Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палажэ́нне, ‑я, н.
1. Звод законаў, правіл па пэўнаму пытанню. Палажэнне аб выбарах.
2. Думка або сцверджанне, якія ляглі ў аснову чаго‑н.; тэзіс. Асноўныя палажэнні праекта. □ К. Маркс ў сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» упершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства.Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛАЖЭ́ННЕ,
нарматыўны акт, які мае зводны, кадыфікацыйны характар і вызначае структуру, функцыі, кампетэнцыю сістэмы органаў дзяржавы або аднаго дзярж. органа. Вызначае парадак дзеянняў дзярж. органаў і арг-цый у пэўных выпадках (напр., Інструкцыя аб парадку вядзення прац. кніжак на прадпрыемствах, ва ўстановах і арг-цыях) або рэгулюе сукупнасць арганізац., маёмасных, прац. адносін па канкрэтным пытанні.