винтово́й техн.

1. шру́бавы;

2. вінтавы́; см. винтI;

3. (спиральный) спіра́льны; (витой) ві́ты;

винтовая ле́стница ві́тая ле́свіца, ві́тыя ўсхо́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́зілкалесвіца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне ад лазіць і суф. ‑лк‑а (прыклады іншых лексем з гэтым суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагрэ́біцалесвіца ў склеп або яму’ (Сцяшк.). Ад пограб ’склеп’ (гл.) з суф. -ица. Параўн. і рус. погребица ’збудаванне над пограбам, склепам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шлю́завы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шлюза (у 1 знач.). Шлюзавыя вароты.

шлюзавы́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да шлюза; аснашчаны шлюзамі. Шлюзавая камера. // Які звязаны з эксплуатацыяй шлюза, абслугоўваннем шлюза. Шлюзавая брыгада. Шлюзавы рабочы.

•••

Шлюзавая лесвіца — група шлюзаў, размешчаных на адным схіле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́зылесвіца, прыстасаванне для лазання (пад’ёму) на дрэва, каб глядзець пчол’ (Сцяшк., Інстр. I, Мат. Гом.), магчыма, рус. лазы ’прыстасаванне на дрэве для падпільноўвання мядзведзя’ — pluralia tantum ад лаз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́пты, ст.-бел. лепъты, липты ’прыбудоўка да дома’ (з XVI ст.), як і ст.-польск. lepty, lipty, запазычаны са ст.-літ. lieptai, liptaiлесвіца, сходы на другі паверх’ (Лаўчутэ, Liet. term., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахады́ ’дарожкі’ (пух., Сл. ПЗБ), ’глухія патаемныя мясціны, сцежкі’ (ст.-дар., Яшк.). Да ⁺паход < пахаджиць < хадзіць (гл.). Сюды ж паходня ’падмосткі, лесвіца-дошка’ (глыб., Сл. ПЗБ). Параўн. хадня ’дарожка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схо́ды, ‑аў і схо́дкі, ‑дак; адз. няма.

Лесвіца; ступенькі лесвіцы. Выходзячы пасля работы з рэдакцыі, Чорны вешаў загнуты кіёк на балясіну сходаў. Лужанін. На сходах галоўнага ўвахода [Ніну] дагнаў Швыдрык. Лобан. Кожны ранак .. [Валя] разам са сваімі сяброўкамі па працы прыходзіць сюды, узбіраецца па засмечаных друзам сходках і бярэцца за кельму. Пестрак. З садовай дарожкі ў раку схадзілі к самай вадзе сходкі з парэнчамі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́йтар ’кавалак топленага воску, які мае форму той пасудзіны, у якой застывае’ (Анох.). Няясна. Магчыма, з ням. Leiterлесвіца’, выгляд якой маюць крыжыкі ў борці, на якія пчолы вешаюць вашчыны. Наступны этап — перанос лексемы з вашчын на воск (Г. Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схо́дылесвіца, ступенькі лесвіцы’ (ТСБМ, ТС, Бяльк.; зах.-бел., ЛА, 4; Сл. ПЗБ), схо́дкі ’прыступкі’ (ТСБМ, Некр. і Байк.; паст., Сл. ПЗБ); паводле Сл. ПЗБ (там жа), з польск. schody ’тс’; схо́дцы ’тс’ (ТСБМ; маладз., Янк. Мат.; Ян., Мат. Гом.), відаць, самастойнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)