завле́чь сов.

1. (заставить переступить пределы должного, дозволенного) уцягну́ць; (завести) заве́сці;

2. (заманить) зава́біць, прыва́біць; (соблазнить) спакусі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спаку́са ‘спакушэнне, прынада’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр.). Параўн. укр. споку́са ‘тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад спакусі́цьпрывабіць, схіліць, прынадзіць’ (Касп., Сержп.) паводле польск. skusić ‘тс’ і pokusa ‘прынада’, што да kusić з першасным значэннем ‘каштаваць, браць пробу’ < прасл. *kusiti, параўн. укр. скуси́ти ‘прынадзіць, прывабіць’, рус. искуси́ть ‘паспрабаваць, даведацца’, ‘схіліць’, чэш. zkusiti ‘паспрабаваць, выпрабаваць’, славац. skúsiť ‘тс’, н.-луж. skušyś ‘спрабаваць’, серб.-харв. ìskusiti ‘паспытаць, выпрабаваць’, балг. изкуся́ ‘тс’, макед. искуси ‘тс’, ст.-слав. искоусити ‘тс’, што ўзыходзіць да *jьzkusiti, дзе u (насуперак Брукнеру, 235) мае першасны характар, паколькі *kusiti з’яўляецца агульнаславянскім запазычаннем з гоц. kausjan (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 318; ЭССЯ, 13, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызнусці́ць, прізнусці́ць, прізнушча́ць ’прымусіць падманам, угаворамі; падмануць; прывабіць’ (жлоб., слаўг., Нар. словатв.), прызнушча́ць ’прымушаць’ (Ян.). Да знусці́ць/знушча́ць, гл. зваротнае знушча́цца, якое не мае агульнапрынятай этымалогіі. Спроба звязаць укр. з(г)нуща́тися з прасл. *gnusъ, якую прапануе ЕСУМ (2, 272), таксама не пераконвае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́валак ’след пахучай прынады, пракладзены з мэтай прывабіць звера’ (гродз., Жыв. НС). Бязафікснае ўтварэнне ад павалакці < валакці (гл.): …курыцу ці якую пташку … цягнуў на вяроўцы па сьнезі, рабіў повалак. Потум на гэтум повалаку расстаўлёў петлі ці пасткі (тамсама); параўн. по́валакам ’поцягам, волакам’ (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Прывабіць сваёй прыгажосцю або іншымі якасцямі. Рыма заўважыла маю цікавасць да партрэта і.. сказала: — Праўда, прыгожы хлопец. Малайчына Шайка, такога хлопца прычаравала. Сабаленка. Юткевіч пасябраваў з Маслоўскім неяк неспадзеўкі, а прычаравалі Юткевіча рэзкія і знішчальныя парадоксы Маслоўскага на адрас афіцэраў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Камандаванне атрада даручыла Вользе завабіць немца ў лес. «Работніца і сялянка».

2. Захапіць, зачараваць сваім хараством; прывабіць. На позніх гатунках спакусліва красаваліся буйныя чырвоныя яблыкі — здавалася, для таго, каб завабіць сюды падарожніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак., каго-што.

1. Пакарыць, захапіць узброенай сілай. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.

2. перан. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. настойлівасцю, барацьбой і пад. Заваяваць свабоду. Заваяваць аўтарытэт. Заваяваць званне брыгады камуністычнай працы. // Прывабіць, прыцягнуць да сябе. Заваяваць сэрца дзяўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго-што.

1. Прыцягваючы чым‑н. увагу, заставіць прыйсці, апынуцца дзе‑н.; завабіць. Заманіць ваўка ў пастку. □ Каб як-небудзь заманіць карову ў двор, мая маці вынесла з хаты ражку лушпаек. Сачанка.

2. Прывабіць, захапіць, зачараваць. Заманілі Даніка і гэтыя высокія бярозы, і прыгожыя дарожкі вакол школы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прына́дзіць ’прыцягваючы ўвагу чым-небудзь (звычайна кормам), прымусіць наблізіцца (птушку, рыбу, жывёл); прыцягнуць да якой-небудзь справы’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Растарг., Шатал., ТС), прына́дыты ’прыцягнуць, завабіць’ (Клім.); сюды ж зваротнае прына́дзіцца ’пайсці на прынаду (пра птушак, рыб, жывёл)’; разм. ’прызвычаіцца быць, бываць дзе-небудзь; панадзіцца, унадзіцца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.; маг., Янк. 2, Ян.; пух., Сл. ПЗБ), таксама перан. прыно́дзіцца ’ўладкавацца, прыстасавацца, прыладзіцца’ (палац., Жыв. НС), ст.-бел. принажоный ’прываблены’. Верагодна, да прасл. *prinaditi (), прэфіксальнага ўтварэння ад *naditi (гл. на́дзіць). Стараж.-рус. принадити ’прыбавіць, далучыць; прыцягнуць, прывязаць’, рус. смал., бранск. прина́дить ’прынадзіць жывёлу (звычайна кормам-прынадай)’, дан.прывабіць, прыцягнуць да сябе ўвагу’, укр. прина́дити ’прынадзіць, прывабіць’, прина́дитися ’панадзіцца’ прина́дність ’прывабнасць; прыгажосць’, прина́дний ’спакуслівы, прывабны’, прина́дно ’спакусліва, прынадна, прывабна’. Параўн. польск. przynęcić ’тс’ (< *nǫtiti > nęta) ’прынада’, якое можна параўнаць з нуціць ракі ’прынаджваць, лавіць ракаў’ (Ласт., пад словам рак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плени́ть сов.

1. (взять в плен) уст. узя́ць у пало́н; палані́ць, запалані́ць;

2. перен. палані́ць, запалані́ць; (очаровать) зачарава́ць; (привлечь) прыва́біць; (увлечь, захватить) захапі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)