умасці́цца, умашчуся, умосцішся, умосціцца; зак.
1. Разм. Зручна размясціцца. Два грузчыкі .. умасціліся спераду, каля самай кабіны, тварам супроць ветру, які не пыліць ім у вочы, а толькі прыемна халодзіць. Брыль. Кругом сядзелі, ляжалі, хто дзе ўмасціўся. Лобан. Каля .. [Бабіцкай і Аксені] ўмасцілася кошка, мурлыкаючы сваю песеньку. Гурскі.
2. Абл. Уладкавацца дзе‑н. [Пракоп] кінуўся ў раён і ўмасціўся там за наглядчыка на рынку. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блудлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць блудзіць (у 3 знач.); распусты. // У якім выяўляецца распуста, блуд. Часта адчуваў цяпер Вісарыён на сабе нечы цікаўны, блудлівы погляд. Самуйлёнак.
2. Свавольны, гарэзлівы. Хтосьці, напэўна блудлівы паўночны ветрык, ўкрадкаю адчыніў непрышчэпленае акно ў Рыгоравым пакоі. Гартны.
3. Разм. Зладзеяваты. Блудлівая кошка. // У якім выяўляецца зладзеяватасць. Уваччу кожнага з партызанаў устае гэтае кацянё, шалудзівае, брыдкае, з блудлівымі вачамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заско́чыць сов.
1. заскочи́ть, запры́гнуть;
ко́шка ~чыла на дах — ко́шка заскочи́ла (запры́гнула) на кры́шу;
з. напе́рад — заскочи́ть вперёд;
2. (зацепиться) заскочи́ть;
кля́мка ~чыла за прабо́й — щеко́лда заскочи́ла за пробо́й;
3. попа́сть (не по назначению);
кро́шка ~чыла ў ды́хальнае го́рла — кро́шка попа́ла в дыха́тельное го́рло;
4. разг. (зайти на короткое время) забежа́ть; заскочи́ть;
з. на хвілі́нку — забежа́ть (заскочи́ть) на мину́тку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чу́ять несов.
1. в разн. знач. чуць;
соба́ка чу́ет дичь саба́ка чу́е дзічы́ну;
не чу́ять бо́ли не чуць бо́лю;
2. перен. (предчувствовать) разг. чуць, прадчува́ць, адчува́ць;
чу́ет се́рдце, что де́ло добро́м не ко́нчится чу́е (прадчува́е, адчува́е) сэ́рца, што спра́ва дабро́м не ско́нчыцца;
◊
ног под собо́ю не чу́ять ног пад сабо́й не чуць;
чу́ет ко́шка, чьё мя́со съе́ла посл. чу́е ко́шка, чыё мя́са з’е́ла;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кашэ́чы і каша́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кошкі, належыць ёй. Кашачая лапа. // Уласцівы кошцы, такі, як у кошкі. [Білі] кашачай, асцярожнай хадой падбіраўся да цяпельца. Лынькоў. Роб убачыў, як у кашэчых вачах капітана заблішчалі халодныя ільдзінкі нянавісці. Гамолка.
2. Разм. Зроблены з футра кошкі. Кашачы каўнер.
3. у знач. наз. кашэ́чыя, ‑ых. Сямейства драпежных млекакормячых, да якога адносяцца кошка, тыгр, леў, рысь і інш.
•••
Кашэчы канцэрт гл. канцэрт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́ка (дзіцячае) ’мядзведзь’ (Янк. 2, Сцяшк.), рус. смал. ’нячысцік, якім у цемры палохаюць дзяцей’, ст.-рус. мека ’мядзведзь’, ц.-слав. мечька, чэш., ст.-слав. мечька ’тс’, серб.-харв. ме̏чка ’мядзведзіца’, макед. мечар, балг. мечка, мечкон, мечкун, мечок, мечор ’мядзведзь (самец)’. Ме́ка ад мечка, якое з’яўляецца скарочанай табуістычнай формай ад medvědь (Бернекер, 2, 30; Брукнер, KZ, 43, 307; Фасмер, 2, 613). Мена d > č, як t > č у чэш. kočka (ад kot) ’кошка’ (БЕР, 3, 777–8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
здзічэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца дзікім (у 1 знач.). Кошка здзічэла. □ Наша поле здзічэла зусім — атруцілі слязамі зямлю, ды народ будзе вечна жывым, ён не скорыцца кату, ярму. Машара.
