Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Свойская жывёліна са звычкамі драпежніка, якая ловіць мышэй; самка ката. Кошка злавіла мыш. Кошка мяўкае. □ Кошка вочкі жмурыць, а кіпцюры вострыць.Прыказка.
2. Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых (леў, тыгр, барс і інш.). Дзікая кошка.
3. Прыстасаванне ў выглядзе якара з трыма ці больш кручкамі для падымання прадметаў з-пад вады.
4.звычайнамн. (ко́шкі, ‑шак). Прыстасаванне ў форме металічных кручкоў з шыпамі ўсярэдзіне, якое прымацоўваецца да абутку пры пад’ёме на слупы, мачты і пад. // Прыстасаванне ў форме падэшвы з шыпамі, якое прымацоўваецца да абутку пры хаджэнні па скалах, па лёдзе і пад.
•••
Ангорская кошка — асобая парода кошак з доўгай мяккай поўсцю.
Кошкі-мышкі — дзіцячая гульня, у якой той, хто выконвае ролю кошкі, ловіць астатніх удзельнікаў гульні.
На сэрцы (на душы) кошкі скрабуць — пра трывожны стан, чаканне чаго‑н. непрыемнага.
(Чорная) кошка прабегла (перабегла)паміжкім — сапсаваліся адносіны паміж кім‑н., хто‑н. з кім‑н. пасварыўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́шкаж
1. Kátze f -, -n;
анго́рская ко́шка Angórakatze f;
сібі́рская ко́шка sibírische Kátze;
2. (футра) Kátzenfell n -s, -e;
3.мн:
ко́шкі (дляпад’ёмунаслупы) Stéig¦eisen n -s, -, Klétter¦eisen n;
◊ жыць як ко́шка з саба́кам wie Hund und Kátze sein;
гуля́ць у ко́шкі-мы́шкі Kátz(e) und Maus spíelen;
у мяне́ ко́шкі скрабу́ць на душы́ mir ist schwer ums Herz
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)