павыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
1. Выйсці адкуль‑н., пакінуць межы чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Партызаны павыходзілі з лясоў. □ Людзі павыходзілі з зямлянак, рассыпаліся па лесе. Шамякін. // Прарвацца, прабіцца адкуль‑н. поўнасцю або ў вялікай колькасці. Павыходзіць з акружэння. // Пакінуць месца знаходжання дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя з.. [сяброў па былому падполлю] толькі ў верасні трыццаць дзевятага павыходзілі з санацыйных астрогаў. Брыль.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.); перан. Быць выдадзеным, надрукаваным — пра ўсё, многае.
3. Прыйсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Павыходзіць на суботнік.
4. Выйсці (замуж) — пра ўсіх, многіх. Удава Пагуляйская не мела сыноў, а дочкі павыходзілі замуж, апрача меншай, што яшчэ хадзіла ў.. дзесяцігодку. Грамовіч.
5. Разм. Стаць, зрабіцца кім‑, чым‑н. — пра ўсіх, многіх. [Вейс:] — Бач, колькі.. [маладых] не то што ў памочнікі, а ў машыніст павыходзіла. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старава́ты, ‑ая, ‑ае.
Ужо не малады, крыху стары (у 1, 3 знач.). [Дзяўчына:] — А Даніла стараваты, А Кірыла сумнаваты, Выйду замуж я за Саву, Працавіты ён на славу. Дзеружынскі. — Здаецца, нічога, — адказаў ветэрынар, гледзячы каню ў зубы. — Стараваты, ды не зусім. У абоз. Якімовіч. // Не новы, устарэлы. [Васіль Ігнатавіч:] — Тут замінка ў тым, што ў цябе, Патапавіч, іншы раз думкі крыху стараватыя. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паса́г, ‑у, м.
Маёмасць, якую давалі бацькі або родзічы маладой, калі тая выходзіла замуж. У таго [Рыгора] дзяцей усяго двое было: сын ды дачка, і ён дачцэ ў пасаг даў дзесяць дзесяцін зямлі. Галавач. Марцін жэніцца на гандляровай дачцэ, бярэ ў пасаг грошы і тут, у горадзе, вялікі дом з лясной крамай. Карпюк. [Міхась:] Але, не ўсе ж на пасаг квапяцца. Вось я таксама з батрачкай жанюся. Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́і, ‑яў; адз. няма.
Разм. Уборы, убранне. [Надзейка:] — Проську хоць яшчэ раз замуж аддавай — столькі строяў. Васілевіч. І яны, яшчэ зусім маладыя дзяўчаты, убраныя ў самыя квяцістыя свае строі, ходзяць па рынку і купляюць то прыгожую хусцінку, то пернікі, то абаранкі. Сіпакоў. / у паэт. ужыв. Чырвоным полымем шугае малады асіннік на ўзлеску, у жоўтыя строі ўбраліся трапяткія бярозкі, янтарныя каралі рабін зіхацяць у лагодных промнях сонца. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удава́, ‑ы; удовы, удоў; ж.
Жанчына, якая не выйшла замуж пасля смерці мужа. Водгук на чужое гора жыў у .. сэрцы [бабкі Мар’і], бо і сама яна многа зазнала гэтага гора на сваім вяку, рана застаўшыся ўдавою з малымі дзецьмі. Колас. Мужа кулі скасілі — затужыла ўдава: Спаць яму ў магіле — Ёй дзяцей гадаваць. Непачаловіч.
