ну², часц.
1. пыт., часта ўжыв. з папярэднім «ды». Выражае здзіўленне сказаным, па знач. адпавядае словам «няўжо», «ці праўда?»
Чуў, што сусед жэніцца? — Ды ну?
2. узмацн. Надае сказам большую выразнасць, падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова.
Дзяўчына, ну, як лялька!
3. сцвярдж. Так, ага, але (разм.).
Ці праўда, што ты цяпер камерцыйны дырэктар? — Ну.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)