Клад1 ’схаваныя каштоўнасці, скарб’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-рус. кладъ ’тс’, серб.-харв. кла̑да ’дабро, маёмасць’, польск. kład ’тс’. Паралелі сведчаць аб тым, што значэнне ’клад’ узнікла яшчэ ў праславянскі перыяд. Этымалогія празрыстая: да klasti (гл. класці). Прасл. kladъ мае дакладную балтыйскую паралель: літ. klõdas ’слой, палажэнне’ (параўн. клад2), якое да літ. klóti ’рассцілаць, пакрываць’ (Фрэнкель, 274–275).

Клад2 ’укладка раўніны длы вырабу вугалю’ (Мат. Гом.), ’складзеныя дровы’ (Сл. паўн.-зах., Др.-Падб.). Да класці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лано1палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’ (пух., Сл. паўн.-зах.), ’абярэмак, ахапак дроў, бацвіння і інш.’ (ст.-дар., Сл. паўн.-зах., Нар. сл., Мат. Гом.), ланом, на ланена руцэ, на руках’ (Янк. I), петрык, лано, лоно ’зжатыя або скошаныя збожжавыя памерам як на сноп, але яшчэ не звязаныя’ (КЭС). Да лона (гл.).

Лано2 ’калені’, ’спадніца, падол’ (Мат. Гом., Мат. Маг.; паўдн.-мін., Сл. паўн.-зах., БНТ, Лег. і пад.). З ладно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́га1 ’сцёс унізе бервяна, для таго каб яно добра ляжала’ (Інстр. 2), каш. lėga ’рад снапоў у застаронку’, славен. lę́ga ’ляжанне’, ’палажэнне’, ’слой, рад’, ’бэлька, кансоль’. Параўн. таксама ст.-польск. leg ’месца для ляжання’, каш. lega ’логвішча’, lėga ’месца, дзе палегла збожжа’, серб.-харв. ли̏јег, ле̑г ’лежыва’. Прасл. leg‑a < leg‑ti, lěgati ’легчы, лажыцца’ (Слаўскі, 4, 109). Параўн. таксама лёжка2, лежа (гл.).

Ле́га2 ’часовая падкладка, апора пад што-небудзь у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі, лага’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лага і легар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́садка, па́сыдка, па́сытка ’пастка’, ’зяпа, рот’ (Бяльк.), паса́дка ’пастка’ (Гарэц., Яруш.). Відаць, да пастка (гл.). Параўн. чэш. posada ’кошык, скрынка для свойскіх птушак’, рус. садок ’плецены кош для злоўленай рыбы’, бел. се́жа ’загародка на рацэ з сеткі’ (Бяльк.).

Паса́дка1, пыса́дка, паса́дкі ’пасаджаныя расліны’, ’прызямленне самалёта’, ’упусканне пасажыраў у вагон, самалёт, карабель’, ’палажэнне цела ў час сядзення’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян., Мат. Гом.). З рус. поса́дка ’тс’.

Паса́дка2 ’глінабітная падлога’ (Сцяшк. Сл.), ’чарэнь у печы’ (свісл., Шатал.), ст.-бел. посадзка, посажка, посацка ’падлога з плітак; чарэнь’ (1572 г.). Запазычаны са ст.-польск. posadzka (Булыка, Лекс. запазыч., 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́вілапалажэнне, якое выражае тую або іншую заканамернасць’, ’норма паводзін, прывычка’ (ТСБМ), праві́ло ’ачэп’ (ганц., Сл. ПЗБ), правы́ло ’тс’ (бяроз., Шатал.), праві́ла ’тоўстая доўгая жардзіна, пры дапамозе якой злучаюць зад і перад калёс, калі возяць бярвенне’ (в.-дзв., Шатал.). Рус. пра́вило ’правіла’, прави́ло ’руль, лінейка’, укр. прави́ло ’руль; частка шавецкай калодкі’, польск. prawidło ’правіла; частка шавецкай калодкі і да т. п.’, чэш., славац. pravidlo ’правіла’, в.-луж. prawidło, н.-луж. pšawidło, серб.-харв. пра̏вило, славен. pravilo, балг. правило ’правіла’. Прасл. *pravidlo. Як сведчаць значэнні слова ў рус. і інш. славянскіх мовах, першапачаткова гэта было nomina instrumenti з суф. ‑dlo ад praviti (гл. правіць). Адцягненае значэнне з’явілася ў выніку пераносу ’тое, што вызначала прыладай’, параўн. лац. rēgula ’лінейка’ і ’правіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спасылацца — спаслацца. Калі ж Вабейка напісаў, што дом пабудаваны .. і што, каб не спасылка на яго, Ціхана, будавацца не дазволілі б, Ціхан адказаў надзвычай рэзка. Хадкевіч. Кавалёва слухала жанчын і была рада, што не пачула, каб хоць адна не паверыла ў свае сілы. Была толькі адна спасылка — на сям’ю. Дуброўскі.