2. перан. Адвыкнуць ад людзей, стаць нелюдзімым. — Трэба ж мне хоць дзень дома пабыць, а то здзічэем там, у лесе, — апраўдвалася Марынка. Сабаленка. // Апусціцца, агрубець. — Калі пратрывае так даўжэй, вернемся да пячорнага жыцця. Здзічэем! — сказаў .. [Ян] са злосцю і накіраваўся да дзвярэй. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Анго́рскі ў выразах ангорская кошка, ангорскі трус, ангорская каза; анго́ры ’ангорскія трусы’ (Сцяшк. МГ). Рус. ангорский, укр. ангорський, польск. angora ’парода коз, авечак, трусоў, кошак’ і г. д. Крыніца слав. слоў — старая форма назвы сталіцы Турцыі Анкары і вілаета (вобласці) — Ангора, адкуль прыметнік; назоўнікі тыпу анго́ры трэба лічыць другаснымі, вытворнымі ад прыметнікаў. Непасрэднай крыніцай для бел. прыметніка з’яўляюцца, пэўна, руская і польская мовы; назоўнік ангоры мог быць утвораны на бел. глебе ад прыметніка ці запазычаны з польск. Гл. Супрун, Зб. Крымскаму, 123.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кі́ца ’коцік’ (Нас., Сцяц.). Укр. киця, польск. kicia ’тс’. Назва ката гукапераймальнага паходжання. Параўн. падзыўныя для ката (гл. ніці‑ніці): укр. киць‑киць, кицю‑кицю, польск. kici‑kici, kić‑kić. Цікава, што выгукі, якімі падклікаюць катоў, супадаюць у гэтых трох мовах, як і назва ката, якая ад іх паходзіць. Асабліва блізкія беларускія і польскія формы. Найбольш верагоднай застаецца гіпотэза Брукнера (226) аб пранікненні з ням. Kitze ’кошка’ (kitz‑kitz ’падзыўны вокліч’) у польскую мову. Адтуль лексема трапіла ў беларускую і украінскую. У іншых славянскіх мовах, уключаючы рускую, пералічаныя формы практычна адсутнічаюць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце; зак.
1. Бегучы, перамясціцца з месца на месца. Варта нават асцярожнаму касому бокам прабегчы, як табе ў цемры можа здацца, нібыта зусім побач з табой мядзведзь прайшоў. Ігнаценка. // што і без дап. Пераадолець пэўную адлегласць. [Юнак] лёгка прабег паўтары тысячы метраў, заняўшы першае месца. Шыцік.
2. Хутка праехаць, перасунуцца з месца на месца. З шумам прабегла машына. // Хутка пранесціся (пра вецер, хмары, святло і пад.). // Пранесціся, пракаціцца (пра шум, крыкі і пад.). Па нястройных радах змучаных боем партызан прабег ўстрывожаны шэпт. Асіпенка. // Паказацца і хутка знікнуць. Па Толевым твары прабег цень смутку. Якімовіч.
3. Хутка мінуць (пра час). — А, як скора прабег час! Здаецца, толькі яшчэ была раніца. Гартны. Не заўважыў Грыша, як прабеглі тры гады ў працы ды вучобе. Пальчэўскі.
4. перан.; што. Уявіць у думках. У думках прабегчы сваё жыццё.
5. перан.; што. Разм. Бегла прачытаць што‑н. Люба прабегла вачыма ліст раз, другі, трэці — і нічога не зразумела. Васілевіч.
6. чым. Разм. Правесці па чым‑н. Баяніст Косця Бульбешка нахіліў да баяна галаву, спрытна прабег пальцамі па ладах знізу ўгору. Шамякін.
•••
Мароз па скуры (па спіне) прабег гл. мароз.
(Чорная) кошка прабегла паміж кім гл. кошка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)