Найліхоўніцу ’навыварат’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Ад незафіксаванага *ліхоўніца, што магло быць утворана шляхам семантычнай кандэнсацыі з устойлівага словазлучэння ліхі бок (ліхая старана) ’левы бок матэрыі і пад.’, проціпастаўленага ўстойліваму словазлучэнню добры бок ’правы бок’, параўн. надобрыцу ’на правы бок’ (гл.); апошняе магло стаць узорам для ўтварэння слова і без стадыі семантычнай кандэнсацыі. Я пасля прыназоўніка (= прыстаўкі) на з’явілася, магчыма, на марфемным шве ў выніку універбацыі (= зрашчэння) прыназоўнікавага словазлучэння (як кампенсацыя знікаючай паўзы?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)