Вуця́к ’качар’ (Касп.; міёр., круп., Нар. сл.). Новаўтварэнне, паралельнае да вуткакачка’; параўн. гусак, гуска і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

качы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да качкі, належыць ёй. Качыны пух. Качынае гняздо. Качыны вывадак. // Такі, як у качкі. Качыная хада.

2. у знач. наз. качы́ныя, ‑ых. Сямейства птушак, да якога адносяцца качка, гусь, лебедзь і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́ткакачка’ (Касп., Шат., Грыг., ДАБМ, карта № 297), рус. у́тка, укр. ву́тка. Прасл. *ǫtъka; параўн. літ. antuka ’кулік’, ãntukas ’Saxicola oenanthes’ (Буга, РФВ, 72, 202; Фасмер, 4, 174). Гл. ву́тва, ву́ціца. У знач. ’выдумка’ і ’медыцынская пасудзіна’ запазычанне ў літар. мову з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 29, 99), дзе ў сваю чаргу першае — калька з франц. canardeкачка’ і ’газетная выдумка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́йданка ’гушкалка’ (Сцяшк.), гайда́нка ’арэлі’ (Янк. II), гайда́нка (БРС) = рус.качка, боўтанка’. Утварэнне ад гайда́ць, гайда́цца (гл.) паводле аналагічнай мадэлі гуля́цьгуля́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тась-тась-тась ’падзыванне гусей’ (брэсц., Нар. лекс.), ’падзыванне качак’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.). Укр. тась‑та́сь ’выгук для падклікання качак’, дыял. та́ся‑та́ся, тасю́‑тасю́ ’тс’, тась ’выгук для адгону качак’, рус. дыял. тась‑тась ’падкліканне качак’, польск. дыял. taś taś ’тс’, taśkaкачка’. Адносяць да гукапераймальных утварэнняў (ЕСУМ, 5, 526). Паводле Горбача (Дитяч., 6) з першаснага дзіцячага та́сякачка’ < *птася ’птушка’, гл. птах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвістач ’дзікая качка свіязь, Anas penelope’ (Інстр. II). Рус. свистун, свистокрыл, польск. świstuń, swis(unt świstuń, kaczka gwiżdżąca. Да свісцець (гл.). Аб суфіксе -ач гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31–32.⇉*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нуро́к ’нырок, ныранне’ (Яруш.), ’від дзікай качкі’ (Сцяшк.), нюрок ’нырок, ныранне’ (Сл. ПЗБ), курком ’нырцом’ (Сл. ПЗБ), укр. нурок ’дзікая качка; нырок’, рус. курок ’выбоіна на дарозе’, польск. nurek ’нырок; нырэц; пануры чалавек’. Гл. нырок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуць-вуць-вуць ’падзыўныя словы для качак’ (Грыг., КСТ, круп., Нар. сл.; полаў., Нар. лекс.); параўн. укр. і рус. вуть‑вуть‑вуть ’тс’. У аснове — слова дзіцячай мовы ву́ця (ву́тя, у́тя) ’качка’; параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 31, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кучу́к1 ’страўнік’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. куцюк (гл.).

Кучу́к2 ’качаня’ (Сцяшк.). Да качук (гл. качка).

Кучу́к3 ’сярэдняя частка невада’ (Тарн., Studia). Да *ку- цюк «*кут‑юк). Параўн. укр. кутець ’частка венцера, сеці’, рус. кутец ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуця́ ’качаня’ (брагін., Ант., 246: «Пытай, маці, да ў шэрага вуцяці… Да шэрае вуця да й на моры начуе…»); параўн. укр. утя́, род. скл. утя́ти ’тс’ (але дзіцячае у́тя, род. скл. у́тикачка’), вутя́ (палес.), рус. утя́, ву́тя (бранск.) ’тс’. Відаць, архаізм; узыходзіць да прасл. *ǫws.

Ву́ця, род. скл. ву́ці дзіцячае ’качка’ (КЭС); параўн. укр. у́тя ’тс’. Хутчэй за ўсё трансфармаванае, згодна з асаблівасцямі ўтварэння т. зв. дзіцячых слоў (скарачэнне да двух кладоў, змякчэнне канцавых зычных, спецыяльная суфіксацыя і пад.), зыходнае слова тыпу ву́тва (ву́таўка), ву́тка (ву́тачка), вуцяня́ і пад.; параўн. ко́ця (< кот, коцік), ко́ся (< конь, конік) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)