ві́дана,
У выразе: дзе (гэта) відана — пра што‑н. незвычайнае, якое выклікае здзіўленне або абурэнне. [Пракоп:] — Дзе гэта было відана, каб бядняцкі сын стаў гэтакім відным чалавекам. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Недаўме́ць ’не разумець, недамысліваць’ (Мат. Маг.), недаўмі́ць ’недадумаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж недаўменне ’здзіўленне, стан нерашучасці як вынік неразумення’ (ТСБМ), рус. маск. недоуме́ть ’не здолець, дрэнна зрабіць што-небудзь’. З не і даўме́ць ’дапяць, уразумець’, да ум ’розум’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бо́жухна, м.
Разм. Ужываецца як форма звароту да бога.
•••
Божухна; а божухна! (у знач. выкл.) — выказвае здзіўленне, радасць, абурэнне і пад. Колькі свечак, колькі лямпаў, а божухна! Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на², часц.
1. Вазьмі, бяры; атрымлівай.
На яблык, занясі брату.
На табе, нябожа, што мне нягожа (прыказка).
2. Ужыв. для падзывання сабакі.
На, цюцька, на!
◊
Вось табе і на! (разм.) — вокліч з выпадку чаго-н., што выклікае здзіўленне, расчараванне.
На табе (разм.) — ужыв. пры выказванні здзіўлення, выкліканага нечаканасцю, неспадзяванасцю чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. Аднакратна моцна выкрыкнуць «ах!», выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад.
Жанчына ахнула.
2. Моцна ўдарыць па чым-н.; выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г.д.
А. палкай па галаве.
|| незак. а́хаць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. а́ханне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ну², часц.
1. пыт., часта ўжыв. з папярэднім «ды». Выражае здзіўленне сказаным, па знач. адпавядае словам «няўжо», «ці праўда?»
Чуў, што сусед жэніцца? — Ды ну?
2. узмацн. Надае сказам большую выразнасць, падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова.
Дзяўчына, ну, як лялька!
3. сцвярдж. Так, ага, але (разм.).
Ці праўда, што ты цяпер камерцыйны дырэктар? — Ну.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ага́.
1. часц. Ужыв. пры выказванні згоды, сцвярджэння, пры ўспамінанні чаго-н., пры перамене тэмы гутаркі, для выказу у́шчування, папроку.
Чуеш? Ага, чую.
Усе прыехалі? Ага.
Ага, спазніўся?
2. выкл. Вокліч з пераможнай інтанацыяй; выказвае здагадку, радаснае здзіўленне; выражае насмешку, злараднасць, пагрозу і пад.
Ага!
Папаўся!
Ага!
Ты тут!
Ага, разумею.
А ён пераможа.
Ага!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насто́лькі, прысл.
У такой меры, у такой ступені. Буксаванне было настолькі моцнае, што з-пад колаў феерверкам пасыпаліся іскры. Васілёнак. Здзіўленне ў голасе маці было настолькі шчырае, што я міжвольна ўсміхнуўся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́ба¹, у знач. вык.
1. з інф. Неабходна, абавязкова патрэбна.
Т. ехаць.
Т. чытаць.
2. каму-чаму і з інф. Патрабуецца, патрэбна.
Яму т. кватэра.
3. безас., каму. Пажадана.
Чаго табе т.?
◊
Гэта ж трэба (разм.) — вокліч, які выражае здзіўленне.
Дзе трэба, дзе не трэба — недарэчы, не да месца.
Што трэба, то трэба (разм.) — абавязкова, бясспрэчна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзі́ўна,
1. Прысл. да дзіўны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Незвычайна, выклікае здзіўленне. [Юрыю] самому потым дзіўна было, як гэта шпарка ўсё адбылося. Чорны. Як гэта хораша й дзіўна Вокам абняць далячынь. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)