ле́свіца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ле́свіца ле́свіцы
Р. ле́свіцы ле́свіц
Д. ле́свіцы ле́свіцам
В. ле́свіцу ле́свіцы
Т. ле́свіцай
ле́свіцаю
ле́свіцамі
М. ле́свіцы ле́свіцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ле́свіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.

1. Збудаванне ў выглядзе рада прыступак для пад’ёму і спуску.

Пажарная л.

2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны.

3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі (прадметаў, асоб і пад.).

Іерархічная л.

|| памянш. ле́свічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ле́свічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́свіца ж., прям., перен. ле́стница;

вераўча́ная л. — верёвочная ле́стница;

пара́дная л. — пара́дная ле́стница;

іерархі́чная л. — иерархи́ческая ле́стница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́свіца, ‑ы, ж.

1. Збудаванне ў выглядзе раду ступенек для пад’ёму і спуску. Каменная лесвіца. Вінтавая лесвіца. □ Адразу за дзвярыма вузкая лесвіца з драўлянымі слізкімі парэнчамі. Галавач. Экскурсанты з шумам і жартамі падымаліся па лесвіцы. Краўчанка.

2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны (у 1 знач.). Адзін баец пайшоў у пуню, другі на дрывотню, а Свідзерскі па лесвіцы, прыстаўленай да зашчытка, палез на гарышча. Хомчанка. [Валодзя] перавёў позірк на Стася, які ўжо сядзеў на маленькай стаячай лесвіцы, накшталт тых, што бываюць у бібліятэках. Шамякін.

3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі, ад ніжэйшага да вышэйшага (якіх‑н. прадметаў, асоб, чыноў і пад.). Іерархічная лесвіца. Класіфікацыйная лесвіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́свіца ж

1. Trppe f -, -n; Stege f -, -n (вузкая, крутая); Liter f -, -n (драбіны, гімнастычная);

вяро́вачная ле́свіца Strckleiter f -;

вінтава́я ле́свіца Wndeltreppe f;

пажа́рная ле́свіца Fuerleiter f, Ntleiter f;

чо́рная ле́свіца Hntertreppe f;

2. перан bstufung f -, Rngordnung f -;

грама́дская ле́свіца gesllschaftliche Hierarche;

іерархі́чная ле́свіца die hi¦errchische Rng¦ordnung [Stfenleiter]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ле́свіца ’пераноснае (або трывалае) прыстасаванне для пад’ёму і спуску, прыстаўныя драбіны’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ле́свічка ’драбінка’ (Др.-Падб., Гарэц.), ле́сніцалесвіца’ (Бяльк., Сцяшк.; в.-дзв., Шатал.; швянч., Сл. паўн.-зах.), ле́сва ’тс’ (LKŽ, 7). Укр. лістви́ця, лістви́на, рус. ле́ствица, ле́свица ’тс’, чэш. lestvice ’вешалка для сушкі адзення ў выглядзе астровы’, ’паліца для посуду’, lestnice ’драбіны ў шахце’, славен. lȇstva, lȇstvica, lesníca, серб.-харв. ље̏стве, листва, макед. лествицалесвіца’, балг. старое лествица, ст.-слав. лѣствица. Прасл. lěs‑tv‑ica. Да лезці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лесвіца; лескі (мн.) / прыстаўная: драбіны (мн.), драбіна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трап¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лесвіца на караблі, а таксама перасоўная лесвіца для выхаду з самалёта і пасадкі.

Да самалёта падалі т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхіста́ны, -ая, -ае.

Які стаў слабым, няўстойлівым, хісткім.

Старая расхістаная лесвіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́скі, -сак.

Лёгкая пераносная або падвесная лесвіца; тое, што і драбіны (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)