1. Імітуючы голас (звычайна птушак), паклікаць. Прывабіць рабчыка. Прывабіць глушца.// Прыцягваючы ўвагу якой‑н. прынадай, прымусіць наблізіцца (рыб, звяроў і пад.). На ноч, каб прывабіць ваўка, садзяць ва ўнутраны круг казляня ці сабаку.В. Вольскі.
2. Прыцягнуць чыю‑н. увагу, погляд і пад. Пах свежых аладак, відаць, прывабіў .. [немца], бо ў той жа момант ён апынуўся каля скаварады.Якімовіч.[Шарон:] Па акно павесь які рызман, Каб не прывабіла каго святло.Танк.
3. Выклікаць да сябе сімпатыю, прыхільнасць, любоў якімі‑н. рысамі характару, знешнасцю і пад. Яша дазнаўся, што белагаловы Косця прывабіў усіх першамайскіх хлопцаў валейболам.Навуменка.Магчыма, што .. [Люба] ў свае дзевятнаццаць год мела ўжо нейкі вопыт, як прывабіць хлопца.Шамякін.// Выклікаць цікавасць, станоўчыя адносіны да сябе. Ля новага дома Стаяў я з дзяўчынай. Прывабіў праект У аконнай вітрыне.Арочка.Сваім патрыятызмам прывабіў Багдановіча і верш Самійленкі.Лойка.
4. Выклікаць у каго‑н. інтарэс, цікавасць, адкрыць перад кім‑н. цікавыя магчымасці; зацікавіць. Прывабіць добрай пасадай. □ Дземідзецкі, Тумаш, Лазарэвіч і астатнія па сабе ведалі, чым прывабіць крымінальнікаў.Новікаў.Магчымасць пастаяць у сапраўдных варотах сапраўднага стадыёна прывабіць хоць каго.Васілёнак.Ці то хлопца прывабіў гэты спакой і яму захацелася напоўніць ім сваю душу, ці што другое, але ён хутка сабраўся.. і пайшоў да ракі.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыва́біць ’імітуючы голас (звычайна птушак), паклікаць; прыцягнуць увагу, погляд і пад.’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), пріва́біць (Бяльк.), прыба́віць ’прывабіць’ з метатэзай (ТС). Сюды ж вытворныя: прыва́ба ’тое, што прываблівае, прыцягвае да сябе, прынада; прывабнасць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., ТСБМ), ’пчаліная прынада’ (ваўк., лаг., Сл. ПЗБ; міёр., Жыв. НС), прыва́бнік, прыва́бачнік ’невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (ваўк., лід., нясвіж., Сл. ПЗБ; ЛА, 1). Узыходзіць да праславянскага прэфіксальнага ўтварэння *privabiti, якое ад *vabiti, гл. ва́біць. Укр.прива́бити ’прывабіць, прыцягнуць’, рус.дыял.прива́бить ’прынадзіць’, ст.-рус.прива́бити ’запрасіць, паклікаць; угаварыць, прыцягнуць да сябе’, польск.przywabić, чэш.přivabiti, серб.-харв.прива̀бити.