Но́чка ’назва птушкі’: Чо́рная птушка, лета́е вечером, розбура́е гнёзда (Куч.), ну́чка ’кажан’ (Сіг.), ню́чка ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж ну͡очка ’начны матыль’ (Ніва, 1979, 4 лістап.). Да ноч, параўн. славац. nocka ’начны матыль’, балг. нощно пиле ’кажан’ і пад. Параўн. начні́ца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысу́шак 1, прысуошок ’акрайчык, першы кавалак хлеба, адрэзаны ад новага бохана’ (беласт., Ніва, 1979, 5 жн.). Магчыма, звязана з магічным уздзеяннем (гл. папярэдняе слова): Мы, бывало, за прысуошкі то аж бʼемся (тамсама). Гл. таксама асу́шак.
Прысу́шак 2, прысу́шкі ’сошкі (апоры) на бэльках’ (брагін., ЛА, 4). Гл. прысо́шак, со́шка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наворашнік ’шкло ад газавай лямпы’ (беласт., «Ніва», 24 чэрв. 1979 г.). Хутчэй за ўсё ад навіриць ’насаджваць, насоўваць’, параўн. аўраць (гл.), што ў сваю чаргу узыходзяць да праславянскага ітэратыўнага дзеяслова *verati/*virati (гл. Варбат, ОЛА, 1981, 281), параўн. рус. пск., наўг. вирать, верать ’соваць, усоўваць’, балг. ера ’тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нацяка́ць, натяка́ты ’намякаць’ (брэсц., Нар. лекс.), натякну́ті ’напомніць’ (бельск., Ніва, 6 мая 1979 г.), укр. натяка́ти, натякну́ти ’намякаць, намякнуць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’, нацкну́ць ’тс’ (гл.), што дэманструюць розныя варыянты кораня, прадстаўленага ў цік ’памяць, кемнасць’, ці́кнуць ’раптоўна успомніць’, цекну́ць ’раптоўна прыйсці ў галаву’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распарэ́х ’прарэха’ (ганц., Сл. ПЗБ; Ян.) і ’разрэз на адзенні’ (Наша Ніва, 2005, 4 лістап.), ’распорка, дзірка’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), роспорэ́х, роспорэ́ха ’разрэз, прарэх’ (ТС). Ад распароць, гл. паро́ць; параўн. серб.-харв. ра́спор ’разрэз’. Незвычайная суфіксацыя прымушае дапусціць кантамінацыю распорак (гл.), прарэх (гл.), параўн. кантамінаваную форму распрарэ́х (ганц., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шапаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; незак.
Абзывацца шолахам; шумець чым‑н. сухім. Толькі дробныя кроплі дажджу шапацелі ў маладых таполевых лістках. Шахавец. Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот. Краўчанка. Вось і ліпень настаў. Наліваўся ячмень за ракою, шапацелі абапал дарогі аўсы. Грахоўскі. // чым. Утвараць шолах, шум. Шапацелі маладой лістотай бярозы і таполі на школьным двары. Навуменка. Зірнеш, і не верыцца, што не так даўно тут шапацела ніва спелымі каласамі пшаніцы. Пальчэўскі. / у вобразным ужыв. Шапаціць зялёным шоўкам Беларуская вясна. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руне́ць ’узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы)’ (ТСБМ), ’цвісці (пра дрэва)’ (ст.-дар., Нар. сл.), руні́цца ’усходзіць, зелянець’ (ТС). Адсубстантыўны дзеяслоў ад рунь (гл.). Сюды ж, відаць, руно́ ’хвароба жывёлы’, параўн.: “калі вясной рунела елка і сасна, дабытак западаў на асаблівую хваробу, “руно”, ад якой не было ратунку” (беласт., Ніва, 1975, 19 касір.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скалдырэ́чыць ‘хлусіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з рус. дыял. скалды́рничать, сколды́рничать ‘скнарыцца, скупіцца’, ‘папрашайнічаць; кленчыць’, скалды́рник ‘скупы, прагны; скнара’, ‘ліхвяр’ (у Гогаля). Паводле Фасмера (3, 631), апошнія не маюць надзейнай этымалогіі. У аснове экспр. калды́р ‘хам, жлоб’ (Наша Ніва, 2004, 12 лістап.). Канец слова ‑рэчыць нагадвае дзеяслоў ракці́ ‘сказаць’, гл. рэ́кнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раске́піць ’расшчапіць’ (Касп.), раскяпі́ць ’раскалоць, расшчапіць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Жд. 3, Юрч.), раскяпі́цца ’расшчапіцца’ (Касп.), раскёпка ’расшчапленне, расколванне’, сюды ж з метафарычным працягам семантычнага развіцця раскепіцца ’рассесціся’ (рагач., Наша Ніва, 2004, 16 крас.). Да ске́піць (гл.) са спрашчэннем падвойнага ‑с‑ на стыку прыстаўкі і кораня; гл. таксама скапа́ць. Параўн. рус. смал. раскепи́ть ’раскалоць (бервяно, дровы)’. Параўн. раскеп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галіна,
1. галіна / звычайна сухая: сук; лапа (перан.)
2. галіна; участак, ніва (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)