по́ласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. по́ласць по́ласці
Р. по́ласці по́ласцей
по́ласцяў
Д. по́ласці по́ласцям
В. по́ласць по́ласці
Т. по́ласцю по́ласцямі
М. по́ласці по́ласцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́ласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

У жывёльным арганізме: прастора, парожняя або запоўненая чым-н., абмежаваная ўнутранымі паверхнямі сценак цела.

Брушная п.

|| прым. по́ласцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ласць ж., спец. по́лость;

брушна́я п. — брюшна́я по́лость;

п. сцябла́ — по́лость сте́бля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ласць, ‑і, ж.

Прастора ў жывёльным арганізме, парожняя або запоўненая чым‑н., адмежаваная ўнутранымі паверхнямі сценак цела. Поласць рота. Брушная поласць.

•••

Гаймарава поласць — прыдаткавая поласць носа ў верхняй сківіцы, высланая слізістай абалонкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ласць ж. анат. Höhle f -, -n, Höhlung f -, -en;

по́ласць ро́та Mndhöhle f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

По́ласць ’парожняя або запоўненая прастора ў жывёльным арганізме’ (ТСБМ). Да полы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брушная поласць 2/410

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Барабанная поласць 3/178

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУ́ДНАЯ ПО́ЛАСЦЬ,

пярэдняя частка поласці цела млекакормячых жывёл і чалавека. Размешчана ў грудной клетцы і абмежавана ўнутрыгрудной фасцыяй. Ад брушнай поласці аддзелена дыяфрагмай. У грудной поласці — сэрца, лёгкія, трахея, стрававод, крывяносныя і лімфатычныя сасуды, нервы. Грудная поласць уключае 2 серозныя плеўральныя мяшкі і размешчанае паміж імі міжсценне, у ніжнім аддзеле якога — серозная поласць. Паміж парыетальным і вісцэральным лісткамі плеўры — поласць плеўры, якая мае важнае значэнне ў дыханні. У ёй пры пашкоджаннях ці запаленчых хваробах збіраецца паветра, кроў, серозная вадкасць, гной.

т. 5, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

поласць цела

т. 12, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)