ребро́ ср.

1. анат. рабро́, -ра́ ср., разг. рабры́на, -ны ж.;

2. мат. рабро́, -ра́ ср.;

3. (ящика, бруса, доски и т. п.) кант, род. ка́нта м., руб, род. ру́ба м.;

поста́вить вопро́с ребро́м паста́віць пыта́нне ру́бам;

пересчита́ть рёбра пералічы́ць рэ́бры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздушы́ць, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

1. Сціснуўшы, націснуўшы, змяць, расплюшчыць. [Алесь], не аглядаючыся, пасунуўся ад нас, неяк усё націскаючы на правую нагу, нібы пад яе трапляла што і ён мусіць яго раздушыць, прыціснуць. Адамчык. Але вось бяда — як яго [вужынае яйка] несці, каб не раздушыць. Ваданосаў. // Націснуўшы, задушыць (пра насякомых). [Ціхан] ляпнуў сябе далоняй па шчацэ і раздушыў пчалу. Дуброўскі.

2. Прыціснуўшы чым‑н. цяжкім, душачы, забіць або скалечыць. Людзі, якія бачылі нашу сустрэчу, аж кінуліся да нас. Можа, баяліся, што я раздушу старую ў абдымках. Сабаленка. / у безас. ужыв. — Ну, аднаго чалавека засыпала зусім, але нічога, адкапалі мяккі пясок. Другому паламала рэбры, раздушыла грудзі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асёлка ’радуга’ (Касп.), осело́к (ДАБМ, 902). Укр. оселка ’тс’. Безумоўна звязана з вясёлка, укр. веселка ’тс’. Аднак вакалізм пачатку ў паўднёвабеларускай і ўкраінскай формах сведчыць аб тым, што простым усячэннем пачатковага в‑ форму гэту вытлумачыць нельга. Магчыма, асёлка ’радуга’ кантамінацыйна звязана з асялок прылада для вастрэння’ (ад якой адлятаюць іскры, як, магчыма, маланкі, ва ўяўленні нашых продкаў, ад радугі). Магчыма, кантамінацыя тут адбывалася з о́сілкі ’(паўкруглая) ручка вядра’. Нельга выключыць і тое, што форма асёлка адлюстроўвае неабходнасць лічыць сучасную сувязь вясёлкавясёлы пазнейшай, магчыма, народнаэтымалагічнай, а старажытную назву радугі звязваць з словамі тыпу ст.-іран. asman ’неба’. Трэба, нарэшце, указаць на магчымую сувязь асёлкі ’радугі’ з асілкамі (гл.) або праз іскры, звязаныя з уяўленнямі пра каменную прыроду асілкаў (параўн. іх рэбры), або праз вобраз змяі (з якой звязана і радуга і асілкі). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабро́, рыбро́, ра́бро ’частка скелету’, ’выгнутая частка каркасу’, ’край ці бок прадмета’ (ТСБМ, Сержп. Казкі; кам., докш., крыч., хойн., леп., арш., Сл. ПЗБ), ’спінка ў ложку’ (паст., ЛА, 4), рус. ребро́, укр. ребро́, польск. żebro, чэш. žebro, řebro, славац. rebro, в.-луж. rjebło, н.-луж. robro, robło, палаб. rebrǘ, славен. rẹ́bro, балг. ребро́, макед. ребро, ст.-слав. ребро. Роднаснае да ст.-в.-ням. ribbi ’рабро’, hirni‑reba ’чэрап’, ст.-сакс. ribbi(i), грэч. ἐρέφω ’пакрываць дахам’, ὀροφή ’дах’. Зыходным значэннем і.-е. *rebh‑ было ’пакрываць купалам, дахам’, ’пакрываць’ (пра скляпенне, дах, грудную клетку) (Покарны, 1, 853; Чарных, 2, 102; Фасмер, 3, 453–454). Сюды ж вытворныя рабры́на ’адно рабро’ (ТСБМ; чэрв., зэльв., паст., Сл. ПЗБ; Шушк.), рабры́нка ’рабрына’, ’мяса грудной часткі тушы’, рабрына́ ’рабро’ (Сцяшк.), рабры́ны, рабе́рцы, рабёркірэбры ў кошыку’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.

1. каго-што. Зрабіць падлік; злічыць. Дзяўчына адчыніла чорны бліскучы радыкюльчык, дастала з яго маркі, палічыла, аддала Косціку. Арабей.

2. Прыйсці да якой‑н. думкі аб чым‑н.; вырашыць. Аставацца тут на прывале Букрэй палічыў небяспечным. Колас. Усе палічылі, што Нічыпар проста змарыўся. Асіпенка. // што. Расцаніць, успрыняць якім‑н. чынам. Мікіта не заўважыў іранічнага тону і палічыў бацькаў адказ за добры знак. Колас. // за каго-што. Прыняць каго‑н. за каго‑н. іншага, за што‑н. іншае. — Я зацікавіўся Бабровым пасля таго, як мяне аднойчы палічылі за яго. Гамолка. // кім, за каго. Уявіць сябе або каго‑н. у якой‑н. ролі, якасці. [Ланге:] Ты палічыў сябе кіраўніком і вырашыў, што толькі тваё жыццё — жыццё, а таварышаў... Маўзон.

3. каго-што і без дап. Лічыць некаторы час. Палічыць на лічыльніках.

•••

Палічыць рэбры — пабіць, збіць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палічы́ць сов.

