левы, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца; проціл. правы. Левая нага. Левае вуха. ▪ Пані Мар’я левай рукой трымала перад сабой разгорнутую кнігу, а ў правай — ручку. Брыль. // Размешчаны з боку той рукі, якая бліжэй да сэрца. Левы бок тулава. ▪ Па правай руцэ цягнуўся ельнік уперамешку з маладымі хвоямі, а з левага боку пачынаўся бярэзнік. Колас. // Размешчаны з боку левай рукі, па левы бок, калі стаць тварам у напрамку руху, цячэння і пад. Вада ў рацэ разлілася шырока, залівала ўвесь нізкі левы бераг. Чорны.
2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя (ад левага боку парламенцкай залы, дзе па традыцыі размяшчаюцца члены радыкальных і рэвалюцыйных партый). Левая фракцыя парламента. Газеты левага напрамку. / у знач. наз. левыя, ‑ых. Пра людзей.
3. Які прыкрывае рэвалюцыйнай фразай дробнабуржуазную сутнасць; апартуністычны. Левы ўхіл. Левы эсэр. / у знач. наз. левыя, ‑ых. Пра людзей.
•••
Устаць з левай нагі гл. устаць.
Як левая нага хоча гл. нага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)