Пурга́ ’завіруха, мяцеліца’ (ТСБМ; ЛА, 1; Бяльк.; ТС). З рус. пурга́ ’тс’, што выводзяць з карэл. purgo ’тс’, фін. purku ’тс’, параўн. ханты purke ’дым’ (Фасмер, 3, 408), фін. purkaa ’выліваць; разбіраць; распускаць (напр., косы)’ і пад. (Чарных, 2, 84). Далейшыя збліжэнні гл. Анікін, 458 (з уральск. purkl ’мяцеліца’, ст.-цюрк. bor ’бура’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напярэ́сцігі ’напярэймы, наперарэз’ (Сцяшк.; зэльв., Жыв. сл.; карэл., Янк. 1), напярэ́сцікі ’наўпрасткі, карацейшым шляхам, наперарэз (ісці, бегчы)’ (Янк. 1). Ад незафіксаванага *пярэ́сціг ’абгон’, да рэдкага ў беларускай мове — сці́гнуць ’дагнаць, дасягнуць’ (прасл. *stignǫti), параўн. насці́гнуць ’нагнаць’ (Некр. і Байк.) і пад.; утворана па тыпу наперахопкі ’навыперадкі’, наперагонкі ’тс’ і г. д., формы з ‑к‑ замест ‑г‑ пад уплывам апошніх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́кат ’раскацістыя гукі, якія зліваюцца ў манатонны гул’ (ТСБМ), укр. ро́кіт, рус. ро́кот ’тс’, рокота́ть ’грукаюць, грукатаць’, рус. карэл. ’моцна спяваць; крычаць’, стараж.-рус. рокотати ’гучаць’. Усходнеславянскае. Зах.-слав. і паўд.-слав. адпаведнікі маюць ‑е‑ у корані і ‑г‑ замест ‑к‑, набліжаючыся да рагатаць, рогат (гл.). Гукапераймальнае (Праабражэнскі, 2, 212; Фасмер, 3, 497; SEK, 4, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мана́х1 ’член царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры’, (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.), укр., рус. монах, рус. ц.-слав. монахъ, якое з с.-грэч. μοναχός ’адзінокі’ (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 2, 649).

Мана́х2 ’бутля’ (Ян.), рус. карэл. монах ’доўгая бутэлька з чырвоным віном’, тул. монах с рясой ’чацвяртная бутля з віном’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з мана́х1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пінак ’малы круглы чалавечак’ (слонім., Нар. словатв.), пупянок ’сасок грудзей’ (карэл., пін., Шатал.), пу́пэнок ’бутон; страўнік у птушак’ (Сл. Брэс.); сюды ж укр. пу́пінок ’бутон; маленькі агурок’, рус. пупёночкы ’саскі грудзей’, пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’. Да пуп (гл.), параўн. паралельныя ўтварэнні балг. пупу́няк ’вельмі малы чалавек; маленькае колца’ (БЕР, 5, 857, ад пуп), макед. пупунок ’пупышка, бутон; каробачка (бавоўны і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падбой1 ’ніз вопраткі, падшыты іншым матэрыялам’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, Нар. сл., гродз.), падбіцьце́ ’падкладка’ (Шат.), падбі́це ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. подбо́й, укр. підбі́й. Да падбіць з чаргаваннем галоснага ў корані. Варыянт падбіцьце, відавочна, з польск. podbicie ’падкладка’.

Падбой2 ’натруджанае, падбітае месца на назе’ (ТСБМ; Нар. сл., навагр.; З нар. сл., карэл.; Нар. лекс., слонім.), ’нарыў пад мазалём’ (ТС). Да падбіць < біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празантава́ць ’ганіць, ганьбаваць’ (Юрч.), ’абгаворваць’ (лях., Сл. ПЗБ). сюды ж празеліт, прэзент ’віднае месца’ (карэл^., в.-дзв., Сл. ПЗБ), празентавацца ’хваліцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. prezentować ’прадстаўляць, рэкамендаваць, знаёміць’ (там жа), што з лац. praeseniāre ’прадстаўляць, паказваць у наяўнасці’, сучаснае франц. presenter, ням. präsentieren ’тс’. Гл. прэзентаваць, прэзент. Ст.-бел. презентация (1605 г.) < польск. prezentacja (Булыка, Запазыч., 258). Адмоўнае адценне мае іранічны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́бірак ’ахапак, пласт сена, набраны граблямі’ (ТСБМ, Касп.; барыс., лях., пух., ганц., Сл. ПЗБ; Жд.; карэл., Янк. Мат.; Янк. 1), парэ́біранка ’награбленае (“перабранае”) да нагі граблямі сена або салома’ (Шат.), пярэ́бірка ’перабранае граблямі сена для больш зручнага складання яго ў капу’ (Некр., Касп., Сл. Брэс.), пярэ́барка ’тс’ (Жд.), пярэ́бярня ’ахапак дроў’, перэ́бер ’пласт сена’ (петрык., Шатал.). Суфіксальнае ўтварэнне ад перабіра́ць, перабра́ць, гл. біра́ць, браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́хта ’піхта, Abies Dietr.’ (ТСБМ), піхт (лаг., Расл. св.). З рус. пихта ’тс’, якое з ням. Fichte ’хваіна’ (Праабражэнскі, 2, 65; Фасмер, 3, 270; Мяркулава ЭИРЯ, 1, 1960, 46–51). Аднак больш пераканаўчым будзе тлумачэнне паходжання слова як запазычання з зах.-фінскіх моў, параўн. фін., карэл. pihka ’смала’, вепск. pihk ’густы лес’, вод. pihku ’сасна’, а таксама ст.-рус. пихта ’піхта’ (1557 г.) (КЭСРЯ, 340).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набе́дры, набедрыкі ’шлеі, частка збруі’ (докш., бабр., Янк. Мат., Янк. 1), ’шоры’ (карэл., Янк. Мат.), ’бакавыя раменьчыкі на мордзе каня’ (Маслен.), ’рамяні, каб хамут на вушы не падаў’ (ТС). Ад бядро (бо шляя апаясвае круп каня), значэнне ’шоры’, ’частка вузлы’ ў выніку падабенства па функцыі, параўн. Сцяцко, НЛС; параўн. таксама іншую назву гэтай дэталі — на‑рытнікі (гл.), корань якой Непакупны (Балто-северно-слав. яз. связи 48) звязвае з літ. rietas ’бядро’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)