•••
Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам (пераклад ням. Strohwitwe).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шве́йны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з шыццём адзення, бялізны і пад. Швейнае майстэрства. Швейная работа. // Прызначаны для шыцця. Многа [у магазіне] ўсялякай крамніны, швейных машын, веласіпедаў. Купляюць усё гэта жыхары Заполля. Бялевіч. // у знач. наз. шве́йная, ‑ай, ж. Майстэрня, фабрыка або памяшканне, дзе шыюць адзенне. — А Ніна дзе што робіць? Не выйшла замуж яшчэ? — Выйшла. У Мінску, на швейнай працуюць абое. Сына мае, мужам не нацешыцца. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ На́даўба ’засядзеўшаяся ў дзеўках, якую возяць па вёсках і прапануюць: Ці не трэба надаўба?’ (ушац., Панюціч, дыс.), рус. пск. арх. на́долба ’дзяўчына з беднай сям’і, якую бацькі возяць па вёсцы, прапануючы ўзяць замуж’, ’векавуха’. Да *nadoba, параўн. набаб ’патрэба’, надоба ’хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’, надобніна ’патрэбная рэч’, укр. надоба ’патрэба, неабходнасць’, рус. надоба ’патрэба, неабходнасць’, гл. надоба. У выніку пеярызацыі збліжана са словамі надаўба ’незгаворлівы ўпарты чалавек’, надоўб ’асталоп, неразумны’, рус. надолба ’дурны чалавек, дубіна, балда’, што ў сваю чаргу Узніклі на аснове канкрэтнага значэння ’слуп, калода’, параўн. Фасмер, 3, 38. Гл. таксама надабень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няўчо́м (не въ чомъ) ’ах як; вось чаму; вось табе (і)’ (Нас.), ’нездарма’ (Барцоўскі, Шляхціц Завальня), неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС), параўн. польск. niewczym, niewczymci ’тс’. Першаснае спалучэнне, раскрытае Насовічам, што было заменена пазней спалучэннем у нечым (гл. нешта), польск. w nieczym ’у чымсьці’, далей ’не ўпустую’, ’нездарма’ (Брукнер, 362). Карскі (2–3, 453) цытуе народныя песні з формамі учом: учом ты ни цвила? у чом замуж ни ишла?, якія дэманструюць першаснае спалучэнне; у тым жа значэнні ’чаму’, гл. чом: чом ты, каваль, ни куеш (там жа). Параўн. няўком.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́скачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Скочыўшы, пакінуць якое‑н. месца, з’явіцца адкуль‑н., дзе‑н. Выскачыць з акна. □ Да левага берага Дзвіны прычаліла лодка. З яе выскачыў рослы, шырокі ў плячах мужчына. Грахоўскі. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рова і ўпаў на снег. Колас.
2. Нечакана выпасці, вылецець. Нітка выскачыла з іголкі. □ Накрыўка ў бойцы выскачыла і ўся смятана вылілася. Якімовіч.
3. Разм. Таропка, хутка выбегчы, выехаць; вылецець. Чалавек паспешна схваціў пад паху шапку.., і выскачыў за дзверы. Чорны. Раптам за мостам застракатала, і з-за павароту шашы выскачылі матацыклісты. Шамякін.
4. перан. Разм. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. Выскачыць са сваёй прапановай.
5. перан. Нечакана ўзнікнуць; вырасці. На правай плоскасці [самалёта] выскачылі языкі полымя. Алешка. Дзе-нідзе ўжо выскачыла першая зялёная траўка. Якімовіч.
•••
Выскачыць замуж — паспешна, неабдумана або вельмі рана пайсці замуж.
Выскачыць (вылецець) кулём (куляю) — імкліва выбегчы, выехаць.
Выскачыць з галавы (з памяці) — тое, што і вылецець з галавы (з памяці) (гл. вылецець).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.
1. Прымушаць рабіць што‑н. супраць жадання, волі. — Мамачка, давайце адпачнём трошкі, вельмі ж ногі забалелі. — А хіба ж я цябе прасіла, хіба ж я цябе няволіла ісці са мной? — чуліся прыглушаныя хусткай матчыны словы. Сабаленка. [Сымон] раіць Таццяне выйсці замуж за багацея.., раіць, але не няволіць. У. Калеснік.
2. Уст. Пазбаўляць волі; трымаць у няволі. Прыехалі [паліцыянты], заарыштавалі [настаўніка], няволілі ў астрозе і ў жоўтым доме... Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)