Лёпаць ’пляскаць у далоні, апладзіраваць’, ’шлёпаць’ (Сцяшк., ТС), ’рабіць гук далоняй або чым-небудзь плоскім’ (Нас.), ’з шумам біць, ляпаць’ (ТСБМ), лёпнуць ’стукнуць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), ’упасці’ (Ян.), лёпнуцца ’ўпасці задняй часткай цела’ (Нас.; карм., Мат. Гом.), лёпацца ’плёскацца, паласкацца’ (ТС). Укр. палт. льо́патиляпаць, пэцкаць’, рус. арханг., цвяр., пск., разан. лёпнуть ’лёпнуць’, паўдн. ’разбоўтваць што-небудзь распырскваючы’, вяц. ’рабіць абы-як’. Гукаперайманне, утворанае ад выгуку лёп! ’удар далоняй па мякаці цела’, ’удар чым-небудзь ліпкім’ (Нас.), мсцісл. ’пра пэцканне, мазанне’ (Нар. лекс.). Аб утварэнні гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60. Сюды ж клец. лёпало, лёпанка ’балабон, пустазвон’ (Нар. лекс.), уздз. лёпалка ’прылада для знішчэння мух’ (Жд. 2), клец. лёпы ’пустая балбатня’ (Нар. лекс.), лёпаўка ’лінейка, раздвоеная з аднаго канца, якая ўжываецца ў гульні «ляшчоткі»’ (Нас.). Са значэннем ’пэцкаць’ звязана тураў. лёпа ’тоўстая, неахайная жанчына’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ля́маць, лельч. ля́мать ’балбатаць, ляпаць’ (Нар. лекс.) і пін. ля́маты ’паволі есці’ (КЭС) з’яўляюцца дыялектнымі сінонімамі да ле́мзаць1, 2 ’тс’ (гл.) з выпадзеннем зычнай ‑з‑, якая пашырае аснову. Параўн. рус. пск., калін., перм., арханг. ля́мать ’паволі есці, вяла жаваць ежу’. Чаргаванне ля‑/ле‑, як у рус. урал. ле́мза́, лемзя́ ’расцяпа, разява’, свярдл. ля́мза, лямза́ ’тс’, пск., цвяр. ля́мза ’павольны, някемлівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стуго́ніць ‘біць (капытамі), грукаць’ (КСТ), стугне́ць ‘біць (капытам), адгукацца (пра ўдар капытам)’ (Нар. Гом.), стугоні́ти ‘грукатаць’ (Сл. Брэс., Клім.), ‘глуха стукаць’ (драг., Нар. словатв.), ‘гулка страляць’ (Ян.). Параўн. укр. стугоні́ти, стугні́ти ‘глуха гучаць, грукатаць’. Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. сту́гаць ‘стукаць, важка біць, збіваць’ (ТС), “звонкі” варыянт да сту́каць, гл. Адносна словаўтварэння параўн. стогоне́ць ‘гудзець’ і стуконе́ць ‘стукаць, ляпаць’ (ТС). Гл. ЕСУМ, 5, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Леската́ць, ляската́ць, ліскыта́ць ’утвараць дробны, перарывісты гук’ (ТСБМ), ’стукаць, бразгаць’, ’балбатаць’ (Юрч., Бяльк.; нараўл., Мат. Гом.), ’клекатаць’ (Шат.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), лескаце́ць ’грукаць’ (Клім., Мат. Маг.), лескату́н ’балбатун’ (Юрч.), ляскатаць віл.ляпаць’, ганц. ’моцна грымець і бліскаць’ (Сл. паўн.-зах.), ліскатну́ць ’бразнуць’, ’балбатнуць’ (Юрч. Вытв.). Чэш. мар. ľeskotať ’стукаць зубамі’. Гукапераймальнае. Узнікла як кантамінацыя прасл. loskotati і lěskati (> ласкатаць, ляскаць, лёскат, ляскат) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плячо́ ср., в разн. знач. плечо́;

ля́паць па ~чы — хло́пать по плечу́;

перало́м ~ча — перело́м плеча́;

плячо́ каро́мысла — плечо́ коромы́сла;

плячо́ бастыёнаспец. плечо́ бастио́на;

плячо́ ў плячо́ — плечо́м к плечу́; рука́ о́б руку;

