Мовіць ’гаварыць’, ’сказаць, вымавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Растарг.; брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мовити ’валодаць мовай, размаўляць’, ’прасіць’, ’сведчыць’, ’судзіцца’ (з XV ст.). Аднак мовіць па́цяры ’маліцца’ (паст., швянч., Сл. ПЗБ) з польск. (od)mówić pacierz ’чытаць малітву’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вешчава́ць ’прадказваць, прадракаць’; ’гаварыць што-небудзь вельмі важнае’ (КТС, Нас., Гарэц., Др.-Падб.), укр. віщува́ти ’тс’, рус. вещевать ’прадказваць, прадракаць, прадчуваць’, ст.-рус. вѣщевати і вѣщаватиразмаўляць, гаварыць’ (з XI ст.), чэш. věštívati — ітэратыў ад věštiti ’прадказваць’. Утворана ад вяшча́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разба́яць ’забаўляць’ (Федар.), разба́іваць ’займацца пустымі размовамі’, ’разносіць звесткі аб чым-небудзь’ (Нас.), ’весці размову’ (Бяльк.), разба́іцца ’разгаварыцца’, ’доўга гаварыць’ (Нас.), рус. дыял. разба́ять, разба́ивать ’балбатаць, размаўляць пра пустое’, ’адгаворваць’, ’забаўляць’, ’расхвальваць’, разба́йка ’балбатня, пустаслоўе’. Ад раз- і ба́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злава́ць, злую, злуеш, злуе; злуём, злуяце; незак.

1. каго-што. Выклікаць, абуджаць злосць у каго‑н. Мяне.. асабліва злавала чамусьці прысутнасць дзяўчыны. Карпюк. Лёдзя села за стол і, каб не злаваць бацьку, узялася сілком есці. Карпаў.

2. Тое, што і злавацца. [Таня] злавала на дзяўчат, калі тыя пачыналі размаўляць, не вытрымліваючы маўчання. Шахавец. Бурліць вадаспад, злуе, успенены злосцю, імчыцца па каменных глыбах. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раздаба́рвацьразмаўляць, балбатаць’ (Нас., Сержп. Казкі), раздабе́рваць ’балбатаць’ (слуц., Бел. дыял.), раздабы́раваць ’гаварыць шмат непатрэбнага, лішняга’ (Мат. Маг. 2), раздаба́рыцца ’разгаварыцца’ (Нас.), раздаба́ра ’балбатун’, раздаба́ры ’доўгая размова пра пустое’ (Нас., Чач.), у дзіцячай фальклорнай рыфмоўцы: «Шарыбары‑расдабары / Белы сняжкі выпадалі…» (Рам. 2), укр. роздоба́рювати, рус. дыял. раздаба́ривать, раздаба́рывать ’весці пустыя размовы’, ’размаўляць’, ’спрачацца’, ’доўга і нудна гаварыць’, раздоба́ривать, растоба́ривать ’балбатаць’. Зыходным з’яўляецца ст.-яўр. daßar (dābhār) ’слова, звестка’, ’рэч, справа’, dibber ’гаварыць’, адкуль яўр.-ням. dabbern, dibbern ’гаварыць’ (Нас., 548; Фасмер, 3, 434; Горбач, Арго, 18). Трубачоў (Дополн., там жа) лічыць самастойным утварэннем з прыстаўкамі раз‑до‑, pac‑то‑ ад асновы бар‑ у рыфмоўцы тары-бары, што падаецца верагодным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́тарыць ’гаварыць, размаўляць’. Прасл. *gutoriti. Рус. гу́торить, гута́рить, укр. гу́тір ’размова, бяседа’, гуто́рити, славац. hutoriť. Лічыцца складаным словам: *gu‑ адносіцца да *govoriti, а другая частка (*‑toriti) — да літ. tar̃ti ’сказаць’ (параўн. і слав. *tortoriti). Гл. Фасмер, 1, 479; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 179–180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зюзю́каць ’весці лагодную размову’ (чавус., Нар. сл.), зю́каць ’тс’, ’гаварыць паціху’ (Нас., Юрч.). Рус. калуж. зюзю́кать ’гаварыць шапялявячы, картава’, пск. ’піць (віно)’, зюкать калуж., смал., зах.-бранск. зах.размаўляць’, кур., арханг. ’шаптацца’, пск. ’піць’, пск., цвяр. ’біць’. Верагодна, анаматапея. Фасмер, 2, 110: зюзюка. Параўн. зузліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гавэ́ндзіць ’гаварыць’ (слонім., Арх. Бяльк.), гаве́ньдзіцьразмаўляць, траціць час у пустых размовах’ (Бяльк.), рус. смал. гаве́ндить ’гаварыць пустое’. Бясспрэчна, запазычанне з польск. gawędzić ’тс’, як і гавэ́нда (гл.). Запазычана з польск. і слова гавэ́ндаць ’гаварыць пустое, бяссэнснае’ (Шат.). Параўн. польск. рэдкае gawędać ’гаварыць’ (Варш. сл., I, 810).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Утвараць характэрныя для галубоў гукі. Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома, што насупраць, буркуюць галубы. Шамякін. // перан. Жарт. Лагодна і пяшчотна размаўляць. З усімі.. [Ліза] гаварыла ласкава і мякка. Ну проста не гаварыла, а мурлыкала, як каток, ці буркавала, як галубка. Арабей. Сядзела на лаўцы Пад фрэнчам хлапечым І ўсё буркавала Каханку аб нечым. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талкава́ць ’гутарыць, гаварыць; растлумачваць’ (ТСБМ), ’разважаць, доўга і шматслоўна даводзіць’: толкуе — німа чаго слухаць (Федар. 4, Цых.), толкова́цьразмаўляць, абмяркоўваць’ (ТС), ст.-бел. толковати ’тлумачыць, гаварыць, казаць’ (КГС), сюды ж талкаві́та, талкаві́ста ’разумна, разважна’ (Мат. Маг., Юрч. Вытв.), талко́вы ’змястоўны, разумны, дзелавы, удалы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Цых.). Да толк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)