заманіць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго-што.

1. Прыцягваючы чым‑н. увагу, заставіць прыйсці, апынуцца дзе‑н.; завабіць. Заманіць ваўка ў пастку. ▪ Каб як-небудзь заманіць карову ў двор, мая маці вынесла з хаты ражку лушпаек. Сачанка.

2. Прывабіць, захапіць, зачараваць. Заманілі Даніка і гэтыя высокія бярозы, і прыгожыя дарожкі вакол школы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)