◎ Неўміру́шчы ’неўміручы’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ), niūmiruščy «ў хворага няма адзнакаў набліжэння смерці» (Варл.), ’несмяртэльны; даўгавечны; здаровы’ (Нас.). Паводле Карскага (2–3, 276), такога тыпу прыметнікі маглі ўзнікнуць пад уплывам адпаведных царкоўнаславянскіх дзеепрыметнікаў на ‑щий на базе ўласных утварэнняў на ‑чы, параўн. неўміручы, або пад уплывам прыметнікаў на ‑тчы (параўн. віц. злющий, краснущий), паходжанне якіх застаецца нявысветленым (< *skj ці *s//?), параўн. Карскі 2-3, 46).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцюдзёны ’халодны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шн., Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Ян., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ст.-бел. стюденое, сʼтюдены (XVI ст.). Адзначаецца побач з стѫдено, студене (гл. студзень 1) у старабеларускіх помніках і сучасных гаворках — студзёны ’тс’ (ЛА, 2), на думку Карскага (1, 350), з’яўляецца вынікам другаснага памякчэння т пры стараж.-рус. студеныи ’халодны’, прасл. *studenъ(jь) ’тс’. Сюды ж сцюдзёнка ’халодная вада’ (Нас., Нік., Оч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нат (наʼт) ’нават’ (Гарэц., ТСБМ, ТС). Скарочана ад на́ват (гл.), што ў сваю чаргу з польск. nawet (< na wet ’напаследак’, ад сярэдневяковага ням. wet, сучаснага Wette ’заклад, пары’), не раней XVII ст., параўн. у Бярынды: Ла́комый на веты на канфекты (’на дэсерт’). Паводле Карскага (1, 337), праз стадыі наэ́т — на́ат, зафіксаваныя ў Федароўскага. З бел. нат > літ. net ’тс’, збліжанае народнаэтымалагічна з формамі з адмоўем ne‑, гл. Трубачоў, Зб. Курыловічу, 334.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́гле ’нельга, немагчыма’ (ТС). У выніку перастаноўкі зычных ад нельга ’тс’; канчатак ‑е можна вытлумачыць па-рознаму: або *негля > негле пад уплывам адпаведных прыслоўяў на -е тыпу добра (на думку Карскага, 2–3, 76, з польскай ці ўкраінскай), або як захаванне старажытнай формы дав. скл. ад льга (гл.), параўн. ст.-слав. нельзѣ, з узнаўленнем непалаталізаванага зычнага г. Фармальна падобнае рус. нёгли, негли ’хіба, няўжо’ мае іншае паходжанне (нег‑ли?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пелесава́ць ’жорстка цялесна караць плёткаю, сячы бічом; вытоптваць луг, пасеў (аб конях, каровах)’ (Нас.). Да пяля́сы (гл.), што часцей выступае ў прыставачных утварэннях, гл. перапялёсы ’з папярочнымі палосамі’. Нельга выключыць кантамінацыю з паласава́ць ’біць вяроўкай ці бічом’ (гл.) і пяле́жыць, пяле́гаваць ’біць, праводзячы поласы’. Суадносіны ‑еле‑/‑ала‑, як пелеска́ць/паласка́ць (Нас.). Паводле Карскага (1, 253), узнікла ў выніку т. зв. III поўнагалосся з усх.-слав. ⁺pol̃s‑ пад уплывам пелесне́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-нь, пастпазіцыйная партыкула, якая далучаецца да займеннікаў тыпу штонь ’што-небудзь’, хтонь ’хто-небудзь’, прыслоўяў тыпу калінь ’калі-небудзь’ і пад., вядома яшчэ ст.-бел. штонь (1387), какійньколи (якія калі) (1432). Паводле Карскага (1, 323), можа выводзіцца з займенніка *(j)ь (ст.-слав. иже, параўн. він. скл. *нь) або з’яўляецца вынікам скарачэння не ці ні, параўн. ст.-бел. штонь есть дохода; паводле Копечнага (ESSJ SG, 1, 323), звязана з займеннікам *onъ (гл. ён).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сква́па ‘прагнасць, зайздрасць, хцівасць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк.), сквап ‘тс’ (Нас.), сква́пны ‘прагны’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), сква́пін ‘тс’ (Мат. Маг.), сква́піцца ‘зайздросціць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жыв. сл., Інстр. 3). Укр. сква́пний, сквапли́вий ‘паспешлівы, таропкі’, польск. skwapliwy ‘паспешны, ахвотны’. Да квапіць, квапны (гл.). Збліжэнне Насовіча (там жа) з літ. skaugeti ‘зайздросціць’ і меркаванне Карскага (Белорусы, 163) пра запазычанне з польск. skwapa нельга прызнаць аргументаванымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нібына́мкі ’няважна, пляваць’ (Некр.). Паводле Карскага (2–3, 69), утворана пры дапамозе суфікса ‑кі, аднак зыходная аснова няясная: нібы нам?, параўн. нібы што ’няважна, абыякава’, нам нібы што = нам усёроўна. Малаверагодная сувязь з польск. bynajmniej ’па меншай меры, ва ўсякім выпадку’, параўн. бынаймней, бынамней ’калі б, чуць-чуць; без патрэбы; чуць не’ (Нас.), якую, аднак, нельга не прыняць пад увагу, калі дапусціць пераробку канца слова як у няупамкі (гл.), тады з ⁺ж бынамней ’нічуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тае́мны ’тайны, скрыты, невядомы; непрыкметны; загадкавы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Стан.), таёмный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел. таемный ’тс’ (КГС), таёмный ’тс’ (XV ст., Карскі 2-3, 233). Укр. тає́мний ’таемны’, польск. tajemny ’таемны, сакрэтны; невядомы’, чэш. tajemný ’тс’, славац. tajomný ’таемны, сакрэтны’. Паводле Карскага (Труды, 314), з польск. tajemny ’тс’, якое Атрэмбскі (SOc, 19, 455–456) лічыў вынікам кантамінацыі старога дзеепрыметніка *tajemъ (гл. таім) і прыметніка *tajьnъ (гл. тайны) і агульнай заходнеславянскай інавацыяй. Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таму́ ’па гэтай прычыне, вось чаму’, ’з гэтай (такой) мэтай’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Ласт.), ’з той прычыны’ (Бяльк.), том ’тс’ (гродз., Рам. Мат. Гр. 1). Укр. тому́, рус. потому́, ст.-польск. temu. З прасл. *tomu — адвербіялізаванай формы Д. скл. (т. зв. давальны прычыны і мэты) указальнага займенніка *tъ ’той’. Параўн. адвербіялізаваную форму М. скл. *ро tomъ, гл. по́тым (ESSJ SG, 2, 683; ЕСУМ, 5, 596). Скарочаная форма, паводле Карскага (2–3, 420), пад уплывам чом, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)