1. (произвести подсчёт) посчита́ть, сосчита́ть просчита́ть, пересчита́ть;

2. (составить мнение по поводу кого-, чего-л.) посчита́ть, счесть; реши́ть; найти́;

я ~чы́ў неабхо́дным паве́даміць пра гэ́та нача́льству — я счёл (посчита́л, нашёл) необходи́мым сообщи́ть об э́том нача́льству;

3. (нек-рое время) посчита́ть;

ы́ў паўгадзі́ны і стамі́ўся — посчита́л полчаса́ и уста́л;

п. за ле́пшае — предпоче́сть;

п. рэ́бры — (каму) пересчита́ть рёбра (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; пр. паламаў, ‑ламала; заг. паламі; зак., каго-што.

1. Згінаючы або ўдараючы з сілай, раздзяліць што‑н. на часткі. Агарадзіў [Лабановіч].. грушку высокімі коллямі, каб не патаптала і не паламала яе жывёла. Колас. Зашумелі воды, узняліся хвалі, У напорнай плыні крыгі паламалі. Русак. // Сапсаваць, зрабіць непрыдатны для чаго‑н. Паламаў [Сцепуржынскі] малатарню і дзеўся немаведама дзе. Чорны.

2. Пакалечыць, знявечыць, пашкодзіць. — Кажуць, [Мікалай Іванавіч] рэбры паламаў і правую руку вывіхнуў. Жычка. [Дзяўчына] хацела стаць па левую нагу і не здолела. Ёй прыйшлося абаперціся на Андрэя. — Здаецца, я паламала нагу. Васілёнак.

3. (ужываецца звычайна ў форме інф. або пр. часу); перан. Парушыць, разбурыць (што‑н. прывычнае, традыцыйнае). [Сарочын:] — Выглянула сонца, узляцелі самалёты, і палкавыя ўрачы паламалі паліклінічны прыём... Алешка. // Змяніць у горшы бок. Паламаць жыццё. □ «Яна [Шура] хацела паступіць у педагагічны інстытут, а мо і ва універсітэт. Вайна ўсё паламала». Арабей.

4. Зламаць усё, многае. — Бярыце, усе бярыце. Я аб гэтыя арэхі ўсе зубы паламаў, — сказаў Валодзя. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Узвышацца, уздымацца над паверхняй, вытаркацца ўбок, уперад, уверх. Абапал ляжалі апусцелыя палі, толькі тарчалі калючыя іголкі ржышча ды пад полем, пабліскваючы на сонцы, плавалі белыя пушынкі павуціння. Сіняўскі. Дзе-нідзе, нібы рэбры, тарчыць з-пад снегу галлё яблынь, абсечанае асколкамі і цяпер абгрызенае зайцамі. Федасеенка. // Не ляжаць гладка, не прыставаць шчыльна да чаго‑н. Абоі тарчаць. // Выпінацца, вытаркацца адкуль‑н. якой‑н. сваёй часткай. [Паштовая скрынка] была прымацавана да ўваходных дзвярэй, на ёй нават вісеў невялічкі замочак, з якога тарчаў такі ж невялікі ключык. Васілёнак.

2. Знаходзіцца дзе‑н., назаляючы сваёй непатрэбнай прысутнасцю. Нейкая жанчына, захутаная ў хустку, падыходзіць да салдата, ледзь соваючы нагамі. Спыняецца непадалёк, глядзіць на Драча. Драч — на яе. [Драч:] Чаго вылупілася?.. Валяй адгэтуль, тут нельга кожнаму тарчаць. Губарэвіч. — Той тып зноў тарчаў у акне, — сказаў наш як шафёр таварышу. Няхай. // Пастаянна бываць дзе‑н., знаходзіцца перад вачыма. [Верхаводка:] Я ж табе казаў, што дарэмна ты [Рамашка] лётаеш сюды дзень у дзень. І мяне прывучыў кожны выхадны дзень тарчаць тут на рэчцы. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кость косць, род. ко́сці ж., ко́стка, -кі ж.;

слоно́вая кость слано́вая косць;

игра́ть в кости гуля́ць у ко́сці;

соба́ка нашла́ кость саба́ка знайшо́ў ко́стку;

ко́жа да кости ску́ра ды ко́сці;

одни́ кости адны́ ко́сці;

косте́й не собра́ть касце́й не сабра́ць;

лечь костьми́ ле́гчы касцьмі́;

кость от кости косць ад касці́;

промо́кнуть до косте́й прамо́кнуць да касце́й;

до мо́зга косте́й да мо́згу касце́й;

пересчита́ть кости пералічы́ць рэ́бры;

и во́рон косте́й не соберёт погов. і груга́н касце́й не збярэ́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оди́н в разн. знач. адзі́н, род. аднаго́ м.;

все до одного́ усе́ да аднаго́;

все как оди́н усе́ як адзі́н;

одни́м сло́вом адны́м сло́вам;

оди́н на оди́н адзі́н на адзі́н, сам-на́сам;

оди́н-одинёшенек адзі́н-адзіню́ткі;

оди́н-еди́нственный то́лькі адзі́н;

ни оди́н ні адзі́н, ніво́дзін;

в оди́н прекра́сный день аднаго́ ра́зу, аднаго́ дня, адно́йчы;

оди́н к одному́ адзі́н к аднаму́;

все как оди́н усе́ як адзі́н;

оди́н в по́ле не во́ин адзі́н у по́лі не во́ін;

оди́н коне́ц адзі́н кане́ц;

оди́н чёрт адзі́н чорт;

одни́м ма́хом адны́м ма́хам;

одни́м гла́зом адны́м во́кам;

одна́ ла́вочка адна́ хе́ўра;

на оди́н покро́й на адзі́н капы́л;

под одну́ гребёнку пад адзі́н грабяне́ц;

одну́ мину́ту адну́ хвілі́ну;

одни́ ко́сти адны́ ко́сці (рэ́бры).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)