цаніцца, цанюся, цэнішся, цэніцца; незак.

1. Мець пэўную цану; валодаць каштоўнасцю. Цвёрдыя сарты пшаніцы вельмі цэняцца на сусветным рынку. ▪ [Алег:] — Тут, у гэтых бязлесных мясцінах, паша сасна здорава цэніцца. Радкевіч.

2. Лічыцца значным, важным, каштоўным. Сёння больш пачынае цаніцца ў літаратуры такая якасць, як настраёвасць, філасофская глыбіня, добрая апавядальнасць. Гіст. бел. сав. літ.

3. Зал. да цаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)