нагрубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каму і без дап.

Разм. Нагаварыць чаго‑н. дзёрзкага; абысціся груба з кім‑н. [Забеліна:] — Што з таго, што ты запярэчыш або нагрубіяніш дырэктару, толькі дарма ў злосць яго ўгоніш. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

Разм. Напрацавацца, стаміцца на касьбе. Пакуль мы дабяромся да сенажаці, — гаварыў дзед.., — дык людзі накосяцца. Даніленка. Дарма стараста непакоіўся, што касцы будуць спаць. Тыя накасіліся ўжо да дзесятага поту. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́льшчык, ‑а, м.

Той, хто наўмысна ўчыніў пажар. Пачалося расследаванне справы аб пажары. Але падпальшчыкаў знайсці не ўдалося. Матрунёнак. // перан. Той, хто падбухторвае да чаго‑н. Дарма падпальшчыкі вайны На службу смерці ставяць атам. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабро́, -а́, н.

1. Усё станоўчае, карыснае.

Жадаць дабра каму-н.

2. Добрыя справы, учынкі.

За маё д. ды мне ў рабро (з нар.). Зрабіць многа дабра людзям.

3. Маёмасць, рэчы, пажыткі (разм.).

У іх куфры поўныя дабра.

4. Што-н. нягоднае, непатрэбнае, дрэннае (разм., іран.).

Такога дабра нам і дарма не трэба.

Не з дабра — не ад добрага жыцця.

Не на дабро — пра тое, што можа прывесці да дрэнных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Туняя́д (тунея́дъ) ‘дармаед’, ‘ненадзейны член сям’і’ (Нас.). Утворана на базе рус. тунея́дец ‘лайдак’ шляхам адсячэння суф. ‑ец або непасрэдна ад ту́недарма’ (гл. тунна) і ст.-слав. ꙗдь ‘ежа’ < ꙗстн ‘есці’ (КЭСРЯ); канец слова, магчыма, пад уплывам яд ‘атрута’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нату́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца ад працяглай хады; нахадзіцца. [Дубіна:] — Што ты, брат, нешта сам не свой? [Яворскі:] — А нічога. Проста трохі не даспаў, трохі натупаўся за дзень. Колас. [Віктар:] «Сядайце, таварыш камбат! Натупаліся, навошта яшчэ дарма ногі біць...» Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзяньгу́б ’гультай, лодыр’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 5, 214) знаходзіць балг. слова денгу́ба ’чалавек, які дарма марнуе час’, ’марнаванне часу’ і параўноўвае яго з бел. лексемай. Ён лічыць, што, магчыма, быў прасл. фразеалагізм *dьnь gubiti, які звязвае бел. мову з паўд.-слав.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́шчма ‘дармо, дарма, марна’ (Ласт.). Відаць, прыслоўе па ўзоры лежма (ляжаць), бегма (бегчы) ад дзеяслова тушчэць (гл. тушчы). На аснове прыслоўя ўтвораны прыметнік тушчы́мны ‘посны’ (Сцяшк. Сл.), які паслужыў, магчыма, узорам для нішчы́мны ‘посны, пусты’ (ад спалучэння ні з чым ‘без нічога’, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́тарма ’галопам, хутка’ (Жыв. сл.). Параўн. куцерма ’звада, шум, неразбярыха’ (гл). Рус. кутерьма ’сумятня, мітусня’. Значэнне прыслоўя ў беларускай мове звязана з пераходам у мадэль на ‑ма тыпу дарма. Паходжанне першаснага назоўніка няяснае. Відаць, запазычанне з цюркскіх моў, але непасрэдную крыніцу выявіць цяжка. Параўн. Фасмер, 2, 434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зату́зацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Замучыцца, стаміцца ў якіх‑н. клопатах, справах. — Ты, чаго добрага, думаў таксама, што я мог бы і перавыхаваць іх, каб толькі захацеў?.. А я, брат, толькі там затузаўся дарма. Брыль.

зату́зацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць тузацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)