Кішку́н1 ’нутрэц’ (Мат. Гом.). Гл. кішка1.

Кішку́н2прагны, ненаедны чалавек’ (Жыв. сл.). Гл. кішкар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абжо́ра, ‑ы, м. і ж.

Разм. Той, хто любіць многа есці; прагны да яды. Сярод.. [рыбак], свецячы белым распухлым жыватом, плаваў і сам абжора — шчупак. Аляхновіч. [Ярохін:] — А вось гэты тлусты пан, відаць, вялікі абжора. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прага́ра ’пражора’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з літ. pragaras ’тс’. Сюды ж прага́рпы ’працавіты’ (тамсама), відаць, ’прагны да работы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́жар, ‑а, м.

Разм. груб. Пражэрлівы, прагны да яды чалавек. [Касперыч] варушыў сківіцамі, як жорнамі, малоў сала і хлеб, а потым, таксама па-воўчы, глытаў іх. І вочы яго блішчалі, як у воўка.. — Ось прожар, дык прожар! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хапу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑пузе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей. Абнюхаў гэты ціхі кут Якісьці поп-хапуга, Царкву рашыў паставіць тут, Зрабіць святым паслугу. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́жар, про́жыр ’зяўра, глотка’, ’пражэрлівы, прагны да яды чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк., Мік.; шчуч., Сл. ПЗБ, ТС), ’здабыча драпежнай рыбы’ (паўн.-усх., КЭС). Гл. пражора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненае́да ’ненажэра, заўсёды галодны, ненаёдак, ненаедны чалавек’ (Яўс.), ненаёднік ’прагнюка, злыдзень’ (Янк. 2), ненаедны ’ненасытны; прагны’ (Янк. 2, ТС). Да есці (гл.), параўн. Сендравіц, ЭИРЯ, 9, 225–227.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маласы́ткі ’не прагны’ (Ян.) з рус. паўн. малосытный ’з малым апетытам’ утварае бел.-рус. ізалексу. Другая частка бел. ‑сыткі мае незвычайнае ўтварэнне з суфіксам ‑к‑ (замест пашыранага сы́ты/сы́тны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скары́ць, скару, скорыш, скорыць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і пакарыць ​1. Але парода вольны дух Скарыць не здолеў вораг прагны. Крапіва. А мяне перш, за ўсё скарыла душэўная прыгажосць гэтага чалавека. Васілевіч. [Артыст] сказаў два-тры кампліменты дзяўчатам і канчаткова скарыў іх сэрцы. Асіпенка. [Каваль:] — Скарыць Падунскія парогі — гэта справа нялёгкая. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зы́змапрагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)