храні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто складае (піша) хронікі (у 1 знач.). Такім чынам беларускі храніст уклаў у твор самую поўную для свайго часу гісторыю сваёй Радзімы. «Маладосць». Паводле звестак польскага храніста XV стагоддзя Длугоша, бітва пачалася імклівым націскалі літоўскай конніцы, якая абрушылася на левы фланг праціўніка. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изна́нка ж.

1. адваро́т, -ту м., вы́варат, -ту м., спод, род. спо́ду м.; ле́вы бок;

с изна́нки з ле́вага бо́ку;

2. перен. адваро́тны бок;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Надобрыцу ’на правы бок’ (смарг., Шатал.; ашм., Сцяшк. Сл.). З на (прыназоўнік) і до́брыца (назоўнік у він. скл. адз. л.), апошні хутчэй за ўсё — вынік семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу добры бок ’правы бок’, рус. ’лицо’ ў адрозненне ад ліхі боклевы бок’, рус. ’изнанка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фланг, ‑а, м.

1. Правы ці левы край рада, строю, фронту ў распалажэнні і пастраенні войск. Сцёпа, як самы вышэйшы.. ростам, заняў першае месца на правым флангу. Якімовіч. Шчарбацюк расказаў, што найбольш моцныя тут флангі, размешчаныя на вышынях. Мележ. 18‑ая стралковая дывізія наступала ўпрытык да левага фланга 3‑га конкорпуса. Машара.

2. Правы ці левы бок чаго‑н. (у час бою, палявання і пад.). Далёка на левым флангу заставы.. пачуўся выбух гранаты. Брыль. Раптам з фланга варожы дзот адкрыў кулямётны агонь па савецкіх воінах. «Помнікі». // У шахматнай гульні — правая або левая старана дошкі.

•••

Каралеўскі фланг — правая палавіна дошкі, якая ўтвараецца вертыкалямі e, f, g, h.

Ферзевы фланг — левая старана дошкі, якая ўтвараецца вертыкалямі a, b, c, d.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахілі́цца сов.

1. наклони́ться;

п. на ле́вы бок — наклони́ться на ле́вую сто́рону;

2. (через что-л.) перегну́ться, переве́ситься;

п. це́раз падако́ннік — перегну́ться (переве́ситься) че́рез подоко́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ніц1 ’ніцма, тварам да зямлі’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Пятк., Шат., Сл. ПЗБ), укр. ниць, рус. ниц, ничь, ст.-чэш. nic, славен. nic, серб.-харв. ниц, параўн. ст.-слав. паде ниць. Прасл. *nicь параўноўваюць з лат. nica ’мясцовасць уніз па рацэ’, ст.-інд. nīcas ’нізкі’, nicāt, nīcāiş ’унізе’, ст.-в.-ням. nidar ’уніз’, што выводзіцца з асновы і.-е. nī‑ ’уніз’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 222).

Ніц2 ’спод, левы бок тканіны ці адзежы’ (Нас.), рус. ничь ’тс’, польск. niceлевы бок тканіны’, славац. níce ’тс’ (< польск., Махэк₂, 399), серб.-харв. нице ’навыварат’. Гл. ніц1.

Ніц3 ’нічога’ (Сл. ПЗБ, Сцяц., Шатал.), ст.-бел. ницъ (1501) < ст.-польск. nic (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загі́б, ‑у, м.

1. Адхіленне або паварот убок. Загіб ракі. □ Лагодным загібам павярнула направа .. пясчаная дарога. Пестрак.

2. перан. Адхіленне ад правільнай лініі паводзін, дзейнасці. Левы загіб. □ — Памылачка правага характару, дый загіб з заскокам у вас. Гурскі.

3. Загнутае месца. У загібах .. [пілоткі] — дзве іголкі: адна з чорнай ніткай, другая з белай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падру́чны ’які знаходзіцца пад рукамі, заўсёды ёсць; які выконвае падсобную работу’ (ТСБМ). Да рука (гл.). Падру́чны (вол) ’левы вол, які «пад рукою»’ (Янк. 1), подру́чны конь (вол) ’тс’ (ТС). Рус. подру́чная лошадь ’прыпражны конь з правага боку’, дан. падру́чны (падру́шны) вол ’вол з левага боку’, укр. підру́чний (вол) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назна́йніцу ’навыварат’ (смарг., Шатал.; свісл., Сцяшк. Сл.), таксама назнинок, назнинку ’тс’ (Нас.), параўн. рус. найзнинку ’тс’. З на+*ізнаніцу, апошняе з на́ніц ’навыварат’ (гл.), у выніку дээтымалагізацыі збліжана са знаць ’ведаць’, параўн. знийніца ’выварат, левы бок матэрыі’ (Сцяшк. Сл.); аналагічна на‑знанок, параўн. знинок, знинка ’тс’, гл. Фасмер, 3, 123. Параўн. найліхоўніцу (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш. Бурлацкая лямка. □ Ісці было цяжка. Лямкі рэзалі плечы, а рэчавы мяшок спаўзаў на левы бок. Асіпенка. Мікола памог адвязаць лямкі, сабраць коўзкі і халодны шоўк парашута. Новікаў.

•••

Цягнуць лямку гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)