сячы́ з-за ~ча́ — руби́ть сплеча́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каплаву́хі ’віславухі’ (паўд.-мін., З нар. сл.; Бір. Дзярж.; слуц., Працы, 6; Растарг.), укр. капловухий, каплоухий ’тс’, рус. н.-рас., кубан. каплоухий ’тс’, ’тупы’, ’дурнаваты’, пск., цвяр. каплоух ’разявака’, свярдл. ’з малымі вушамі’. Фасмер (2, 186) суадносіць з дзеясловам клепать, балг. клепне ’звісае (ляпаючы)’, чэш. klepiti, укр. клшгатиляпаць’ (параўн. укр. клапоўхий. клапкий ’віславухі’). ЕСУМ (2, 374) разглядае гэту лексему як складзеную з капель ’навушнік у шапцы’ і вухо ’вуха’. Магчымы, аднак, варыянт этымалогіі з кантамінацыяй лексем віславухі (або аблавухі) і лапавухі > *лаплавухі з наступным распадабненнем лл > кл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпаць1 ’мацаць рукамі, шукаючы што-небудзь упоцемку’, ’мацаць рукамі’ (бялын., Янк. Мат.; Бір. Дзярж., ТСБМ, ТС, Шат., Нар. Гом.), ’лапаць, хапаць рукамі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’цягаць, красці’ (кругл., Мат. Маг.). Да лэп1 (гл.).

Лэпаць2 ’шавяліць губамі’ (Жд. 1), ’ляпаць (рукою па лбе)’ (Нас.), ’пляскаць, шлёпаць, біць чым-небудзь’ (слаўг., Нар. словатв.; Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), лэпнуць ’пляснуць, раптоўна ўпасці’ (іўеў., шальч., лаг., Сл. ПЗБ), ’стукнуць, ляснуць, ляпнуць’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.), ’злёгку ўдарыць’ (КЭС, лаг.). Да лэп2. Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182) у якасці літ. адпаведніка прыводзяць дзеяслоў lèptelėti ’ляпнуць, бухнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэпсты́ (тепсти́) ‘ківаць, матляць, целяпаць’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тыпсты́ ‘моцна трасці; шукаць’ (Клім.). Параўн. рус. дыял. тепсти́ ‘цягнуць, вязці з натугай’, палаб. tipst ‘трэсці’, славен. tepsti ‘біць, лупцаваць’, харв. tèpsti ‘збіваць масла; біць, стукаць; валачыць; плявузгаць’, серб. те̏псти ‘збіваць масла, пляскаць, боўтаць, калаціць’, роднасныя літ. tèpti ‘мазаць, шмараваць; біць, стукаць’ пры аблаўтным tapšnotiляпаць’ з інавацыйным суф. ‑šno‑ (Смачынскі, 673), параўн. харв. tȁpšati ‘тс’. Прасл. *tepti ‘стукаць, біць’ (гл. цепаць) з «інтэнсіўным» s, відаць, гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 460; Глухак, 623; Шустар-Шэўц, 1504; Бязлай, 4, 170–171; ЕСУМ, 5, 548; ВЕР, 7, 949).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёха ’распусніца’, ’разбалаваная, нясталая дзяўчына’ (Нас.), плёхъла, плёхъўка ’няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус. дыял. плёха ’распусніца’. Сюды ж, відаць, польск. plachander ’валацуга, непаседа, бадзяга’, чэш. (u)pláchnouti ’ўцячы’, а таксама славен. spleháti ’знасіць, зрабіць больш тонкім’, ’сапсавацца, выпетрыць на дажджы і сонцы’, серб.-харв. pljȅska ’непатрэбны чалавек, жанчына’. Фасмер (3, 280) звязвае з плёвый, гл. пляваць, што малаверагодна. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 53), трэба аднесці да прасл. *plek‑sā‑ ’таўчы’, ’рабіць танчэйшым’, якое супастаўляецца з *plek‑skā‑ (гл. пле́скаць), параўн. макед. плеска ’пляскаць у далоні’, укр. плеска́тиляпаць, пляскаць у далоні’, ’кляпаць’, ’пляскаць па вадзе’ і інш. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпёшка1 ’перапечка, праснак, скавароднік’ (Нас., Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’няўдалая булка хлеба’ (Ян.). Рус. лепёшка ’блін’, ’аладка’, ’дранік’, ’пірог’, ’круглая буханка’. Да ляпі́ць (Міклашыч, 178; Праабражэнскі, 1, 448; Младэнаў, 273). Сюды ж звычайна адносяць і рус. ле́пех, лепехи́, бел. ляпёшка (прастамоўн.) і балг. ле́пешка ’каравячы памёт’, ’кізяк’ (Фасмер, 2, 484; БЕР, 3, 363). Бернекер (1, 701) дапускае роднаснасць з рус. лепе́нь ’акравак’, лепест. Буга (Rinkt., 1, 452) супастаўляе рус. лепёшка з літ. lepaĩšis ’праснак з бульбы і ячменнай мукі’, lepatur̃šis ’праснак’.

Ляпёшка2 ’ўдар далоняй па мякаці цела’, ляпёшку падняць (зʼесці) ’упасці задняй часткай цела’ (Нас.). Да ля́паць1 (гл.).

Ляпёшка ’лісічка, Cantharellus cibarius’ (воран., Сл. ПЗБ). Відазмененае ля́пушкі (гл.) паводле ляпёшка пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)