сі́нус, ‑а, м.

1. У матэматыцы — адна з трыганаметрычных функцый вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта процілеглага вугла да гіпатэнузы.

2. У анатоміі — поласць, пазуха ў якім‑н. органе цела. Сінус аорты.

[Ад лац. sinus — выгін, крывізна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нёбный

1. анат. паднябе́нны;

нёбная по́лость паднябе́нная по́ласць;

нёбная занаве́ска мя́ккае паднябе́нне;

2. лингв. паднябе́нны;

нёбные согла́сные паднябе́нныя зы́чныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прато́ка, ‑і, ДМ ‑тоцы, ж.

1. Разгалінаванне рэчышча, а таксама рака, якая злучае два вадаёмы. Возера ляжыць у баку ад ракі і злучаецца з ёю глыбокай пратокай. Гамолка.

2. Спец. Вузкая злучальная поласць, канал. Жоўцевая пратока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Частка стрававальнага апарату — мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

2. Разм. Горла. Крычаць на ўсю глотку.

•••

Браць за глотку гл. браць.

Драць (ірваць) глотку гл. драць.

Заткнуць глотку гл. заткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́лей (БРС, Грыг., Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Анох.), ву́ляй (чэрв., рагач., З нар. сл.), уле́й (віл., воран., З нар. сл.), вуль, уль (Касп., глыб., віл., слаўг., бялын., З нар. сл., палес., Анох., Нар. лекс.), укр. ву́лій, ву́лень, ву́лік, дыял. вуль (Лысенка, СПГ), ву́лий ’бочка для залення бялізны’, рус. у́лей, польск. ul, чэш. úl, славац. úľ, н.-луж. huľ ’вулей, выдзеўбаная калода’, палаб. väul, славен. úlj ’дуплістае дрэва, борць, вулей’, серб.-харв. уља̀ник ’вулей’, мн. л. у́љеви ’чарва’, макед. улиште ’вулей’, балг. у́лей, дыял. радоп. вулʼ ’дрэва з дуплом, драўляная труба для вады ў млыне, вулей’. Прасл. ulьjь, uljь ’дупло, пустая калода, вулей’; дакладны семантычны і словаўтваральны адпаведнік слав. uljьліт. aulỹs, лат. aũlis; паколькі такая форма ўспрымалася як зборны назоўнік, то для ўзмацнення адзінкавасці атрымала дадатковы фармант ulь‑jь; параўн. салаве́й (*solvь‑jь) (Мартынаў, Деривация, 56 і наст.); характэрна, што нарашчэнне атрымала таксама адпаведная літоўская форма avilỹs (Атрэмбскі, Gramatyka, 122). Іншыя і.-е. адпаведнікі: ст.-прус. aulis ’галёнка’, aulinis ’халява’, грэч. αὐλός ’труба, дудка’, лац. alvusполасць жывата, трыбух’, alveusполасць, карыта, вулей’, што дазваляе рэканструяваць і.-е. *au‑lo‑s ’труба, падоўжная поласць’ (Фасмер, 4, 159; Брукнер, 593; Младэнаў, 651; Махэк₂, 668; Слаўскі, SP, 1, 80, 83 адносна суфікса ‑jь: «выступае ў функцыі фарманта, які пашырае розныя архаічныя словаўтваральныя катэгорыі, накладваючыся на першасныя ўтварэнні»). Беспадстаўна Булыка (Запазыч., 329) выводзіць ст.-бел. уль з польск. ul.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перагаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.

Дашчаная п. ў хаце.

Засек з перагародкамі.

2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).

Саслоўныя перагародкі.

3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.

Насавая п.

|| прым. перагаро́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́хта, -ы, М -хце, мн. -ы, шахт і -аў, ж.

1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню; шахтавы ствол.

Заваленая ш.

Спускацца ў шахту.

2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.

Працаваць у шахтах.

3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).

Ліфтавая ш.

|| прым. ша́хтавы, -ая, -ае.

Шахтавая печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зеў, зева, м.

1. Адтуліна, якая вядзе з рота ў глотку. Поласць зева.

2. перан. Адтуліна, жарало. Зеў люка. Зеў печы. Зеў пячоры.

3. Спец. Прастора паміж двума слаямі асновы ў кроснах, дзе праходзіць чаўнок.

•••

Ільвіны (львіны) зеў — травяністая расліна з кветкамі, якія нагадваюць адкрытую пашчу льва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серо́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які выдзяляецца абалонкай, што высцілае ўнутраныя поласці цела (брушыну, плеўру і пад.); сываратачны. Серозная вадкасць. // Які мае адносіны да выдзялення вадкасці абалонкай унутраных поласцей цела, увільготніваецца гэтай вадкасцю. Серозная поласць.

•••

Серозная абалонка — тонкая абалонка, што высцілае ўнутраныя поласці цела і органы, якія знаходзяцца ў іх.

[Ад лац. serum — сываратка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэна́ж, ‑у, м.

1. Асушэнне грунту з дапамогай сістэмы каналаў або труб. Дрэнаж балота. // Сістэма асушальных каналаў або труб.

2. Вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі. Дрэнаж раны.

3. Гумавая або шкляная трубка з бакавымі адтулінамі, якая ўводзіцца ў поласць цела або рану для вывядзення гною, вадкасці.

[Фр. drainage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)