2. Цытата, вытрымка адкуль‑н. або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца ў асноўным тэксце. Бывае, што ў спасылках на крыніцы сустрэнеш набранае петытам імя першаадкрывальніка, першапраходц[а]. Юрэвіч. Прасіў [Кухарчык] толькі адно, каб спасылкі на крыніцы, з якіх бралася тое ці іншае палажэнне, Мая пісала на мове арыгінала. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́зіс, ‑а, м.

1. Палажэнне, правільнасць якога павінна быць раскрыта і абгрунтавана. Буржуазныя пісьменнікі, буржуазныя літаратуразнаўцы спрабуюць сцвердзіць тэзіс аб надкласавасці і надпартыйнасці, якія нібыта ўласцівы літаратуры. «Беларусь». [Юхневіч] рыхтаваўся да абароны, загадзя думаючы над тым, што ўзяць у якасці галоўнага тэзіса. Савіцкі.

2. У філасофіі Гегеля — зыходная ступень усякага працэсу развіцця, першая ступень трыяды.

3. звычайна мн. (тэ́зісы, ‑аў). Сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і пад. Прамова даўно была гатова, тэзісы яе ляжалі на стале. Алешка. У гэты час .. [Хадановіч] думаў пра тэзісы, думаў аб тым, як выказаць калгаснікам на блізкіх прыкладах тыя думкі, што сабраў ён да лекцыі. Грамовіч.

[Грэч. thesis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адваро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вядзе назад; які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок. У адваротным кірунку. Адваротнае вярчэнне. □ Відаць, чуючы, што на ўзлессі ірвуцца снарады, людзі кінуліся ў адваротны бок, да дробнага хмызняку. Мележ. // Які прыводзяць да зыходнага выніку. Адваротны хімічны працэс. Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.

2. Супрацьлеглы. Адваротны сэнс. Адыманне ёсць дзеянне адваротнае складанню. Лагарыфм з адваротным значэннем. Адваротная тэарэма. Адваротны дослед.

3. Супрацьлеглы знешняму, вонкаваму, левы бок прадмета. [Ніна] узяла са століка маленькае люстэрка, на адваротным баку якога быў малюнак — дзеці купаюцца ў рэчцы. Мележ.

4. у знач. наз. адваро́тнае, ‑ага, н. Палажэнне, якое з’яўляецца процілеглым дадзенаму або патрэбнаму. Доказ ад адваротнага.

•••

Адваротная сіла закона гл. сіла.

Адваротная прапарцыянальнасць гл. прапарцыянальнасць.

Адваротны бок медаля гл. бок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

положе́ние ср.

1. (состояние, обстоятельства) стано́вішча, -ча ср.;

междунаро́дное положе́ние міжнаро́днае стано́вішча;

вну́треннее положе́ние в стране́ уну́транае стано́вішча ў краі́не;

на вое́нном положе́нии на вае́нным стано́вішчы;

социа́льное положе́ние сацыя́льнае стано́вішча;

найти́ вы́ход из положе́ния знайсці́ вы́хад са стано́вішча;

попа́сть в смешно́е положе́ние тра́піць у сме́шнае стано́вішча;

2. (местонахождение) стано́вішча, -ча ср., месцазнахо́джанне, -ння ср.;

определи́ть положе́ние плане́ты вы́значыць месцазнахо́джанне плане́ты;

диви́зия заняла́ наибо́лее вы́годное положе́ние дыві́зія заняла́ найбо́льш вы́гаднае стано́вішча;

3. (поза) паста́ва, -вы ж.;

положе́ние ко́рпуса при мета́нии копья́ паста́ва ко́рпуса пры кі́данні кап’я́;

стреля́ть из винто́вки с положе́ния лёжа страля́ць з вінто́ўкі ле́жачы;

засну́ть в сидя́чем положе́нии засну́ць се́дзячы;

4. (научное, законодательное) палажэ́нне, -ння ср.;

положе́ние о вы́борах палажэ́нне аб вы́барах;

основны́е положе́ния кни́ги асно́ўныя палажэ́нні кні́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пункт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, якое характарызуецца пэўнымі адзнакамі і можа быць выкарыстана для неабходных дзеянняў.

Камандны п.

Зборны п.

Прызыўны п.

Перагаворны п.

Самы высокі п. гары.

2. Асобнае палажэнне, раздзел у складзе чаго-н. (дакумента, выкладання і пад.).

Асноўныя пункты даклада.

Выкласці па пунктах (таксама перан.: паслядоўна).

3. Асобны момант, перыяд у развіцці падзей, дзеяння.

Кульмінацыйны п.

4. Асноўнае паняцце геаметрыі, а таксама механікі, фізікі — месца, якое не мае вымярэння, мяжа адрэзка лініі.

П. перасячэння прамых.

П. апоры.

П. прылажэння сіл.

П. сонцастаяння.

5. Тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой стан.

П. замярзання.

П. плаўлення.

Населены пункт — горад, пасёлак, вёска і пад., дзе пастаянна жывуць людзі.

Пункт погляду (або гледжання) на што — чыя-н. думка, погляд на што-н.

У мяне на гэта свой пункт погляду.

|| памянш. пу́нкцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)