарты пшаніцы вельмі цэняцца на сусветным рынку. □ [Алег:] — Тут, у гэтых бязлесных мясцінах, паша сасна здорава цэніцца. Радкевіч.

2. Лічыцца значным, важным, каштоўным. Сёння больш пачынае цаніцца ў літаратуры такая якасць, як настраёвасць, філасофская глыбіня, добрая апавядальнасць. Гіст. бел. сав. літ.

3. Зал. да цаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квайня́ ’адно дрэва хвоі’, ’хваёвы лес’ (Сл. паўн.-зах.). Адваротнае запазычанне з літ. kvajäсасна’ (< бел. хвая). Спрадвечна роднасным з бел. хвая з’яўляецца літ. skujaяловая або сасновая іголка’. Форма хвайня узнікла па аналогіі з назвамі зараснікаў (параўн. беразня, ліпня) (Сцяцко, Афікс. наз., 205). На карысць літоўскага ўплыву сведчыць (апрача пачатковага к‑) геаграфія слова (брасл.), параўн. квайнёвы (таксама брасл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэм1 ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Праз рус. крем запазычана з франц. creme ’смятанка, крэм’ (Шанскі, 2, 8, 380).

Крэм2 ’дрэва, прыгоднае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол’ (Яшк.), ’соты ў вулеі, дзве вымерлі пчолы’ (Гарб.). Параўн. рус. крем‑деревцо ’асобнае моцнае разгалінаванае дрэва’, кремь ’моцная будаўнічая сасна, будаўнічы лес’. Да прасл. kromъ (гл. кром1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галава́ч. У бел. мове гэта слова мае некалькі значэнняў: ’раскідзістае дрэва на адкрытым месцы’ (Сцяшк. МГ), ’вялікая сасна на полі; векавы лес’ (Яшкін), ’апалонік (паўзуны)’ (Сцяшк. МГ, Шатал., Жд. 3), ’галавень’ (Жд. 2). Таксама шмат вытворных з такой суфіксацыяй і рознымі значэннямі і ў іншых слав. мовах (падрабязны агляд матэрыялу дае Трубачоў, Эт. сл., 7, 7, але бел. мова прадстаўлена толькі прыкладам на ’апалонік’ з Жд. 3). Прасл. фармацыя *golvačь (ад *golva ’галава’ + суф. ‑(a)č‑ь). У аснове назвы ляжыць прыкмета ’вялікай галавы’ (сюды ’апалонік’ і ’галавень’). Далей метафарызацыяй узнікае ’раскідзістае дрэва’ (’з вялікай кронай’), ’вялікая сасна’ і, урэшце, ’векавы лес’. Можна ставіць пытанне: ці ўсе слав. словы, якія прыводзіць Трубачоў пад праформай *golvačь, праславянскага паходжання? Даная словаўтваральная мадэль ва ўсе часы была прадуктыўнай (і ў перыяд самастойнага існавання асобных слав. моў). Так што лепш гаварыць пра словаўтваральную мадэль *golvačь праславянскага характару.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

купча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З пышнай густой кронай (пра дрэвы). Сасна расце на сухім грудку ля чыгуначнага пераезда. Купчастая, разгалістая, яна мала падобна да гонкіх сваіх сясцёр дзе-небудзь у бары. Навуменка. Садоўнік, відаць, падстрыгаў дрэвы для хараства, каб яны раслі не гонкія, а купчастыя. Пальчэўскі.

2. Пакрыты купінамі; куп’істы. Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́хта ’піхта, Abies Dietr.’ (ТСБМ), піхт (лаг., Расл. св.). З рус. пихта ’тс’, якое з ням. Fichte ’хваіна’ (Праабражэнскі, 2, 65; Фасмер, 3, 270; Мяркулава ЭИРЯ, 1, 1960, 46–51). Аднак больш пераканаўчым будзе тлумачэнне паходжання слова як запазычання з зах.-фінскіх моў, параўн. фін., карэл. pihka ’смала’, вепск. pihk ’густы лес’, вод. pihkuсасна’, а таксама ст.-рус. пихта ’піхта’ (1557 г.) (КЭСРЯ, 340).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)