ле́вы, -ая, -ае.

1. Размешчаны з боку левай рукі, па левы бок.

Л. бераг.

2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя.

Газеты левага кірунку.

3. Пабочны або незаконны ці атрыманы нелегальным шляхам (пра заробак, тавар і інш.).

Л. рэйс.

Левыя грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ле́вы ле́вая ле́вае ле́выя
Р. ле́вага ле́вай
ле́вае
ле́вага ле́вых
Д. ле́ваму ле́вай ле́ваму ле́вым
В. ле́вы (неадуш.)
ле́вага (адуш.)
ле́вую ле́вае ле́выя (неадуш.)
ле́вых (адуш.)
Т. ле́вым ле́вай
ле́ваю
ле́вым ле́вымі
М. ле́вым ле́вай ле́вым ле́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ле́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ле́вы ле́вая ле́вае ле́выя
Р. ле́вага ле́вай
ле́вае
ле́вага ле́вых
Д. ле́ваму ле́вай ле́ваму ле́вым
В. ле́вы (неадуш.)
ле́вага (адуш.)
ле́вую ле́вае ле́выя (неадуш.)
ле́вых (адуш.)
Т. ле́вым ле́вай
ле́ваю
ле́вым ле́вымі
М. ле́вым ле́вай ле́вым ле́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ле́вы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. ле́вы ле́выя
Р. ле́вага ле́вых
Д. ле́ваму ле́вым
В. ле́вага ле́вых
Т. ле́вым ле́вымі
М. ле́вым ле́вых

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ле́вы

1. прил., в разн. знач. ле́вый;

ле́вае во́ка — ле́вый глаз;

ле́выя па́ртыі парла́мента — ле́вые па́ртии парла́мента;

2. в знач. сущ., полит. ле́вый;

л. бок — изна́нка;

уста́ць з ~вай нагі́ — встать с ле́вой ноги́;

як (чаго́) ~вая нага́ хо́ча — как (чего́) ле́вая нога́ хо́чет;

не ве́дае ~вая, што ро́біць пра́ваяпогов. не зна́ет ле́вая, что де́лает пра́вая

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца; проціл. правы. Левая нага. Левае вуха. □ Пані Мар’я левай рукой трымала перад сабой разгорнутую кнігу, а ў правай — ручку. Брыль. // Размешчаны з боку той рукі, якая бліжэй да сэрца. Левы бок тулава. □ Па правай руцэ цягнуўся ельнік уперамешку з маладымі хвоямі, а з левага боку пачынаўся бярэзнік. Колас. // Размешчаны з боку левай рукі, па левы бок, калі стаць тварам у напрамку руху, цячэння і пад. Вада ў рацэ разлілася шырока, залівала ўвесь нізкі левы бераг. Чорны.

2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя (ад левага боку парламенцкай залы, дзе па традыцыі размяшчаюцца члены радыкальных і рэвалюцыйных партый). Левая фракцыя парламента. Газеты левага напрамку. / у знач. наз. ле́выя, ‑ых. Пра людзей.

3. Які прыкрывае рэвалюцыйнай фразай дробнабуржуазную сутнасць; апартуністычны. Левы ўхіл. Левы эсэр. / у знач. наз. ле́выя, ‑ых. Пра людзей.

•••

Устаць з левай нагі гл. устаць.

Як левая нага хоча гл. нага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́вы, ле̂вы, ле́вый, лі́вы(й) ’размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца’, ’адваротны бок тканіны, адзежыны’, ’радыкальны’, ’рэвалюцыйны’ (ТСБМ, КЭС, Сл. паўн.-зах.). Укр. лівий, рус. левый, польск. lewy, палаб. levĕ (ж. р.), н.-луж. lěwy, liewi, в.-луж. lěwy, liwy, чэш. levý, славац. ľavý, славен. lę̑v, lę́vi, серб.-харв. ле̑ви, чак. ле́ви, lȉjevi, макед. лев, lʼav, lʼäf, балг. ляв, ст.-слав. лѣвъ. Прасл. lěvълевы’, дакладнымі адпаведнікамі якога з’яўляюцца лац. laevus ’тс’, ’пахілены да зямлі, закрыўлены’, ст.-грэч. λαιός (< λαιϜός), літ. išlaivóti ’віляць’. І.‑е. *lai̯uo ’крывы, загнуты’ < *lei‑ ’звіваць’. Параўн., аднак, славен. kriva roką ’левая рука’, чак. кри̑в, польск. krzywyлевы’ < прасл. krivъ ’крывы’, ’левы’ ў процілегласць прасл. pravъ ’прамы’, ’правы’. Пазней пад італійскім уплывам значэнне ’левы’ замацавалася за лексемай lěvъ амаль паўсюдна на слав. тэрыторыі (аб гэтым гл. Мартынаў, Балто-славяно-италийские изоглосы: Лексическая синонимия, Мн., 1978, 26) (Слаўскі, 4, 190–191; Фасмер, 2, 473; Бязлай, 137; Скок, 2, 299, Шустар-Шэўц, 834–835 і інш.; там жа і літаратура). Сюды ж леварукі ’ляўша’ (чэрв., Жд. 2; карэліц., Сцяшк. Сл.) — відаць, вельмі старое словаскладанне. Параўн. польск. leworęki, рус. леворукий, чэш. levoruký, славац. ľavoruký, серб.-харв. лево̀рук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уме́рана-ле́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уме́рана-ле́вы уме́рана-ле́вая уме́рана-ле́вае уме́рана-ле́выя
Р. уме́рана-ле́вага уме́рана-ле́вай
уме́рана-ле́вае
уме́рана-ле́вага уме́рана-ле́вых
Д. уме́рана-ле́ваму уме́рана-ле́вай уме́рана-ле́ваму уме́рана-ле́вым
В. уме́рана-ле́вы (неадуш.)
уме́рана-ле́вага (адуш.)
уме́рана-ле́вую уме́рана-ле́вае уме́рана-ле́выя (неадуш.)
уме́рана-ле́вых (адуш.)
Т. уме́рана-ле́вым уме́рана-ле́вай
уме́рана-ле́ваю
уме́рана-ле́вым уме́рана-ле́вымі
М. уме́рана-ле́вым уме́рана-ле́вай уме́рана-ле́вым уме́рана-ле́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ле́ў

‘грашовая адзінка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ле́ў ле́вы
Р. ле́ва ле́ваў
Д. ле́ву ле́вам
В. ле́ў ле́вы
Т. ле́вам ле́вамі
М. ле́ве ле́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уле́ва, прысл.

У левы бок.

Павярнуць у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)